be

Пошук

"arche-vayna-akupatsyya-supratsiw-1-146-2016" Вынікі:
ARCHE 05(80)2009

ARCHE 05(80)2009


Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840... Болей »

ARCHE 10 (85) 2009

ARCHE 10 (85) 2009


Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны... Болей »

ARCHE 9 (96) 2010
pdf

ARCHE 9 (96) 2010

Славацкая надзея для паняволенай нацыі

“Славацкая надзея для паняволенай нацыі” — бадай, першая спроба больш-менш грунтоўна паказаць славацкае жыцьцё беларусам, перадусім жыцьцё актуальнае — інтэлектуальнае ды сацыяльна-палітычнае. Мы паспрабавалі паказаць яго з розных бакоў, ды так, каб і самы неабазнаны чытач хутка ўвайшоў у кантэкст славацкай... Болей »

ARCHE 11 (110) 2011
pdf

ARCHE 11 (110) 2011

Беларускі гуманітарны агляд

АБРАМЧУК РАМАН, Пакуль яшчэ не падручнік, але ўжо крыніца натхненьня Астанковіч Сяргей, Апанас Ярушэвіч: штрыхі да партрэта гісторыка і мовазнаўцы БОРОДИН СИГИЗМУНД, К вопросу о реформе среднего образования на примере дисциплины “Всемирная история. История Беларуси” БУМБЛАЎСКАС АЛЬФРЭДАС... Болей »

ARCHE 3 (148) 2016

ARCHE 3 (148) 2016

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару "Род Сапегаў", гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, апынуліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі, Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці... Болей »

ARCHE 01-02 (100-101) 2011
pdf

ARCHE 01-02 (100-101) 2011

Выбары 19 сьнежня 2010: Панарама падзеі

Нумар прысвечаны падзеям канца 2010 года: чарговым прэзідэнцкім выбарам, брутальнаму разгону Плошчы-2010 і яго наступствам. Аснову нумара склалі сведчанні відавочцаў падзеяў, меркаванні экспертаў. Анатоль Сідарэвіч, Пачатак чарговага цыклу # Андрэй Пачобут, Час закручваць гайкі # Віталь Сіліцкі. Русіфікацыя... Болей »

ARCHE 03 (102) 2011
pdf

ARCHE 03 (102) 2011

Палесьсе: народы, улады, войны

Нумар прысвечаны беларускаму Палессю. У ім сабраныя гістарычныя, этналягічныя, этнасацыялягічныя, крытычныя й іншыя дасьледаваньні й матэрыялы, прысьвечаныя рэгіёну. Часопіс зьмяшчае карты палескай тапанімікі, рэдкі падбор фотаздымкаў Палесься міжваеннага часу, якія былі знойдзеныя да трактату польскага... Болей »

ARCHE 01-02 (112-113) 2012
pdf

ARCHE 01-02 (112-113) 2012

Беларусь эвангельская

Немагчыма ўявіць вывучэньне гісторыі і аналіз сучаснасьці Беларусі без дасьледаваньня і асэнсаваньня пратэстанцкай спадчыны. Многія пытаньні гісторыі пратэстантызму ў Беларусі яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка, але галоўнае палягае ў тым, каб пачаць гэтую справу. Спадзяемся, што гэты нумар часопісу «ARCHE»... Болей »

ARCHE 03 (114) 2012
pdf

ARCHE 03 (114) 2012

Гісторыя беларускай штодзённасці

У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш.... Болей »

ARCHE 04 (115) 2012
pdf

ARCHE 04 (115) 2012

Гуманітарны агляд II

Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца... Болей »

ARCHE 05 (116) 2012
pdf

ARCHE 05 (116) 2012

Гуманітарны агляд ІІI

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя.... Болей »

ARCHE 04 (121) 2013
pdf

ARCHE 04 (121) 2013

Беларусь у цяні Палесся

Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель... Болей »

ARCHE 11 (98) 2010
pdf

ARCHE 11 (98) 2010

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца колькі працаў мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цьвяткова, невядомы раней водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданьне працаў Акадэмічнае канфэрэнцыі 1926 году. Узнаўляюцца фрагмэнты... Болей »

ARCHE 5 (104) 2011
pdf

ARCHE 5 (104) 2011

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі... Болей »

ARCHE 9 (108) 2011
pdf

ARCHE 9 (108) 2011

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару — Аўстрыя: ад імпэрыі да нацыі. У выпуску: пераклады твораў Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Штэфана Цвайга, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк, Марціна Полака. Алег Гардзіенка піша пра беларусаў у пасьляваеннай Аўстрыі, Зузана Палачкава... Болей »

ARCHE 03 (136) 2015
pdf

ARCHE 03 (136) 2015

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар складаецца зь якасна падрыхтаваных да публікацыі дасьледаваньняў беларускіх гісторыкаў 1920-х гадоў на тэму "паўстаньня і рэвалюцыі". У цэнтры ўвагі — паўстаньне 1830—1831 гг. у Беларусі, асоба і чын Кастуся Каліноўскага, 1863 год у Беларусі, падзеі рэвалюцыі 1905—1907 г. у краіне.... Болей »

ARCHE 07-08 (140-141) 2015

ARCHE 07-08 (140-141) 2015

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Аснову нумара складае пераклад на беларускую мову культавага рамана Артура Голдэна «Мэмуары гейшы». У нумары таксама друкуюцца ўспаміны ўраджэнца Гродна Рыгора Хасіда і гутарка з Барысам Кітом пад назвай “Я ёсьць доктар матэматычных навукаў”.... Болей »

ARCHE 09 (130) 2014

ARCHE 09 (130) 2014

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай... Болей »

ARCHE 03 (124) 2014

ARCHE 03 (124) 2014

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прысьвечаны тысячагадовай гісторыі Віцебску. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый".... Болей »

ARCHE 10 (131) 2014

ARCHE 10 (131) 2014

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org