- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Моніка Марон нарадзiлася ў 1941 годзе ў Берлiне. Пасля школы працавала год парыкмахеркай. Вывучала тэатр i гiсторыю мастацтва, працавала рэпарцёрам у газеце "Wochenpost". З 1976 года -- вольная пiсьменнiца. Яе апублiкаваны ў 1981 годзе на захадзе раман "Баваўняны попел" меў вялiкi поспех. У 1982 годзе... Болей »
Вуліца тыгровых архідэяў Юркі Гумянюка – тытул верша, які даў назву цэламу зборніку. Пад адной вокладкай сабраныя творы, напісаныя ў 1987-2002 гадах. Юрка, як паэт, сталеў, змяняўся, а разам з ім сталела і змянялася яго паэзія. Раннія вершы задзёрыста-правакацыйныя, пазнейшыя – філасофска-разважлівыя... Болей »
Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009»... Болей »
Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і... Болей »
Байсан (Алесь Плотка) – паэт. Нарадзіўся ў Гомелі. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх гуртоў як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць... Болей »
Дом №10 па вуліцы Караткевіча ў Оршы. У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом быў пабудаваны рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў... Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны... Болей »
Я азірнуўся і ўбачыў незнаёмага старога, які шыбаваў з клеткай у руцэ сярэдзінай вуліцы. Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на... Болей »
Праграма прысвечаная лінгвістычным пытанням, найперш, натуральна, беларускай мове. «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаюць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі. Праграма пра мову і пра тое як мы ёю карыстаемся.... Болей »
«Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы» — гэтае выданне ўражвае. У серыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла сапраўдная энцыклапедыя Гродна з гісторыяй кожнай вуліцы горада і кожнага будынка, які мае гістарычную каштоўнасць. Каб ацаніць цалкам «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» трэба, канешне, прыехаць... Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці сямі гродзенцаў пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Польскія назвы ў кнізе пададзены згодна... Болей »
Вулка была пабудаваная яшчэ за царом Гарохам. Вулка — гэта ня хаты з прыбудовамі, не агароджы перад гэтымі хатамі, нават не шчарбаты брук на ёй. Не, яна была сама па сабе: вулка дый вулка! Гэта была адметная зьява чалавечай культуры, бо стваралася не чалавечым розумам, не людскімі рукамі і не сьвядомай... Болей »
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Дзякуючы дарадцам праграмы «Мaю прaвa» – прафесійным юрыстам і адвакатам – вы даведаецеся пра свае правы. Як развязаць канкрэтнае прававое пытанне? Дзе шукаць праўды, калі цябе падманула... Болей »
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Рэпарцёры нашай праграмы трапляюць усюды там дзе адбываецца крыўда ды нясправядлівасць у нашай краіне. Агучваем праблемы, каб паказаць іншым што можна законна адстойваць свае правы. Дзякуючы... Болей »