- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў... Болей »
Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў... Болей »
Хмаркі насіліся над лесам. Розныя па колеру і фасону, яны часта ахаплялі вялікую частку неба і тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу. Удзень былі яны светла-пурпурныя, а ўночы залаціліся месяцам. Чаго-чаго ў іх не было! Цэлыя гарады з дзіўнымі замчышчамі, горы, выспы, азёры, агнёвыя... Болей »
Гэта першая празаічная кніга М. Адамчыка. Апавяданні маладога аўтара вызначаюцца вострымі, падчас крымінальнымі сюжэтамі М. Адамчык працуе ў жанры дэтэктыва. У аповесці «Забойства на Каляды» чытач пазнаёміцца з прыватным дэтэктывам Бруна Чыкам, які паспяхова разблытвае таямнічае элачынства.... Болей »
Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле.... Болей »
Югася Каляда - паэт, празаік. Нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Друкавалася ў газетах "Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", часопісах "Дзеяслоў"... Болей »
Спалучэнне бязлітаснай шчырасці і лірычнай пачуццёвасці Югасі Каляды - дэбютны зборнік “Галоўная памылка Афанасія” змясціў апавяданне “Зялёныя бурбалкі, залаты акіян”, трылогію з аповедаў “Лета”, аповесць “Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія”. У трылогіі «Лета» смутак пераплятаецца эмоцыямі і пачуццямі... Болей »
Выданне прысвечана зніклым без вестак былому намесніку старшыні Вярхоўнага Савета 13-склікання і экс-старшыню Цэнтрвыбаркама Віктару Ганчару, яго сябру, бізнесоўцу і педагогу Анатолю Красоўскаму, аператару расійскага тэлеканала ОРТ, сябру ГА «БАЖ» Дзмітрыю Завадскаму і экс-міністру ўнутраных спраў Беларусі... Болей »
У дапаможніку апісаны змест i методыка прафесійнай падрыхтоўкі будучых артыстаў да самастойнага творчага жыцця ва ўмовах сучаснага драматычнага тэатра. Кніга з'яўляецца вучэбна-метадычным (тэарэтычна-практычным) дапаможнікам-кіраўніцтвам для ўсіх аматараў тэатральнага мастацтва ў самастойным авалоданні... Болей »
Праграма прысвечаная лінгвістычным пытанням, найперш, натуральна, беларускай мове. «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаюць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі. Праграма пра мову і пра тое як мы ёю карыстаемся.... Болей »
Югася Каляда нарадзілася 10 лютага 1981, Гомель. Вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэтв (Менск), юрыдычным факультэце Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск). Друкавалася ў газетах «Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Дзеяслоў»... Болей »
Праграма «Відзьмо-невідзьмо» – інфармацыйна-забаўляльны агляд асноўных тэндэнцыяў у міжнароднай індустрыі забаваў, іх культуралагічны аналіз у кантэксце эканомікі, палітыкі, гісторыі. Праграма Сяргея Філімонава, паводле сацыялагічных апытанняў, ачольвала рэйтынг папулярнасці на Беларускім тэлебачанні... Болей »
Звесткі пра асаблівасці літаратурнага вымаўлення, артыкуляцыю галосных і зычных гукаў беларускай мовы падмацаваны прыкладамі вымаўлення кожнага гуку асобна і спалучэнняў яго з іншымі гукамі. Для адпрацоўкі дыкцыйнай выразнасці і практычнага засваення нормаў беларускага літаратурнага вымаўлення ў дапаможніку... Болей »
Прадмова Галосныя А, Э, О Галосныя І, Ы Галосны У Галосныя Е, Ё, Ю, Я Зычныя Й, Ў Зычныя Т, Д Зычныя С, З Зычныя Ш, Ж Зычныя ДЖ, Ч Зычныя ДЗ, Ц Зычныя К, Х, Г Зычныя П, Б Зычныя Р Зычныя М, Н, Л Зычныя Ф, В Часціца НЕ, прыназоўнік БЕЗ Пісака Дзямід і Кузьма Пільшчыкі Дзед і Баба Ціт Балбатуха... Болей »
Дваццаць восьмага чэрвеня, ноч з пятніцы на суботу. Не падабаецца мне сёлетняе лета. Мабыць, гэта дзіцячыя прымхі: лічыць, што лета - заўжды: а) адпачынак; б) сьпёка. Ні таго, ні другога. Канец чэрвеня а я ўсё яшчэ апранаюся як капуста: майка, швэдар, куртка... Яшчэ й хустка на шыю. I парасон. Нашто... Болей »
Ёў! Я еду ў вёску! Шлях да вёскі цяжкі ды складаны. Каб яго адолець, трэба прыкласьці багата намаганьняў. Па-першае, трэба на гэта наважыцца. Падняцца з канапы – гэта ўлетку, калі няма пільнае патрэбы адрывацца ад канапы з тэлевізарам ані сёньня, ані заўтра, ані праз тыдзень – дык вось, падхапіцца з... Болей »
Няма дакладных інструкцыяў да працэдуры стварэньня ЭШК. Кожная школа можа зрабіць гэта па-свойму, зыходзячы з умоваў, рэсурсаў, асаблівасьцяў і стану выхаваўчай працы ў школе. Пры стварэньні ЭШК трэба ўлічваць магчымасьці школы, рэальныя ўмовы, у тым ліку матэрыяльныя, якія змогуць забясьпечыць выкананьне... Болей »