- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіна 25 сакавіка *** 25 сакавіка будзе заўсёды, Пакуль людзі думаюць аб свабодзе. Гэта — урывак зь верша паэта М.Авер’якаса, напісанага ў часы чорных палкоўнікаў. З Грэцыяй нашу краіну зьвязвае мноства падзей. Некаторыя лічаць, што гэтыя сувязі сягаюць яшчэ ў часы «бацькі гісторыі» Герадота... Болей »
Ці трэба Беларусі ўступаць у Эўразьвяз *** У траўні гэтага году нашы суседзі зробяцца паўнапраўнымі сябрамі Эўразьвязу. З нагоды гэтае гістарычнае падзеі шмат хто з палітыкаў ды журналістаў зьвяртае ўвагу на станоўчыя бакі «пашырэньня Эўропы» як для самога Зьвязу, так і для кандыдатаў. Аднак жа ў... Болей »
Чыноўнікі палююць *** Машканская паляўнічая гаспадарка перададзена абутковай фірме «Марка-сэрвіс», Цяцерынская, Браслаўская, Краснапольская адышлі да Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Беларусь — краіна шыкоўных лясоў. Аднак паляваць у іх скора змогуць толькі абраныя. Дасьледуе карэспандэнт «НН». Захапленьне... Болей »
БАТЭ выйграе безь легіянэраў *** Хацелася ў колькіх словах працягнуць тэму легіянэрства ў нашым унутраным чэмпіянаце па футболе, узьнятую Алегам Ждановічам у «НН» ад 9 красавіка. Напярэдадні сёлетняга сэзону па футболе не паленаваўся ды палічыў колькасьць «варагаў» на нашых палях. Выйшаў 71 чалавек.... Болей »
А ўсё ж закруцілася *** Інтэлектуалы попу — Аляксандра й Канстанцін — сталі першымі ў гісторыі прадстаўнікамі Беларусі на «Эўрабачаньні». Выйгралі ці прайгралі, якая розьніца — першы блін можна й сабаку. Галоўнае, мы там ёсьць. Мы сталі цікавыя самі сабе. Беларуская маскультура нараджаецца. Гадамі... Болей »
Дарога ў нікуды *** Рабочая група палаты прадстаўнікоў на чале са старшынём камісіі па правах чалавека, міжнацыянальных адносінах і СМІ Валер’ем Ліпкіным не рэкамэндуе выносіць на абмеркаваньне законапраект аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Тым самым зроблены першы крок да... Болей »
Моладзь паказала як умее змагацца *** Да 5 сьнежня старшынём «Маладога фронту» застаецца Павал Севярынец. Нават кулакі не дапамаглі ўдзельнікам арганізацыі вызначыць новага лідэра. Сойм 23 траўня быў прыпынены праз бойку, якая ўзьнікла ў залі. Сутычка ўзьнікла ў дружыны з дэлегатам сойму і дэпутатам... Болей »
Сярэдні бал — дзявятка *** Выпускнікі Беларускага ліцэю вытрымалі экзамэны экстэрнам. Палова ліцэістаў працягне адукацыю за мяжой, палова застанецца ў Беларусі. На выпускным балі Ліцэю прысутнічалі дзеячы інтэлігенцыі і прадстаўнікі дыпкорпусу. Ліцэй робіць новы набор.Намесьнік дырэктара зачыненага... Болей »
Ад галадоўкі да галадоўкі *** За Лукашэнкам яны сталі нацыянальным спосабам адстойваць правы Дата першай галадоўкі эпохі Лукашэнкі вядома дакладна — 4 студзеня 1995 г. Двума днямі раней Адміністрацыя прэзыдэнта забараніла «Беларускаму Дому друку» падаўжаць дамовы на друк «Свабоды», «Белорусской... Болей »
Быкаўская калекцыя Музэю гісторыі літаратуры *** Калекцыю матэрыялаў пра Васіля Быкава, якая захоўваецца сёньня ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры, супрацоўнікі музэю называюць «легендарнай». Каштоўнасьць архіву тым большая, што сабраў і перадаў яго музэю сам пісьменьнік. Для берагіні калекцыі... Болей »
