- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета спаўняецца роўна 240 гадоў з часу першага падзелу Рэчы Паспалітай. Менавіта ў 1772-м годзе расейскай імператрыцай Кацярынай Другой быў пакладзены пачатак інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Расейскай імперыі. Так завяршыліся тры крывавых стагоддзі несупынных войнаў, за час якіх наша краіна... Болей »
Дыктатуры ствараюцца даволі хутка. Многія існуюць цэлымі дзесяцігоддзямі. Зрэдку дажываюць да 30-ці гадоў. Наша адзначыла нядаўна свае 18. У чалавека гэта лічба паўналецця, калі ён становіцца здольным на самастойнае жыццё і адказныя ўчынкі. А ў дыктатуры – наадварот. Наша даўно дайшла да такой кропкі... Болей »
Штогод напрыканцы ліпеня – ў жніўні цэнтральныя падзеі ў Беларусі пераносяцца на калгасныя палеткі. А галоўнай інфармацыйнай навіной становіцца колькасць намалочаных тон збожжа. Афіцыйныя СМІ аж захлёбваюцца, даючы наперабой рэпартажы аб ударніках жніва. Звычайную працу, якой селянін спрадвеку займаўся... Болей »
23-га верасня адбудуцца чарговыя выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У любой дэмакратычнай краіне выбары з’яўляюцца падзеяй велізарнай важнасці. Бо ад дэмакратычна праведзеных выбараў наўпрост залежыць, хто трапіць у орган, які ажыўляе палітычнае жыццё краіны. Які... Болей »
Трэба мець гонар. Тыя, хто гандлюе малаком ды тварагамі, даўно прызвычаіліся да сталоў па вуліцы Кастрычніцкай. Здаецца, што такі стан рэчаў быў заўсёды, настолькі да тых сталоў прывыклі. Але ж яны з’явіліся адносна нядаўна, у красавіку 2010-га напярэдадні выбараў. З таго часу мінула больш двух гадоў... Болей »
“Намеснік начальніка аддзела культуры, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі задаволены праведзеным міжсезоннем, калі атрымалася ў дастатковай колькасці закупіць і лыж, і канькоў. Да паслуг фігурыстаў асноўны гарадскі каток, а лыжнікі могуць у сваё задавальненне пракаціцца па... Болей »
У кожнага чалавека ёсьць мясьціны, дзе ён сябе адчувае найбольш утульна. Для многіх гэта лес. Ён дае чалавеку адпачынак, корміць, натхняе.Ёсьць і ў мяне ў лесе блізу Бешанковічаў такія мясьціны, дзе я адпачываю душой. 20-га кастрычніка я зноў наведаў іх і ўбачыў там такое, што ледзьве не страціў прытомнасьць.... Болей »
Усе настаўнікі Бешанковіцкага раёна да 01.01.2014-га атрымоўвалі надбаўку да заключанага кантракта ў памеры 5%. Лічба тая асобна ў разліковых квітках прапісана не была, а таму мала хто з раённых настаўнікаў ведаў пра памер той надбаўкі. У той жа час настаўнікі ў некаторых іншых раёнах атрымоўвалі тыя... Болей »
“Амаль уся тэхніка ў нашым калгасе дабіта да абуха. Нават машын для падвоза людзей няма. Цяпер механізатары, каб пад’ехаць на працу з Сокарава ў Двор Нізгалава, вымушаны садзіцца ў маленькую старшынёўскую “Ніву” разам па 10-11 чалавек! Прыедуць у майстэрню, а там холадна, хоць сабак ганяй. Атапліваецца... Болей »
Нядаўна на цэлай старонцы “Зара” расказвала, як наш дэпутат Мацюшка, правая рука самаго Косінца, амаль што ночы не дасыпаў, а за чатыры гады перааснасціў нашу бальніцу, замяніў вокны ў гімназіі, адрамантаваў кавалак дарогі і г.д. На справе ж усё тое зроблена было не за Мацюшкавы, а за народныя, за бюджэтныя... Болей »
