be

Пошук

"novy-chas-kultura-gramadstva-ekanomika-lyudzi-padzei-fakty-12-575-2018" Вынікі:
Новы Час 12 (575) 2018
pdf

Новы Час 12 (575) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

«Навошта вы верыце ў ахінею — у правядзенне датэрміновых выбараў, якую ўкладаюць у галовы некаторыя эксперты», — раз’юшылася Лідзія Ярмошына падчас сесіі парламента. Паводле яе, ніякай гаворкі пра датэрміновыя выбары не ідзе. Гаворка ідзе пра тэрміны правядзення выбарчых кампаній, сказала Ярмошына, падкрэсліўшы:... Болей »

Новы час 12 (491 2015
pdf

Новы час 12 (491 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Самыя парадаксальныя рашэнні часам бываюць самымі слушнымі. Тое, што арганізатары Дня Волі пагадзіліся з Мінгарвыканкамам правесці акцыю ў сярэдзіне працоўнага дня, ператварыла яе ў свята. Вядома, прысутнічаў скептыцызм: ну хто пойдзе ў сераду ў 15 гадзінаў на апазіцыйнае шэсце? Аднак наш народ аказаўся... Болей »

Новы Час 12 (477) 2016
pdf

Новы Час 12 (477) 2016

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Дзень Волі–2016 — якім ён увойдзе ў гісторыю? Шэрым, малалюдным, безвыніковым? А можа, дзясяткі тысяч чалавек выйдуць заявіць пра свае правы? «Мы адзін народ!» — пад гэткім лозунгам арганізатары акцыі збіраюць удзельнікаў на Дзень Волі. Як перакананыя арганізатары, складаная эканамічная сітуацыя сёлета... Болей »

Новы Час 12 (526) 2017
pdf

Новы Час 12 (526) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Што мы мелі 25 сакавіка? У звыклым для сябе рэчышчы ўлада паспрабавала запалохаць народ. Прэвентыўнымі арыштамі, крымінальнай справай за «масавыя беспарадкі», якіх не было, ролікамі пра «баевікоў і іх зброю». Поўны міліцыі Мінск 25-га — гэта была кульмінацыя запалохвання. Але зараз не спрацавала. Па... Болей »

Новы Час 47 (561) 2017
pdf

Новы Час 47 (561) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Калі хто забыўся, нагадаем: у выніку падзей 19.12.2010 краіна атрымала больш за паўтары тысячы адміністрацыйна арыштаваных, больш за два дзясяткі палітызаваных крымінальных спраў, якія «развязваліся» на працягу ўсяго 2011 года. Еўропа ў адказ увяла маштабныя эканамічныя і палітычныя санкцыі, якія былі... Болей »

Новы час 35 (452) 2015
pdf

Новы час 35 (452) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Нават і падумаць не магла, што мне давядзецца гэта пісаць: 12 верасня 2015 года адышоў у лепшы свет Аляксей Кароль — чалавек вялікага сэрца і цёплай душы! Яшчэ нядаўна мы абмяркоўвалі газетныя справы. І вось усё… Яго няма. Няма каму пахваліць мяне за добры артыкул. Ці наадварот, сказаць: «Ведаеш, ён... Болей »

Новы Час 3 (468) 2016
pdf

Новы Час 3 (468) 2016

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Урад нарэшце ачомаўся ад навагодніх святаў і цвярозымі вачыма паглядзеў на тыя паказчыкі эканомікі на 2016-ты, які прынялі напярэдадні новага года за адзін дзень: з цаною нафты ў $50 за барэль, доларам па 18600 і інфляцыяй у 12%.... Болей »

Новы Час 9 (523) 2017
pdf

Новы Час 9 (523) 2017

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Пратэсты супраць «дармаедскага дэкрэту» ў краіне, асуперак чаканням, не ўцішваюцца. У мінулыя выходныя эстафету падхапілі Брэст і (зноў) Віцебск. На 11–12 сакавіка запланаваныя акцыі яшчэ ў некаторых рэгіёнах. У Мінску акцыі прызначаныя на Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка і ў Дзень Волі 25-га. А ўлада... Болей »

Новы Час 40 (457) 2015
pdf

Новы Час 40 (457) 2015

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Улады заўсёды знойдуць, на каго паляваць. Гэтым разам, як, у прынцыпе, і заўсёды, пад раздачу трапіла патрыятычна скіраваная моладзь. А пачалося ўсё з гербу «Пагоня». Адразу два выпадкі, звязаныя з гістарычнай сімволікай, нарабілі вэрхалу ў грамадстве. 12 кастрычніка ў Барысаве праходзіў футбольны матч... Болей »

