- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусі вельмі патрэбныя грошы. Здаецца, нарэшце іх вырашылі пашукаць у сябе. Прынамсі, Нацыянальны банк Беларусі прыняў знешне радыкальны план рэформаў эканомікі, скіраваны на скарачэнне выдаткаў. На паперы адмыслоўцы Нацбанка гатовыя змірыцца з замаруджваннем росту ВУП і перайсці да жорсткай эканоміі.... Болей »
Пад завязку і без аглядкі. Абнародаваная службовая запіска кіраўніка Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча прэм’еру Сяргею Сідорскаму, у якой стан айчыннай банкаўскай сістэмы характарызаваўся зусім не так, як у афіцыйных заявах, паказала, што абяцанага напрыканцы лета восеньскага пад’ёму эканомікі і... Болей »
Аптымістычны настрой першага паўгоддзя, маўляў, Беларусь пераступіла крызіс, дрэйфуе ў бок панічных пошукаў новых крыніц стабільнасці. Стаўку плануецца рабіць на экспарт, хаця прыбытковы пункт скандальных разбавіцеляў Расія прыкрыла, і гэта адразу ж адчувальна адбілася на паказчыках знешняга гандлю.... Болей »
«Плошча — усяго толькі частка сцэнару». Змагацца да перамогі і ісці на выбары, каб перамагчы. Пра такія намеры заявілі шэраг кандыдатаў ад апазіцыі. Пытанне «як?» цяпер галоўнае, на што трэба даць адказ прэтэндэнтам. Якім чынам расцэньваюць такія заявы адмыслоўцы? Сваё меркаванне на гэты конт журналістцы... Болей »
З 20 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) функцыянуе адзіная гандлёвая сесія. З гэтага ж дня ў Беларусі адмянілі межы ваганняў кошту кошыка валют. Эканамісты прарочаць чарговую хвалю дэвальвацыі, гіперінфляцыі ды іншых спадарожных «радасцяў». Карацей, варта запасацца ярпеннем. Здаецца... Болей »
У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзе па... Болей »
Не ведаю, у чыёй хворай галаве з’явілася думка разганяць пенсіянераў, дый ведаць не хачу. Тое, што ўсе пабачылі 12 кастрычніка, калі немаладым людзям здаровыя дзецюкі распылялі газ у твар і стралялі, проста не мае цэнзурнай назвы. Што далей? Дзяцей у кайданкі? Было. Не было пакуль канцлагераў ды газавых камер.... Болей »
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне... Болей »
Зноў з чыстага ліста. На пачатку лістапада Мінск наведала дэлегацыя Еўрапейскай камісіі. Мэтай візіту дэлегацыі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х’юга Мінгарэлі было абмеркаваць перспектывы развіцця адносіны паміж ЕС і Беларуссю. Візіт адбываўся... Болей »
Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў які раз актывізаваліся размовы пра магчымую страту Беларуссю незалежнасці. Алармісцкія заявы пасыпаліся як з меху.Такі алармізм можа спрацаваць па прынцыпе хлопчыка, які часта крычаў: «Ваўкі!». А калі ваўкі сапраўды з’явіліся, ніхто не звярнуў увагі на лямант.... Болей »
Новы Час — беларуская незалежная грамадзка-палітычная газэта. Зьяўляецца пераемніцай інфармацыйна-аналітычнай газэты «Згода». Заснавана Менскай гарадской арганізацыяй грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» ў 2002 годзе. Да траўня 2006 года выйшла 48 нумароў газеты. 17 лютага... Болей »
Сусветныя рынкі ліхаманіць. Напачатку тыдня паскорыўся працэс зніжэння сусветных коштаў на нафту. Каціроўкі асноўных марак гэтага прадукту (Brent і WTI) апусціліся ніжэй за $90 за барэль. Напрыклад, у чацвер кошт Brent склаў $82,91 за барэль, а амерыканскі гатунак WTI патаннеў да $80,71. Гэта самыя нізкія... Болей »
Памятаю, калі ў 2006 годзе Аляксандру Лукашэнку таксама зрабілі 83% галсоў, на адным з намётаў на плошчы Каліноўскага вісела шыльдачка: «83%? КГ/АМ». Карыстачы інтэрнэта памятаюць, што гэта такое. «КГ/АМ» — гэта, у перакладзе на прыстойную мову, азначае, што крэатыў адназначна кепскі, ягоны аўтар — нехарошы... Болей »
«Аляксандр Лукашэнка стаміўся быць прэзідэнтам. Каранацыя прызначаная на чацвер ». Чамусьці гэты анекдот заўсёды ўзгадваецца, калі чуеш пра чарговыя змены ў Канстытуцыю. «Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта [змяненне Канстытуцыі]... Болей »
У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання.... Болей »
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную... Болей »
Трэцяе саслоўе: беларускі парадокс 3 студзеня па хатняй гаспадарчай неабходнасці наведаў уручскі будаўнічы рынак. Патрэбнай дробязі не знайшоў, бо большасць павільёнаў і палатак былі зачынены. На некаторых з іх віселі аб’явы: «Извините. Отпуск». Тую ж карціну пабачыў і на Ракаўскім і іншых рынках 4 і... Болей »
Беларускі бізнес-план Вось да чаго даводзіць нават невялікае падвышэнне цэн на энерганосьбіты. Яшчэ не так даўно эканамічныя навіны з Беларусі чакалі тыднямі. Ішла толькі дзяржаўная пахвальба: вось як мы, маўляў, прысаромілі ліберальных эканамістаў нашым эканамічным цудам і дасягнулі росту даходаў насуперак... Болей »
«Згода» — «3 гады» У рускамоўным гучанні: «Згода» — «3 года». Менавіта так назва газеты была прачытана большасцю падпісчыкаў на пачатку 90-х. Тлумачылася гэта абсалютным падабенствам (ва ўсіх без выключэння кірылічных шрыфтах) літары «З»і лічбы «3». У пару перабудовачнай дэмакратыі гэта стала вясёлым... Болей »
Зварот Да нашых чытачоў, да ўсіх людзей добрай волі і душы! Да ўсіх, каму дарагія вольнае слова, права на свабоду мець і выказваць сваю думку Мы звяртаемся да вас за падтрымкай! З цяжкай душой, бо прасіць заўсёды нялёгка. Тым больш пра падтрымку матэрыяльную. Але ж вымушаны. Дзеля выратавання газеты.... Болей »