- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл... Болей »
У восьмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы студэнтаў-выпускнікоў кафедры, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў.... Болей »
У дзевяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў.... Болей »
У дзесяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў.... Болей »
У аснову працы легла меркаванне, што базісным у лірьічнай мініяцюры з'яўляецца спецыфічны тып мастачкага мыслення, які характарызуецца рознымі даследчыкамі як лірыка-рамантычны, лірыка-філасофскі альбо эсэістычны. Праца складаецца з дзвюх частак. У першай даюцца тэарэтычныя звесткі аб гісторыі і своеасаблівасцях... Болей »
Гэты дапаможнік у некаторай ступені палегчыць працэс падрыхтоўкі да экзамену. У ім сабраны і сістэматызаваны матэрыялы перыядычньк выданняў розных гадоў. Змест дапаможніка адпавядае экзаменацыйным білетам за курс сярэдняй школы і можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў. Самастойная... Болей »
У дапаможніку прыводзіцца 100 тэкстаў сачыненняў на самыя разнастайныя тэмы: па гісторыі беларускай літаратуры, аналізу творчасці пісьменнікаў, характарыстыцы асобных персанажаў, аналізу твораў сучаснай літаратуры. Значная ўвага ўдзяляецца сачыненням на вольную (свабодную) тэму, напісанне якіх выклікае... Болей »
Паміж тым, якім аўтару ўяўляецца свет, дзе ён існуе і дзе імкнецца сцвердзіць сваё права на творчасць, і тым, якім чынам ён разумее самую прыроду літаратурнай творчасці, існуе несумненная сувязь. У дадзенай працы на істотныя пытанні, звязаныя з самарэфлесіяй чалавека, вызначэннем ім свайго месца ў свеце... Болей »
У кнізе характарызуюцца асаблівасці літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. Асвятляюцца праблемныя аспекты жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры, аналізуюцца прадугледжаныя праграмай для ВНУ пытанні фарміравання нацыянальнай свядомасці, друку, паэтыкі... Болей »
Праграма складзена на аснове выданняў: "Гiсторыя беларускай савецкай лiтаратуры: Праграма для унiверсiтэтаў / Складальнiкi: Дз. Я. Бугаёў, В. В.Казлова, I. Я. Навуменка.– Мн., Вышэйшая школа, 1986; "Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры (1945–1997 гадоў.) для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта"... Болей »
Тэставыя заданні, падрыхтаваныя ў адпаведнасці з праграмай па беларускай літаратуры для паступаючых у ВНУ рэспублікі, ахопліваюць шырокае кола тэм (ад старажытнасці да канца XX ст.) і разлічаны на сістэматызацыю, абагульненне і праверку атрыманых тэарэтычных і гісторыка-культурных ведаў. Дапаможнік адрасуецца... Болей »
Другі выпуск навуковага зборніка “Працы выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры” падрыхтаваны да 45-ой гадавіны з дня стварэння кафедры беларускай літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы выкладчыкаў кафедры, магістрантаў і аспірантаў, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў Гродзеншчыны.... Болей »
Багатая літаратурная спадчына беларускага народа эпохі феадалізма яшчэ мала даследавана і вывучана. Значнай перашкодай гэтаму з’яўляецца тое, што помнікі старажытнай літаратуры раскіданы па розных архівах і бібліятэках па-за межамі Беларусі, а дакладнага бібліяграфічнага даведніка, які паказваў бы месца... Болей »
У выданьні, якое знаёміць з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча. 3 болыных твораў у выданьне з тэхнічных прычынаў не ўвайшоў яго нарыс „На нівах і ўзвышшах... Болей »
Прысвечана вывучэнню шляхоў станаўлення і развіцця нацыянальнай ідэі ў беларускай літаратуры і форм яе мастацка-вобразнага выяўлення ў паэзіі, прозе і драматычных творах пачатку XX ст. На матэрыяле творчасці Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і іншых пісьменнікаў прасочваецца ўплыў асветніцкіх, публіцыстычных... Болей »
Пасля ўтварэння БССР (1919) літаратура Савецкай Беларусі актывізавалася ў 1920-я г. з палітыкай беларусізацыі і развівалася вельмі бурна. У яе прыйшлі маладыя таленавітыя творцы: Янка Маўр,Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Анатоль Вольны... Болей »
Першы том даследавання прысвечан разгляду беларускай літаратуры, пачынаючы ад літаратуры Кіеўскай Русі, агульнай паэтычнай творчасці трох братніх народаў — рускага, украінскага і беларускага—і заканчваючы літаратурай XVIII ст. У кнізе ўпершыню шырока разглядаецца арыгінальная і перакладная літаратура... Болей »
Другі том даследавання прысвечан разгляду новай беларускай літаратуры ад пачатку XIX ст. да перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У аглядных раздзелах даецца агульная характарыстыка асноўных этапаў развіцця новай беларускай літаратуры. Асобна разглядаецца творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча... Болей »
Свабодная і моцная духам асоба заўсёды была, ёсць і будзе прыцягальнай у любым цывілізаваным грамадстве і калектыве. Асаблівай папулярнасцю, павагай і заслужаным аўтарытэтам карыстаецца грамадзянін, які актыўна ўдзельнічае у грамадска-палітычным жыцці краіны, змагаецца за дэмакратычныя свабоды ў таталітарнай... Болей »
«Беларуская культура» — літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся з ліпеня да верасьня 1927 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец Ф. Умястоўскі. Ідэйныя пазіцыі часопіса былі абумоўлены памяркоўнымі поглядамі рэдактара, яго палітычнай арыентацыяй на тэрытарыяльную аўтаномію Заходняй Беларусі з паслядоўнай... Болей »