Я ведаю, што мяне падтрымлівае вялікая колькасць людзей. 90% з тых, да каго я звяртаўся пры зборы подпісаў, падпісваліся і жадалі поспехаў. Па сваёй акрузе я сабраў подпісы большай паловы выбарцаў. Калі гэтыя людзі прагаласуюць за мяне ў дзень выбараў, тых галасоў хопіць, каб стаць дэпутатам. Але я ведаю... Болей »
Застаецца падсумаваць перажытае, у першую чаргу для сябе самога. Я прысутнічаў у дзень выбараў на падліку галасоў. Яны лічыліся з 20-00 да 23-30. Мне не было ніякай магчымасці бачыць, якія бюлетэні пададзены за майго канкурэнта, як там пазначана воля выбаршчыка. Калі ўсё чэсна – дык пакажыце сваю праўду!... Болей »
Падставай для адміністрацыйнай справы, як высьветлілася, стала «ананімка» сумнеўнага паходжаньня, накіраваная ў прэзыдэнцкую адміністрацыю. Судзьдзя Бешанковіцкага райсуду Натальля Рэут правяла працэс безь перакладчыка, хоць на гэтым настойваў Георгі Станкевіч. Ён ўжо 18 гадоў прынцыпова размаўляе толькі... Болей »
Работы праводзіць сапраўдная будаўнічая арганізацыя, а не аматары, што радуе. Ёсць надзея, што хутка ўжо мы ўбачым абноўленыя трыбуны з няхай і не новымі, але з добрымі яшчэ стуламі-сядзеннямі. Іх напрыканцы мінулага года даставілі з мінскага “Дынама”, дзе праводзілі рэканструкцыю.... Болей »
Прычым, калі кажаш чалавеку, якога заспееш на месцы злачынства, аб недапушчальнасці падобных дзеянняў, у адказ пачынаецца няўцямнае: “Я не ведаў…” Тым не менш, з года ў год колькасць тых, хто не ведае, што ў калодзеж не плююць, не змяншаецца. Плявалі, плюём і працягваем пляваць. А потым скардзімся, што... Болей »
Я шмат разоў наведваў Нямеччыну. Агулам у гэтай краіне я пражыў каля дзесяці месяцаў. І калі нядаўна на ўроку нямецкай мовы школьнікі запыталіся ў мяне, ці баюся я немцаў, я здзівіўся. “Чаму я мушу іх баяцца?” – спытаўся я ў адказ. “Яны ж забіваюць, паляць жывых людзей, да іх страшна ехаць”, – аргументавалі... Болей »
Нягледзечы на тое, што пасля вайны прайшло ўжо доўгіх 70 гадоў, прозвішчы каля 500 чалавек не ўстаноўлены. Можна сказаць, што за выключэннем яшчэ дзесятка-другога, сотні салдат другой усясветнай так і застануцца безымяннымі. І справа не толькі ў вайне. Савецкая сістэма з яе вядомым лозунгам “Ніхто не... Болей »
Спачатку вялікая цытата з газеты "Рэспубліка". “За некалькі кіламетраў ад пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна каля вёскі Узрэчча на высокім беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца ўнікальны мемарыяльны комплекс. Тут у брацкай магіле пахаваныя адразу восем Герояў Савецкага Саюза.... Болей »
Чатыры дні таму наш сайт размяшчаў інфармацыю пра парушэнні заканадаўства аб ахове гэтай спадчыны. Мы наведалі адно з гістарычных месцаў нашага раёна – вёску Двор Нізгалава, дзе знаходзіцца панская сядзіба другой паловы 19-га стагоддзя з паркам.... Болей »
Традыцыйны гадзінны даклад кіраўніцы раённага аддзела адукацыі С. Салохі. Традыцыйныя лічбы, адсоткі, граматы, апладысменты... Традыцыйна ніводнага пытання з зала да выступоўцаў. Няўжо і сапраўды настаўнікаў не хвалююць ні іхнія нізкія заробкі, ні кантрактная сістэма, ні эпідэмія закрыцця школ апошнім... Болей »