- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадпрымальнікі прыпынілі сваю працу на рынках па ўсёй Беларусі з-за ўказа №222, згодна з якім ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з усімі суправаджальнымі дакументамі (накладныя, сертыфікаты і да т.п.). Гэты канфлікт доўжыцца не першы год — дзеянне ўказа... Болей »
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза «EUObserver» са спасылкай на кіраўніцтва МЗС Латвіі, якая з пачатку гэтага года старшынюе ў Савеце ЕС, агучыў амбітныя планы знешнепалітычнага ведамства гэтай краіны. Напрыклад, кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс заявіў аб наяўнасці перспектыў у супрацоўніцтве з Беларуссю.... Болей »
Жыхары пасёлку Шаршуны Мінскага раёна і нейкія ананімныя крыніцы распавялі тэлеканалу «Белсат», што ў гэтым месцы ўжо некалькі гадоў дабудоўваюць шыкоўны комплекс для кіраўніка Беларусі, які ён пастаянна наведвае. Тыя, хто ведае пра будынак, распавядаюць, што там ёсць басейн, лазні, тэнісныя корты, корпус... Болей »
У мяне для вас вельмі кепская навіна. Да нас едзе рэвізор, прыкладна пад такім дэвізам прайшоў тыдзень у кіраўнічай вертыкалі. Беларусь наведаў спецпрадстаўнік Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Кент Харстэд. Наведаў, фактычна, з адным пытаннем: чаму краіна не выконвае рэкамендацыі АБСЕ па паляпшэнні выбараў?... Болей »
Нас напаткала чарговае нібыта свята: 2 красавіка адзначаецца Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень 20 гадоў таму была падпісаная Дамова аб супольнасці Беларусі і Расіі. А яшчэ праз год, 2 красавіка 1997 года, была падпісана дамова пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі... Болей »
Чэрвеньскае сацапытанне НІСЭПД яўна прадэманстравала залежнасць беларускага грамадства ад расійскай прапаганды. Паводле яго вынікаў, украінскі Майдан і адхіленне ад улады Віктара Януковіча дрэннай справаю лічаць 63,2% апытаных. Далучэнне Крыму да Расіі падтрымліваюць 62,2% рэспандэнтаў. Збройны супраціў... Болей »
Апошнім часам як грамадства, так і чыноўніцтва заклапацілася праблемай існавання і ўжытку беларускай мовы. З’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які прайшоў у Мінску 2 лістапада, наведала галоўны спецыяліст Упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Людміла... Болей »
Напрыканцы сакавіка буйнейшыя «флагманы індустрыі», як іх называлі ў савецкія часы і як іх называе Аляксандр Рыгоравіч, заявілі пра спыненне вытворчасці і перавод сваіх працоўных на 2/3 аплаты заробку: акурат як у апошнія гады «гарбачоўшчыны ». З 27 сакавіка па 6 красавіка галоўны канвеер спыніў МАЗ.... Болей »
Кіраўнік Беларусі ўсё больш аказваецца «ў заходнім трэндзе». Пасля першай мінскай сустрэчы Парашэнкі і Пуціна Захад разглядзеў у Лукашэнку патэнцыял міратворца, нягледзячы на тое, што сам ён абедзвюма рукамі адхрышчваўся ад гэтага звання. А пасля «Мінску–2», калі з Лукашэнкам паручкаліся Меркель і Аланд... Болей »
Весткі аб затрыманні Чыжа з’явіліся ўвечары ў пятніцу, 11 сакавіка. 13 сакавіка, нягледзячы на выходны, КДБ патлумачыла, што алігарх затрыманы супрацоўнікамі гэтага ведамства па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным... Болей »
Дзеля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін ахвяраваў праглядам у прамым эфіры матчу «Расія — Егіпет». Цяжка сказаць, ці вартая была гэтая ахвяра. Па вялікім рахунку, што было абмяркоўваць кіраўнікам дзяржаў падчас асабістай сустрэчы ў межах Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі?... Болей »
Заява Лукашэнкі падчас нарады ў Шклоўскім раёне пра тое, што «мы на фронце», і калі «не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць, трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а не дай Бог — развяжуць яшчэ вайну», нарабіла шмат вэрхалу. Над значэннем гэтых словаў... Болей »
Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка казаў пра недапушчальнасць прыватызацыі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў прыватнасці і скажэння гісторыі ў цэлым. І вось не вельмі прыемны падарунак да свята зрабіў беларускаму калегу Уладзімір Пуцін.... Болей »
На гэтым тыдні мінула 24 гады з таго часу, як Аляксандр Рыгоравіч быў абраны кіраўніком Беларусі. Амаль чвэрць стагоддзя — гэта нават забагата для таго, каб выканаць любыя перадвыбарчыя абяцанкі.... Болей »
На мінулым тыдні адбыўся вельмі паказальны адміністрацыйны працэс. Судзілі нашага аўтара, палітвязня і анархіста Мікалая Дзядка. Судзілі яго нібыта за «распаўсюд нацысцкай сімволікі». Дзядок быў прызнаны вінаватым і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь.... Болей »
Заўсёды з вялікім задавальненнем назіраў, як працуе карэспандэнтка БелаПАН Таня Каравянкова. Многія фігуранты інтэрв’ю купляліся на яе невялічкі рост і шчырыя вочы «наіўнай дзяўчынкі». І моцна памыляліся, трапіўшы ў пастку «ваўка ад журналістыкі», якому даць адказ нейкімі агульнымі словамі ці сысці ад... Болей »
Апошнім часам расійскія сродкі масавай прапаганды надалі Беларусі столькі ўвагі, колькі не надавалі за мінулы год. Пачалося, канешне, з інфармацыі «Незагыря» пра нібыта інсульт у Лукашэнкі. Але гэтая хваля ўсё не заціхае. Услед за «інсультавымі»... Болей »
Шматлікія эксперты не перастаюць варажыць, чаго чакаць ад новага ўраду, апантаныя эканамісты выдаюць парады Румасу, з нагоды новага кабіміну спрачаюцца нават бабулі на лавах ля пад’езда. Як па мне, дык усё гэта — бессэнсоўная валтузня. Ці, як кажа наш правадыр, «мышкаванне». Лепей бы заняліся нечым больш... Болей »
Варта звярнуць увагу на тое, што канкрэтнай інфармацыі па выніках гэтых рандэву — кату па пяту. Па выніках апошняй паездкі Лукашэнкі на пуцінскую яхту прэс-служба кіраўніка дзяржавы не рабіла ніякіх гучных заяў. Толькі праз тры дні Аляксандр Рыгоравіч даў маштабнае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1».... Болей »
Я, напрыклад, са здзіўленнем даведаўся, што на некаторых першавераснёўскіх лінейках дзяцей прымалі ў піянеры. Я ўвогуле быў здзіўлены, што нехта і цяпер туды імкнецца. І яшчэ больш здзіўлены, што гэтая арганізацыя дагэтуль дзейнічае ў сярэдняй школе.... Болей »