- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калiсьцi мне вельмi падабалася саграваць сваiм дыханьнем кактус, якi жыў у глiняным гаршчочку на падваконьні маёй кватэры, смактаў халаднаваты чарназём i намагаўся вырасьцi. Пасьля мне падабалася прыходзiць да сябра i сядзець на скураной канапе, побач з нейкiм дарагiм калекцыйным кактусам, якi стаяў на падлозе, кранаць доўгiя калючкі расьлiны... I нiколi ня думаў, што аднойчы буду мець магчымасьць стаяць пад кактусам і глядзець на яго зьнізу ўверх. (фрагмент)