- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага... Болей »
У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку... Болей »
У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у... Болей »
У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына... Болей »
У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову... Болей »
У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых... Болей »
Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч. Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай... Болей »
Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама... Болей »
Гэты здымак фатограф Язэп Шыманчык зрабіў у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. На ім бачым частку будынка былой ратушы (цяпер у ім бібліятэка). Звяртае на сябе ўвагу вялікае акно на першым паверсе каля ўваходу. З’явілася яно ў міжваенны час і відавочна псавала выгляд фасаду. Не дзіўна, што ў пасляваенныя... Болей »
Фотаздымкі Слоніма, зробленыя ў гады Першай сусветнай вайны, працягваюць з’яўляцца на інтэрнэт-аукцыёнах. Нядаўна жыхар бельгійскага Гента прадаваў іх на ebay.com аж некалькі дзесяткаў! У апісанні пазначана, што гэта Слонім і наваколле. Многія аб’екты пазнавальныя, як былыя касцёл і кляштар бернардзінцаў... Болей »
Першы нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край” выйшаў у лютым 2016 года. У ім было 12 старонак. Зроблены нумар быў хутка. У студзені 2016-га я прапанаваў паспрабаваць рабіць перыёдык Васілю Герасімчыку, і ён горача гэтую ідэю падтрымаў. Менавіта Герасімчык выступіў за назву “Слонімскі край”, якая... Болей »
Калі ехаць са Слоніма на Зэльву праз вёску Чамяры, то пасажыры пры лесе з правага боку заўважаць некалькі драўляных будынкаў, сярод якіх ёсць і двухпавярховы. Яны знаходзяцца амаль на мяжы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў. А за будынкамі здалёк свеціцца агеньчыкамі прыдарожная карчма вядомага на Зэльвеншчыне... Болей »
Гэты здымак захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Апісанне кароткае: будаўніцтва шматпавярховага дома ў Слоніме, 15 сакавіка 1972 года. На фота бачым скрыжаванне вуліц Студэнцкай (Хлюпіна) і Янкі Купалы. Гэты раён горада за пасляваенныя дзесяцігоддзі ўжо набыў новае... Болей »
Гэты тэкст напісаў дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 — 1633), як прадмову да Трэцяга Стутута ВКЛ, кодэкса законаў, што быў надрукаваны ў 1588 годзе. Ён звяртаецца да насельніцтва краіны, абгрунтоўвае важнасць незалежнасці, свабоды, панавання права. Са старабеларускай мовы тэкст узнавіў... Болей »
Усё пачалося з архіўнага дакумента, які ўпершыню быў апублікаваны на старонках “СК”. У 1927 годзе жыхар вёскі Сялявічы Слонімскага павета Хведар (Фёдар, Тодар) Жыткевіч даслаў у Вільню ў рэдакцыю газеты “Беларуская крыніца” беларускамоўны ліст. Ён скардзіўся на неўраджай і цяжкія матэрыяльныя варункі... Болей »
20 гадоў таму аўтарам гэтых радкоў былі запісаныя ўспаміны жыхара Слоніма, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 74-гадовага Рыгора Захаравіча Зайцава. Яны прысвечаныя падзямеллям у нашым горадзе.* Зайцаў у пасляваеннае дзесяцігоддзе неаднаразова сутыкаўся з імі ў розных месцах (Спаса-Праабражэнскі сабор... Болей »
Гэтае здарэнне адбылося ў нашым горадзе вясной 1657 года. Трэці год, як пачалася вайна Рэчы Паспалітай (аб’яднанай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы) з Маскоўскай дзяржавай. У гісторыі яна вядома як “крывавы патоп”. Маскоўцы акупавалі значную частку ВКЛ разам са сталіцай Вільняй. Супраць... Болей »
Цэнтр дакументацыі аб пераследаваннях нацыяналсацыялістычным рэжымам Arolsen Archives (ён знаходзіццца ў нямецкім горадзе Бад-Арользене ў зямлі Гесэн) выклаў у вольны доступ у інтэрнэце мільёны дакументаў са сваіх збораў. Яны датычаць не толькі ўласна ахвяр, якія вывозіліся на прымусовыя працы ці траплялі... Болей »
НКВД в Западной Беларуси: сентябрь — декабрь 1939 г.: документы и материалы. — Минск — Москва, 2019. — 384 с. Кожная такая кніга — падзея. Дзясяткі дакументаў з архіваў, з якіх большасць апублікаваны ўпершыню. Безумоўна, без адкрыццяў не бывае. У архіўных дакументах знаходзяцца згадкі пра Слонім і слонімцаў... Болей »
Пра гісторыю Слонімшчыны мы ўжо ведаем даволі шмат — ёсць і навуковыя, і навуковапапулярныя працы, публікацыі ў прэсе. Аднак адкрыцці не сканчаюцца. Наша гісторыя настолькі багатая на асобы, на падзеі, што яшчэ доўга даследчыкамі будзе складацца мазаіка. Нядаўна аўтарытэтны беларускі гісторык, сфрагіст... Болей »