- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Анатоля Вярцінскага "Тым часам...", якая складаецца з трох раздзелаў (вершаванага, эсэістычнага і публіцыстычнага), раскрывае тэмы сучаснага жыцця ў яго шматгранных філасофскіх і сацыяльных вымярэннях. Творам Анатоля Вярцінскага ўласцівыя высокі грамадзянскі пафас, лірычная шчырасць, аналітычнасць... Болей »
Пры ўездзе ў горад Любань узвышаецца помнік камсамолцы-падпольшчыцы Фені Конанавай, якая аддала сваё жыццё ў барацьбе за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта мужная патрыётка і з'яўляецца гераіняй мастацтка-дакументальнай аповесці, у якой перадаецца абстаноўка цяжкага ваеннага часу... Болей »
Анатоль Астрэйка — наш старэйшы пісьменнік. У гэтую кнігу ўвайшлі яго новыя вершы.... Болей »
Гэтую кнігу склалі лірычныя вершы старэйшага беларускага паэта Анатоля Астрэйкі. У сваіх творах ён натхнёна славіў светлае творчае жыццё савецкага чалавека, росквіт роднага краю, пранікнёна апяваў прыроду Беларусі. Не забываў ён і пра дні партызанскай барацьбы ў часы апошняй вайны, у якой прымаў дзейсны... Болей »
Настоящее имя Аким Петрович Астрейко — выдающийся белорусский советский поэт, переводчик, журналист. Член Союза писателей СССР. Участник партизанского движения. Для его произведений характерна связь с фольклорной традицией, напевность. Известность получил как поэт-песенник, сатирик, детский писатель.... Болей »
У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта.... Болей »
Анатоль Вялюгін нарадзіўся ў сям'і фельчара. У 1939—1940 гадах, будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». З верасня 1941 вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе... Болей »
Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх... Болей »
Успаміны амэрыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусьветную вайну, страціў двух братоў і сястру, вымушаны быў пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну й шукаць магчымасьці ўладкаваньня на Захадзе. Вайсковыя падзеі, палон, навучаньне... Болей »
Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны... Болей »
Кніга Вітаўта Мартыненкі й Анатоля Мяльгуя — першая для Беларусі гэткая публікацыя — пісалася з думкаю галоўна пра маладога беларускага мэлямана. Абодва аўтары, у памяці якіх яшчэ сьвежыя іхныя юнацкія гады, адкрываюць перад чытачом далягляды музычнага жанру, супраць якога і ў гадох перабудовы афіцыйная... Болей »
Кніга ўяўляе сабой курс лекцый, якія аўтар прачытаў на працягу некалькіх гадоў у БДУ і іншых ВНУ Мінска. Яна будзе карыснай для выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных, музейных, архіўных і мастацтвазнаўчых факультэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і геральдычнымі традыцыямі Беларусі.... Болей »
Упершыню ў Беларусі на аснове дакументальных і картаграфічных крыніц разглядаецца гісторыя фарміравання граніц Беларусі - ад старажытных часоў да сучаснасці. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, пытаннямі яе суверэнітэту і незалежнасці... Болей »
Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.... Болей »
Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.... Болей »
Кніга ўключае шэраг літаратуразнаўчых эсэ, замалёвак, крытычных артыкулаў, у якіх аўтар выказвае свае думкі пра ролю і значнасць беларускага слова, пра ягоных захавальнікаў і творцаў, разважае над некаторымі літаратурнымі з’явамі і падзеямі, дзеліцца ўспамінамі пра вядомых пісьменнікаў. Большая частка... Болей »
Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці... Болей »
Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз... Болей »
Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных... Болей »
Натхнёна гаворыць паэт — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Аыатоль Грачанікаў — з юным чытачом пра самыя каштоўныя чалавечыя якасці: адданасць Радзіме, гісторыю роднага краю, пра высакародства і гуманізм людэей працы, услаўляе дружбу і адзінства ўсіх людзей добрай... Болей »