- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Сельскае жыццё» — Круглянская раённая грамадска-палітычная газета. Першы нумар Круглянскай раённай газеты выйшаў 27 красавіка 1935 года пад назвай "Бальшавік Кругляншчыны". У гады Вялікай Айчыннай вайны газета выходзіла пад назвай "Партызанскі шлях". У кожным нумары яна даносіла да жыхароў раёна ўсю праўду пра падзеі на франтах, расказвала пра баявыя справы мясцовых партызан і падпольшчыкаў. У першыя пасляваенныя гады раённая газета насіла назву "Ленінскі сцяг". Сёння газета выходзіць у свет пад назвай "Сельскае жыццё".