- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Том 1 гэтага выдання выйшаў у 1997 г. пад агульнай назвай «Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да 1996 г.» У томе 2 на аснове вялікай колькасці разнастайных архіўных і друкаваных крыніц і абагульнення спецыяльнай літаратуры асвятляецца гісторыя сялянства Беларусі капіталістычнай эпохі.... Болей »
У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя беларускага кнігадрукавання ад першадрукаў Францыска Скарыны да віленскай "друкарні пана Марціна Кухты", услаўленай Максімам Багдановічам. Аўтар абапіраецца на разнастайныя крыніцы, у тым ліку архіўныя звесткі і дакументы, даследаванні гісторыкаў, кнігаведаў... Болей »
У кнізе раскрываюцца карэнныя перамены ў культурным жыцці Беларусі, выкліканыя пераходам пад уплывам адпаведнай палітыкі царызму значнай часткі яе адукаваных і заможных людзей з польскіх на рускія культурна-моўныя стандарты. Паказана, якое ўпартае супраціўленне выклікала ў нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі... Болей »
У кнізе разглядаюцца пытанні культурнага развіцця Бедарусі і яе месца ў духоўным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Выданне разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў школ, работнікаў устаноў культуры і асобаў, якіх цікавяць дасягненні Бацькаўшчыны ў сферы матэрыяльнай і духоўнай культуры.... Болей »
У кнізе асвятляецца стан культуры Беларусі ў час яе знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай. Паказана, як у выніку прапольскай палітык свецкай улады і каталіцкага касцёла адбывалася дэфармацыя прыродны? асноў духоўнага жыцця беларускага народа і як гэта паўплывала на ягс этнічную кансалідацыю. Разлічана... Болей »
Кнгіа прысвечана разгляду нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі ў адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у яе гісторыі. На шматлікіх прыкладах паказана вырашальная роля дзяржавы ў рэгуляванні нацыянальна-культурнага працэсу, што ўяўляе сабою неацэнную каштоўнасць для выпрацоўкі канкрэтных захадаў... Болей »
У гістарычным плане раскрыты шлях, які прайшла культура Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Праблема асветлена ў цеснай сувязі з эканамічнай і палітычнай гісторыяй Беларусі і тымі культурнымі працэсамі, шго адбываліся ў суседніх краінах, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Асноўнае месца... Болей »
Гэта выданьне, якое спрабуе вызначыць асноўныя і найважнейшыя арыенціры ў найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі ад моманту аднаўленьня незалежнасьці. Выданьне складаецца з публікацыяў розных аўтараў з рознымі поглядамі на падзеі беларускай палітычнай гісторыі нашага часу і праз шматвэктранасьць поглядаў... Болей »
У кнізе папулярна апавядаецца пра старажытнейшы перыяд гісторыі Беларусі — ад першапачатковага засялення краю ў ледавіковую эпоху і да эпохі Вялікага перасялення народаў. Кніга багата ілюстравана малюнкамі і фотаздымкамі археалагічных матэрыялаў, картамі, схемамі і рэканструкцыямі. Адрасуецца вучням... Болей »
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту... Болей »
Сяргей Горбік, выводзячы пачатак беларускага катэхізму, сягае да дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Нягледзячы на тое, што сёння існуе даволі вялікая колькасць разнастайнай рэлігінай літаратуры, даследчыка цікавіць перадусім уласна беларуская. У сваёй працы "Гісторыя катэхізму на Беларусі" аўтар ставіць... Болей »
Упершыню ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі зроблена спроба сістэматычнага выкладання гісторыі знешняй палітыкі Беларусі ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да канца ХХ стагоддзя. У першай частцы кнігі разглядаюцца пытанні міжнароднага становішча і знешнепалітычнай дзейнасці старажытнабеларускіх... Болей »
Кніга з'яўляепда першай спробай выкласці ў храналагічным парадку працэс развіцця канстытуцыйнага права ад адасобленых норм, змешчаных у старажытных граматах і да высокаразвітай сістэмы, дзякуючы якой была распрацавана Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Кніга дае магчымасць выкладчыкам, студэнтам, аспірантам... Болей »
Матэрыялы I Міжнароднай навуковай канферэнцыі, арганізаванай кампаніяй «Менка», адлюстроўваюць гісторыю гандлю ў Беларусі: умовы для яго развіцця, гандлёвыя сувязі, лакальныя і антрапалагічныя аспекты гандлёвай дзейнасці. Важнае месца належыць гандлю ў XX стагоддзі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца... Болей »
Упершыню выкладаецца шматвяковая гісторыя айчыннай музейнай справы. У комплексе прааналізаваны юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі. Паказана карціна іх развіцця на розных этапах — ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Вучэбна-метадычны... Болей »
У манаграфіі здзейснена навуковая рэканструкцыя панарамы музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя, прадстаўленай як эпахальна-стылявы працэс. Выданне адрасавана знаўцам і аматарам гісторыі айчыннай культуры, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.... Болей »
У тэкстах лекцый разглядаюцца асноўныя этапы развіцця мясцовага самакіравання на Беларусі, высвятляецца эвалюцыя развіцця нарматыўнай базы самакіравання. Рэкамендуюцца студэнтам спецыяльнасці «Правазнаўства», могуць быць карыснымі аспірантам і выкладчыкам.... Болей »
У кнізе паказана барацьба розных ідэалагічных канцэпцый, утварэнне органаў савецкай улады, абвяшчэнне Беларускай Народная Рэспублікі, а затым і ўтварэнне Беларускай ССР. Па-новаму асвятляюцца падзеі вайны і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР.... Болей »
У дапаможніку ў адпаведнасці з праграмай курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі змешчаны дакументы, якія асвятляюць працэс развіцця дзяржавы і права нашай Айчыны ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжання яе ў складзе Расійскай імперыі... Болей »
У храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Дадзенае выданне (упершыню выйшла ў 2000 г.) дапоўнена навейшымі матэрыяламі. Для студэнтаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў.... Болей »