Новы ідал Эўропы *** Нарадзіўся новы Пэле. На першых палосах усіх брытанскіх газэтаў — 18-гадовы бамбардзір зборнай Англіі па футболе Ўэйн Руні. Пасьля «Бітлз» гэта другое дзіця Лівэрпулю, што мае шанцы скарыць сьвет. Па матчы з Харватыяй, у якім HeRoo забіў два файныя галы, па чатырох галах у... Болей »
Фэст 500-годзьдзя *** Будслаўскі касьцёл мае статус Нацыянальнага санктуарыю Беларусі. Мястэчка на Мядзельшчыне мае значэньне, параўнальнае з Вострай Брамай у Вільні ці Чанстаховай у Польшчы. Фэст у Будславе праводзіцца штогод 2 ліпеня ў гонар абраза Божай Маці. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе касьцёлу.... Болей »
Дзесяць гадоў тэатру *** Дэкада ППРБ — драма аб праблемах улады ў мэнтальнай прасторы пераходнага часу, якая не саступае найлепшым трагедыям Шэксьпіра. Як вядома, байкі Шэксьпіра каціруюцца ня толькі як літаратурныя, але і як гістарычныя. Час, калі Ўільяма грызьлі мукі творчасьці, быў пераломны... Болей »
Рэфэрэндум сарваны *** Напярэдадні 20 ліпеня ў «НН» трапілі дзьве незвычайна цікавыя навіны. Першая — у супрацоўнікаў Савету Міністраў пад пагрозай звальненьня зьбіраюць подпісы за падаўжэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў да 10 гадоў. Стала таксама ведама, што днямі ў дзяржаўныя газэты прыйшоў матэрыял... Болей »
ЭГУ капітулявала бяз бою *** Кіраўніцтва Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту распачало працэс пераводу навучэнцаў у іншыя ВНУ. Рэктар ЭГУ паведаміў з Вашынгтону пра падтрымку былымі донарамі ўнівэрсытэту «новых праектаў», якія будуць «выходзіць з асяродзьдзя» ЭГУ. Рэктарат загаварыў пра ЭГУ ў... Болей »
Машэрава супраць Лукашэнкі *** Дэпутатка палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава вырашыла ня браць удзелу ў выбарах 17 кастрычніка. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію радыё «Свабода»: «Вось я прайду і буду зноў там сядзець і ў меншасьці націскаць кнопкі. Справа ня ў тым, што мы там добрыя ці дрэнныя.... Болей »
Прэм’ер росту *** За прэм’ерам Сяргеем Сідорскім эканамічны рост у краіне дасягнуў 10 працэнтаў за год. Сідорскі задаволены сабой, сваёй пасадай і вынікамі працы. Прамысловасьць і сфэра паслуг растуць яшчэ хутчэй, чым ВУП. Даходы людзей перавысілі апошнія савецкія паказчыкі на 30%. Можна доўга спрачацца... Болей »
Рэфэрэндуму — так! *** Менавіта рэфэрэндум здольны надаць другое дыханьне апазыцыі. Тады яна здолее адысьці ад «лямпачак» да галоўнага палітычнага пытаньня, па якім яе пазыцыя супадае з думкай большасьці беларусаў. А ў выніку гэтага рэфэрэндум можа дапамагчы апазыцыі «выцягнуць» і перадвыбарную кампанію... Болей »
Юлімпіяда *** Падзеі апошняга тыдня далі падставу для карэкцыі дзяржаўнага гімну: мы, беларусы, ня мірныя, а хуткія людзі. Тузін мэдалёў, атрыманых беларускімі атлетамі, вярнулі інтарэс беларускага абывацеля да Афінаў. Але дастаткова было аднаго. Мэдаля, які ўзяла Юлія Несьцярэнка ў спрынце. Так... Болей »
На якой мове зьвініць званок *** Акцыя «Хочам вучыцца па-беларуску!», зладжаная незарэгістраваным Задзіночаньнем беларускіх студэнтаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 1 верасьня, суправаджалася затрыманьнямі. Спробы разгарнуць плякаты спыняліся. Адзінае, што можна было зрабіць беспакарана, — сесьці... Болей »