Новы Час 23 (586) 2018
pdf

Новы Час 23 (586) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Дзеля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін ахвяраваў праглядам у прамым эфіры матчу «Расія — Егіпет». Цяжка сказаць, ці вартая была гэтая ахвяра. Па вялікім рахунку, што было абмяркоўваць кіраўнікам дзяржаў падчас асабістай сустрэчы ў межах Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі?... Болей »

Новы Час 24 (587) 2018
pdf

Новы Час 24 (587) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Заява Лукашэнкі падчас нарады ў Шклоўскім раёне пра тое, што «мы на фронце», і калі «не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць, трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а не дай Бог — развяжуць яшчэ вайну», нарабіла шмат вэрхалу. Над значэннем гэтых словаў... Болей »

Новы Час 25 (588) 2018
pdf

Новы Час 25 (588) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка казаў пра недапушчальнасць прыватызацыі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў прыватнасці і скажэння гісторыі ў цэлым. І вось не вельмі прыемны падарунак да свята зрабіў беларускаму калегу Уладзімір Пуцін.... Болей »

Новы Час 26 (589) 2018
pdf

Новы Час 26 (589) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

На гэтым тыдні мінула 24 гады з таго часу, як Аляксандр Рыгоравіч быў абраны кіраўніком Беларусі. Амаль чвэрць стагоддзя — гэта нават забагата для таго, каб выканаць любыя перадвыбарчыя абяцанкі.... Болей »

Новы Час 27 (590) 2018
pdf

Новы Час 27 (590) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

На мінулым тыдні адбыўся вельмі паказальны адміністрацыйны працэс. Судзілі нашага аўтара, палітвязня і анархіста Мікалая Дзядка. Судзілі яго нібыта за «распаўсюд нацысцкай сімволікі». Дзядок быў прызнаны вінаватым і атрымаў штраф у памеры 10 базавых велічынь.... Болей »

Новы Час 28 (591) 2018
pdf

Новы Час 28 (591) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Заўсёды з вялікім задавальненнем назіраў, як працуе карэспандэнтка БелаПАН Таня Каравянкова. Многія фігуранты інтэрв’ю купляліся на яе невялічкі рост і шчырыя вочы «наіўнай дзяўчынкі». І моцна памыляліся, трапіўшы ў пастку «ваўка ад журналістыкі», якому даць адказ нейкімі агульнымі словамі ці сысці ад... Болей »

Новы Час 29 (592) 2018
pdf

Новы Час 29 (592) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Апошнім часам расійскія сродкі масавай прапаганды надалі Беларусі столькі ўвагі, колькі не надавалі за мінулы год. Пачалося, канешне, з інфармацыі «Незагыря» пра нібыта інсульт у Лукашэнкі. Але гэтая хваля ўсё не заціхае. Услед за «інсультавымі»... Болей »

Новы Час 30 (593) 2018
pdf

Новы Час 30 (593) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Шматлікія эксперты не перастаюць варажыць, чаго чакаць ад новага ўраду, апантаныя эканамісты выдаюць парады Румасу, з нагоды новага кабіміну спрачаюцца нават бабулі на лавах ля пад’езда. Як па мне, дык усё гэта — бессэнсоўная валтузня. Ці, як кажа наш правадыр, «мышкаванне». Лепей бы заняліся нечым больш... Болей »

Новы Час 31 (594) 2018
pdf

Новы Час 31 (594) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Варта звярнуць увагу на тое, што канкрэтнай інфармацыі па выніках гэтых рандэву — кату па пяту. Па выніках апошняй паездкі Лукашэнкі на пуцінскую яхту прэс-служба кіраўніка дзяржавы не рабіла ніякіх гучных заяў. Толькі праз тры дні Аляксандр Рыгоравіч даў маштабнае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1».... Болей »

Новы Час 32 (595) 2018
pdf

Новы Час 32 (595) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Я, напрыклад, са здзіўленнем даведаўся, што на некаторых першавераснёўскіх лінейках дзяцей прымалі ў піянеры. Я ўвогуле быў здзіўлены, што нехта і цяпер туды імкнецца. І яшчэ больш здзіўлены, што гэтая арганізацыя дагэтуль дзейнічае ў сярэдняй школе.... Болей »

Новы Час 33 (596) 2018
pdf

Новы Час 33 (596) 2018

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

Былі боль, адчай, невыноснасць страты. Не было роспачы і разгубленасці. Было яснае ўсведамленне — яго няма, але газета павінна жыць. «Ён умеў ствараць каманду, ён стварыў каманду, і таму газета будзе выходзіць, наколькі нас толькі хопіць», — сказаў тады ў каментары «Радыё Свабода» Сяргей Пульша.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org