- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ну як, табе падабаецца? Ды ведаю я, што не з маім голасам... Слухай, ты на фінальнай гульні будзеш ад газеты? А капітана нашага сфатаграфуеш? Давай, ты мне абяцаў, што здымак Ірыны будзе на першай старонцы. Хто, мы прайграем?! Ну не, прайграць мы не можам ніяк. Гэта гульня – як заключны акорд песні. У нас такая каманда ўрэшце сфарміравалася – мы як адзін дыхаем і думаем. А ну, так, думаем не як адзін... але як табе сказаць, у нас мазгі кожнага нібыта разам падключаны да нейкага цэнтра і звязаны між сабой (смяецца). Ну так, спецыялізацыя нейкая ёсць... Я вось за музыку, літаратуры і жывапіс адказваю, іншыя з свае часткі... Так, я на трэніроўку зараз. Абед у халадзільніку, калі прыйдзеш раней за бацькоў. Ага, бывай. К чорту! Э, не забудзь пра здымак. (фрагмент)