- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Барыс Пастарнак, Доктар Жывага. Раман.; Міхаіл Шолахаў, Нобелеўская прамова, 1965. Лёс чалавека. Апавяданне, Жарабятка. Апавяданне; Аляксандр Салжаніцын, Нобелеўская лекцыя па літаратуры, 1972. Адзін дзень Івана Дзянісавіча. Апавяданне.... Болей »
Іван Грамовіч — вядомы беларускі пісьменнік, які пачаў сваю творчасць у даваенную пару. Любімыя яго героі — маладыя працаўнікі — юнакі і дзяўчаты, студэнты. воіны. У цэнтры ўвагі пісьменніка іх даваенныя, франтавыя і пасляваенныя будні, іх гераізм, дружба і каханне. Першы том складаюць лепшыя апавяданні... Болей »
Другі том складаюць аповесці «На Крутой гары» — пра шэфскую дружбу горада і вёскі, пра лепшых людзей завода і калгаса ў цяжкі аднаўленчы перыяд — і «Сям’я Вішнёвых», дзе пісьменнік ставіць маральна-этычныя пытанні, праблему ўмацавання сям’і.... Болей »
Цяжкімі пуцявінамі ішло развіццё культуры і літаратуры беларускага народа ў мінулым стагоддзі. Іржавымі ланцугамі самадзяр- жаўя былі скаваны думка і доля народа. Выдатныя таленты, якія выходзілі з народных нізоў і ўзнімалі голас пратэсту супроць гнуснай прыгонніцкай рэчаіснасці, гінулі, не паспеўшы... Болей »
Аляксей Кулакоўскі (1913—1986) — вядомы беларускі празаік. Творчасць яго жанрава і тэматычна багатая і разнастайная. У многіх творах багатая аўтабіяграфічная аснова. Аднатомнік склалі раман «Сцежкі зведаныя і ня-зведаныя», лепшыя аповесці і апавяданні і крытычныя артыкулы. Семдзясят пяты том кніжнага... Болей »
Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) больш сарака гадоў працуе ў паэзіі. Першыя вершы яе з’явіліся ў друку яшчэ задоўга да вайны. З таго часу яна напісала шмат твораў для дарослых і для дзяцей. Паэтэса шмат працуе ў галіне мастацкага перакладу. Творы яе вызначаюцца надзённасцю... Болей »
У другі том выбраных твораў Эдзі Агняцвет уключаны новыя вершы паэтэсы, а таксама пераклады з творчасці А. Пушкіна, М. Някрасава, Ул. Маякоўскага, Л. Украінкі, Я. Судрабкална, М. Ісакоўскага, М. Бажана і іншых выдатных паэтаў нашай Радзімы. Шырока прадстаўлена ў томе творчасць французскіх паэтаў — Пера... Болей »
У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё... Болей »
У другі том выбраных твораў Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Год нулявы» і апавяданні. Чытач сустрэнецца са знаёмымі героямі па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына»: Імполь, Алеся. яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэданні вялікіх сацыяльных перамен... Болей »
У кнігу ўвайшлі ўсе самыя значныя творы выдатнай беларускай паэткі XX стагоддзя Наталлі Арсенневай (1903—1997), якая большую палову свайго веку пражыла ў эміграцыі. Апрача лірычных вершаў у кнізе змешчаны паэмы, лібрэта, пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра», успаміны, лісты. Гэта — самае поўнае... Болей »
Першы том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць апавяданні «Маці», «Пастка», «Шчырэц і Цыцуля», «Крык чайкі», «Лаўрэат мясцовага конкурсу», а таксама аповесці «Два дні і дзве ночы» і «Жыта».... Болей »
Другі том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць аповесці «Абжыты кут», «Канец бабінага лета», «Няроўнай дарогай» і апавяданні «Мірная вайна», «Школьная фатаграфія», «Новы сакратар», «Дзед Кузьма, Антон Пакоша і Любка Вадзянец», «Кірыла Уласік», «Сцежка да хаты», «Белы камень».... Болей »
У першы том выбраных твораў Аптона Бялевіча ўваходзяць лепшыя вершы паэта, напісаныя ім за апошнія гады. Разнастайныя па тэматыцы, яны кранаюць сваёй шчырасцю і прастатой, сваёй чалавечай праўдзівасцю.... Болей »
Другі том Антона Бялевіча складаюць паэмы «Мой майстра», «Сям’я», «Лёгкі хлеб» і «Карэнні дуба». Гэта лепшыя творы, напісаныя паэтам у розны час яго плённай літаратурнай дзейнасці. Бязмерная любоў да роднага краю, да яго шчырага, працавітага народа — вось галоўнае ў творчасці Антона Бялевіча.... Болей »
Двухтомнік вядомага беларускага пісьменніка Міколы Ваданосава складаюць лепшыя аповесці і апавяданні, напісаныя за многія гады творчай працы. У першы том увайшла аповесць «Пераломнае лета», напісаная на матэрыяле з жыцця нашай моладзі, якая нераступіла парог сталасці і выйшла на прасторы самастойнага... Болей »
Другі том склалі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Жыць, каб змагацца», апавяданні і гумар. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» аб’яднала чатыры аповесці: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет» і «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення, якое нарадзілася ў дваццатыя і мужала... Болей »
Трэці том складаюць апавяданні розных гадоў, успаміны, партрэты, эсэ.... Болей »
Другі том склалі аповесць «Тацяна Ларына», кінааповесць «Першы стрэчны», а таксама апавяданні. Добра ведаючы жыццё сваіх герояў, Я. Васілёнак стварыў цікавыя вобразы сучаснікаў.... Болей »
У першы том уваходзяць лепшыя вершы і паэмы аўтара, напісаныя за апошнія десяцігоддзі. Значнае месца займаюць творы для дзяцей.... Болей »