- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Метадычныя рэкамендацыі ўключаюць навучальную праграму, кароткі змест асноўных тэмаў курса, планы лекцыйных і практычных заняткаў, тэсты, кантрольныя пытанні, агляд літаратуры. Разлічаны на студэнтаў па спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць».... Болей »
Сентябрь тридцать девятого года. Темная, мокрая ночь на западных подступах к Гдыне. Слева, вдали, горит большая кашубская деревня. На фоне пламени зловеще торчит башня костела. Недавно там засел третий пулемет нашей роты. Там сейчас толстый, спокойный Кубата, катовицкий шофер, с целым портфелем, как... Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць... Болей »
Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні... Болей »
Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае... Болей »
На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю... Болей »
Ці ведаеце вы, чаму ваўкі пчол баяцца, а з мядзведзямі сяброўства не водзяць? Навошта вераб’і паасобку селяцца, а буслы, наадварот, лічацца самымі гасціннымі птушкамі? Дзе зязюля шукае сваіх дзетак? І нарэшце: чулі калі-небудзь пра палятуху? Трэба хуценька папаўняць «чамадан» ведаў! Казачную энцыклапедыю... Болей »
Стаю на крутым беразе Нараўкі, над паплаўком. Нада мною раскошнае сонца, жаваранкі і белыя воблачкі. Плывуць паволі, амаль не плывуць. I высока, высока!... У кустах перасвіст салаўёў ды разгублены, ці што, зязюлін сум. На кветках у траве гаспадарліва завіхаюцца пчолы. Лёгкі ветрык прыносіць пах першых... Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Янка Маўр. Сын вады. Аповесьць з жыцьця на Вогненай зямлі. /Аўтар малюнкаў не адзначаны. Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва (1-ая друкарня Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва), 1928. -110 стр. Цана 80 кап.... Болей »
Брыль прыйшоў у нашу літаратуру адразу ж пасля вайны. V 1946 годзе выйшаў першы зборнік «Апавяданні», вельмі пры¬хільна сустрэты і чытачом, і крытыкай. У прадмове да зборніка Кандрат Крапіва зазначыў, што «Янка Брыль з’яўляецца адным і найбольш таленавітых маладых празаікаў, якія прыйшлі ў бе¬ларускую... Болей »
Зборнік гэты прашу лічыць працягам той шчырай размовы з жыццём, з Табою, дарагі чытач, якую і я пачаў задоўга да з’яўлення сваёй першай кнігі. Некалькі новых старонак роздуму, хвалявання, якія і радасна і трывожна паведамляюць другому... Замалёўкі дзіцячага свету, уключаныя ў зборнік не без пэўнага вагання... Болей »
Трагічна-журботныя і гераічна-радасныя старонкі гісторыі ўсіх славянскіх народаў уваскрашае паэт у сваіх баладах, арыгінальных па форме, блізкіх да фальклорных твораў. Кніга балад была адзначана Дзяржаўнай нрэміяй БССР імя Я. Купалы.... Болей »
Палітычная і рэдактарская дзейнасць Я. Пазняка прыйшліся на цяжкі для беларускага народа час: у канцы 1920-х і на працягу 1930-х гадоў у Заходняй Беларусі ўзмацніўся польскі шавіністычны ўціск, падагрэты сталінскай дыктатурай у СССР; паланізацыя беларусаў усё больш набывала рысы дзяржаўнай палітыкі.... Болей »
Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян... Болей »
Пісьменнік, вучоны, вядомы грамадскі дзеяч Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч) нарадзіўся ў сялянскай сям’і 31 сакавіка (12 красавіка) 1890 года ў вёсцы Шчорсы на Наваградчыне, якая славілася вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкай графа Храптовіча, дзе некалі працаваў бібліятэкарам Ян... Болей »
Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 – 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца... Болей »
Пра тое здарэньне на Камсамольскім возеры ў Менску, сьведкам якога мне давялося быць, я звычайна расказваю вось гэтак. Мінулае лета было вельмі сьпякотнае, вада ў возеры — чыстая і цёплая, а таму шмат хто праседжваў на беразе цэлымі днямі, купаючыся, загараючы, а то і проста цешачыся на сонцы. Людзі... Болей »
У вострасюжэтнай аповесці, якая дала назву гэтай кнізе, расказваецца пра трывожныя будні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку правінцыяльнага райаддзела міліцыі. Чытач даведаецца, як ім удалося за кароткі час раскрыць сакрэт таямнічага стрэлу за дзвярыма... Падзеі крымінальнага кшталту пакладзены ў аснову... Болей »
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя... Болей »
Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў... Болей »