- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбраўшыся са змрочных, воглых на ранку лесавых нетраў, дзе яны праблукалі палову начы, Гусакоў апынуўся на краі жытняга поля і аж уздыхнуў з палёгкай – тут хоць стала відаць. Наперадзе, над прысмужанай сцяной суседняга лесу, паўзло ўгару зырка-агнянае кола летняга сонца. Промняў ад яго яшчэ не было... Болей »
Маёнтак гарэў. Над кучаравістымі верхавінамі вязаў і ліп шугала ў паднябессе мітуслівая вогненная грыва. Густыя шэрыя воблакі дыму вяртлявымі клубамі валілі ўгару; вецер раздзьмухваў, ірваў і іскрыў у наваколлі жудасць пажару; слаўся ўдушлівы горкі смурод. Ад смуроду, дыму і пылу, узнятага выбухамі... Болей »
Аповесць “Мёртвым не баліць”, дзе паказана суровая праўда вайны, В. Быкаў напісаў у 1965 годзе. Аднак асобнай кніжкай яе ў той час выдаць не ўдалося, аповесць пабачыла свет толькі ў чацьвёртым томе Збору твораў пісьменніка. Зараз з ёю мае магчымасць пазнаёміцца шырокае кола чытачоў.... Болей »
Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго намоклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаўзалася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцякалі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераставаў дождж, была сьлізкая... Болей »
Ці задумваліся вы калі, што бывае з той ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля таго, як яна парадавала дзяцей і дарослых? Не? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Васіля Ткачова “Жыла-была Ёлачка” і вы атрымаеце адказ на гэтае пытанне. У кнігу ўвайшлі таксама... Болей »
Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму... Болей »
Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Хітры сват” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць аб такіх сустрэчах. Перасялілі жыхароў вёскі пасля чарнобыльскай аварыі. Жывуць-абжываюцца людзі на новым месцы, не адразу і пра Ігната ўспомнілі: а дзе ж ён і сапраўды... Болей »
Хто можа расказаць пра чалавека лепей за блізкіх яму людзей! Бацька — пра сына, як Адам Ягоравіч пра Максіма Багдановіча, дачка — пра бацьку, як Валянціна пра Аркадзя Куляшова, сын — пра бацьку, як Адам Глобус пра Вячаслава Адамчыка...... Болей »
У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай... Болей »
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У сёмым выпуску нашай праграмы вядоўца "Кантэксту" Усевалад... Болей »
Прачнуўся Сцёпка на золку. Абудзілі яго галасы — блізкая гамана людзей, смех, ранішні курэцкі кашаль, бразгат кацялкоў. Яшчэ не зусім асіліўшы ў сабе дрымоту, хлопец зразумеў, што гэта ішлі на сняданак — побач, у алешнічку, была сцяжынка да недалёкае кухні, пах дыму ад якой даўно ўжо даносіўся да яго... Болей »
Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны... Болей »
Весна. Белорусская деревня в прифронтовой полосе. Несколько красноармейцев получают приказ сделать пол в здании сельского Совета, где будет размещен штаб дивизиона, прибытие которого ожидается через двое суток...... Болей »
Василь Ткачёв родился 1.1.1948 г. в д. Гута Рогачевского района Гомельской области. Член Союза писателей Беларуси (1998) и Союза театральных деятелей (2006). Работал в печати, долгое время возглавлял Гомельскую областную писательскую организацию. Лауреат премии Федерации профсоюзов в области литературы... Болей »
Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі... Болей »
Васіль Каваль: «Лірык-апавядальнік», «паэт зямлі»,— так у свой час крытыкі называлі Васіля Каваля. Пісалі нават, калі выйшлі ў свет першыя зборнікі яго апавяданняў, што з беларускіх празаікаў — не толькі маладзейшых, але і старэйшых — ніхто, быццам бы, «не ахапляе так эмацыянальна сілу зямлі і цягу да... Болей »
Раман, які даў назву кнізе, прысвечаны станаўленню духоўнага свету нашага сучасніка. У цэнтры ўвагі пісьменніка толькі адзін дзень з жыцця калектыву лабараторыі. В. Гігевіч гаворыць пра тыя пытанні, якія ўстаюць сёння перад гараджанінам, аб яго адносінах да свайго чалавечага абавязку перад грамадствам... Болей »
У зборнік увайшлі аповесць і апавяданні, прысвечаныя шыццю нашага сучасніка. Герой аповесці «Чужую бяду...» — малады спецыяліст Лапіч, якх пачынае свой працоўны шлях на заводзе. Сумленна адносячыся да сваіх абавязкаў, ён усё ж не знаходзіць у сабе сілы быць цвёрдым да канца...... Болей »
Роздум над жыццём свайго сучасніка, яго радасці, трывогі, неспакой — усё, без чаго немагчымы наш імклівы час, прыцягвае ўвагу маладога пісьменніка. Яго апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, выразнасцю думак.... Болей »