- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай... Болей »
Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай... Болей »
Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка... Болей »
Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса.... Болей »
Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына»... Болей »
У зборнік уключаны песні на словы паэта Сяргея Панізьніка, якія гучалі па радыё, на канцэртах у глыбінцы, перамагалі на конкурсах. Асобныя з іх маюць сваю функцыянальную прывязку (у Доме дружбы, напрыклад, гімнам таварыства вітаюць гасцей). Музычныя творы ўваходзілі ў калектыўныя зборнікі («Клубныя вечары»... Болей »
Упершыню ў беларускай этналогіі прыведзены комплексны аналіз культуры айчыннай эліты 1795–1864 гадоў. Характарызуюцца асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры жыццезабеспячэння беларускага прывілеяванага саслоўя. У цэнтры ўвагі знаходзяцца працэссы адаптацыі беларускай эліты да расійскіх сацыяльна-эканамічных... Болей »
Даследванне дыпламатычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага пасля заключэння Люблінскай уніі. Аналізуецца прававое афармленне дыпламатычнай дзейнасці ВКЛ.... Болей »
Ад прыдзвінскіх румаў вялі стырнавыя свае плыты да балтыйскіх берагоў. Быць стырнавым, стаяць каля вясла-руля, на глыбокіх вірах паэзіі яшчэ больш складана. У новым зборніку паэта вы сустрэнеце i лірычныя споведзі, і публіцыстычныя творы — яны водгук на сучасныя рэаліі жыцця, калі ідзе адраджэнне страчаных... Болей »
Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі. Пільная ўвага маладога... Болей »
У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя... Болей »
У кнізе публіцыстычнага роздуму ўсхвалявана, з трывогаю і болем пісьменнік вядзе гаворку пра засілле на нашай зямлі двух Чарнобыляў — духоўнага і радыяцыйнага, горача выступае ў абарону роднай мовы і культуры, за захаванне маральнага і фізічнага здароўя людзей, напамінае пра вялікую адказнасць за нацыянальнае... Болей »
Новая кніга Сяргея Законнікава «Шалёная Куля» перадае пачуцці чалавека, які жыве ў дынамічным і трывожным XXI стагоддзі. Аўтар абвострана адчувае еднасць не толькі з роднай Беларуссю, са сваім народам, чыёй будучыняй шчыра, па-сыноўску заклапочаны, але і з вялікім светам. Усё, што закранае яго сэрца... Болей »
У кнігу ўвайшлі пераклады вершаў С. Панізьніка на англійскую і французскую мовы, зробленыя Д. Т. Уолкат, Л. У Таболіч, Н. С. Дзябольскай.... Болей »
Зборнік пазначаны неаслабнай увагай паэта да пашага сучасніка, да яго працоўнай дзейнасці і духоўнага свету, любоўю і клапатлівымі адносінамі да ррднай прыроды. Вершы напоўнены роздумам аб сэнсе жыцця, аб чалавечай сіле і дабраце, душэўнай чысціні і шчырасці. У кнігу ўвайшла таксама паэма «Урбаны».... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за... Болей »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы.... Болей »