- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аналізуецца рытуальна-міфалагічны кампанент літаратуры Беларусі першай паловы XIX ст. праз вычлянне і асэнсаване агульных асаблівасцей і заканамернасцей працэсу сакралізацыі вобраза дзяржавы-Радзімы ў творах Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча і Я. Баршчэўскага ў кантэксце рытуальнай практыкі і міфалагічнага... Болей »
Кніга прозы вядомага паэта і мастака вызначаецца заглыбленасцю ў жыццёвыя факты, цікавымі самабытнымі характарамі і вобразамі, метафарычнай моваю, непаўторнасцю замалёвак краявідаў роднай аўтару Лагойшчыны. Творы аўтара - гэта непадробная жыццёвая праўда, пададзеная цераз прызму шчырага і светлага позірка... Болей »
Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »
У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады. У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Франака Вячоркі, Сяргея Грыца, Лявона Дзейкі, Марыі Жылінскай... Болей »
У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі... Болей »
Апошняя вайна, якая самым непасрэдным чынам закранула Беларусь, дагэтуль крывавіць. Нягледзячы на тое, што пасля яе заканчэння ўжо прайшлі больш за 60 гадоў. Не ўсе раны загоеныя, не ўся праўда сказаная. Няма адзінай ацэнкі тых жахлівых падзеяў на нашай зямлі: для кагосьці вайна Вялікая Айчынная, для... Болей »
Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню... Болей »
Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра... Болей »
Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай... Болей »
Аўтар кнігі Сяргей Чыгрын са Слоніма распавядае пра няпросты і трагічны лёс вядомых і малавядомых беларусаў нашай Бацькаўшчыны. Шмат новага чытачы даведаюцца пра генерала 1812 года Яна Канопку, пра беларускіх святароў Філафея і Паўла Лысуху, легендарнага доктара Усевалада Шырана, спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса... Болей »
Зборнік "Паэтычная Слонімшчына" склалі вершы тых аўтараў, якія сёння жывуць не толькі ў Слоніме і раёне, але i пa-за межамі сваёй маленькай радзімы. Узрост паэтаў самы розны, і па-рознаму складваецца іх жыццёвы лёс. Старэйшаму паэту Анатолю Іверсу споўнілася 87 гадоў. На жаль, пакуль рыхтаваўся гэты... Болей »
Упершыню ў выдавецтве «Юнацтвав выходзіць штогоднік гістарычнай літаратуры, дзе будуць эмешчаны лспшыя творы гістарычнага жанру пісьменнкаў старэйшага пакалення і самых маладых. У штогодніку 1990 года - творы Язэпа Дылы (1880-1973), пісьмеяніка і грамадскага дзеяча, наркома працы ў першым боларускім... Болей »
Пісьменнік Сяргей Грахоўскі наведаў будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб жыцці i працы маладых будаўнікоў, што прыехалі на «Нафтабуд» па камсамольскіх пуцёўках і закліку свайго сэрца з палёў Гродзеншчыны i Палесся, з Віцебшчыны i Случчыны, шчыра i паэтычна піша ў сваім нарысе пісьменнік.... Болей »
На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных... Болей »
У гады Вялікай Айчыннай вайны Асвейшчына, як i ўся тэрыторыя Беларусі, была акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія прынеслі нашаму народу незлічоныя бедствы. Сотні вёсак былі спалены разам з людзьмі, тысячы жанчын, старых, дзяцей вывезены ў канцэнтрацыйныя лагеры. Многіх беларускіх дзяцей выратавалі... Болей »
Новая кніга Сяргея Календы - трохлітровы слоік зь вельмі неаднароднай субстанцыяй. "Архітэктурныя апавяданьні" ваняць зазірнуць у дамы, што стаяць на вуліцах розных гарадоў, але з вокнаў якіх ліецца цьмянае сьвятло шэрай безвыходнасьці. Аповесьць "Генэрацыя фанцікаў і фішак" забясьпечвае сеанс сьветлай... Болей »
“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў... Болей »
Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.... Болей »