- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »
Манаграфія прысвечана ўзнікненню, фарміраванню і развіццю гісторыка-тапаграфічнай структуры найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. На падставе абагульнення матэрыялу шматгадовых гістарычных і археалагічных доследаў увазе чытача прапануецца на прыкладзе Полацка канцэпцыя і этапы фарміравання... Болей »
Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта.... Болей »
У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка.... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1982) Сяргей Законнікаў, які так шмат робіць дзеля нашага духоўнага нацыянальнага адраджэння, ужо сваімі першымі выступленнямі ў друку (196З) засведчыў свой непадробны грамадзянскі пафас, сваю шчырую любоў да роднае зямлі. У гэтую кнігу ўвайшло лепшае... Болей »
У сваіх эсэ i крытычных артыкулах Сяргей Дубавец /нар. 1958 г./ спрабуе даць аналіз глыбокага крызісу савецкай культуры у яе беларускай «разнавіднасці», разважае над мінулым i будучым беларускай літаратуры. Апавяданні С Дубаўца належаць да твораў т.зв “другой літаратуры” i выяўляюць пошукі новых нетрадыцыйных... Болей »
Здаецца, нават памяць аб андрафагах, бастарнах, венедах (плямёнах і народах, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі) павінна была даўно знікнуць. Але на старонкахтвораў "бацькі гісторыі" Герадота, "бацькі геаграфіі" Страбона, іншых грэчаскіх і рымскіх аўтараў гэтыя людзі жывуць, гандлююць, ваююць... Болей »
Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» пераносіць чытачоў у тую гарадскую прастору, якая, з аднаго боку, усім нам добра вядомая, а з другога, хавае ў сваіх завулках і закутках зусім іншы свет, які, раскрываючыся, часам шакуе і правакуе, а часам прымушае спачуваць і задумацца. На самой... Болей »
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »
"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе."... Болей »
"— Тыр-р-ран — выходзь! /— Слуга, што там патрабуюць экстрэмісты? / — Яны патрабуюць дыялогу. / — А дулю не хацят? И без мака! / А мак отдадзим наркоманам /— они нам будут нужны. / Для провокаций и разгона подобных демонстраций. / — Ваша яснавяльможнасьць! / — Ну што там ешчо? / — Прамы эфір патрабуюць."... Болей »
Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны... Болей »
Кніга беларускага культуроляга С. Санько ўяўляе зборнік працаў з гэткай сучаснай галіны гуманітарных дасьледаваньняў, як кагнітыўная і кантрастыўная культуралёгія. У кнізе ўпершыню з гэткага гледзішча аналізуюцца фрагмэнты традыцыйнай беларускай мадэлі сьвету на тле традыцыйнай культурнай спадчыны іншых... Болей »
"Экзотыка... Мы чуем гэтае слова, і камусьці ўяўляюцца нетры Амазонкі, камусьці - пустыня Сахара, а хтосьці бачыць непальскія або тыбецкія вяршыні. А я называю свой альбом "Беларуская экзотыка", бо ведаю, што і наша зямля для жыхароў шмат якіх замежных краін неверагодна цікавая. Ды што казаць пра іншаземцаў... Болей »
Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён.... Болей »
Беларуская літаратура ў 80 – 90-х гг. ХХ ст. узбагачалася двума шляхамі: праз стварэння новых тэкстаў і за кошт вяртання спадчыны, незаслужана забытай альбо забароненай у савецкі час. Першы шлях быў больш перспектыўны, затое другі – больш плённы: у літаратуру з новымі творамі прыходзілі пачаткоўцы, а... Болей »
У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы... Болей »
Прачнецца Край / З дубровамі і пушчамі, / Ускоціць сонейка / На свае вяршаліны,- / I росамі акропіцца / Гаючымі, / I апаўюцца / Туманамі-шалямі / Імшарыны. / Магутна / ў старажытнага / бароўя Пад муравой / карэнні Заварушацца. / О колькі зёлкавага / Добрага здароўя / Усім у гэты час уручыцца! // (Зельнік... Болей »
Грамацеі — героі гэтай кнігі — не хаваюць таго, што акрамя аматараў кніг і аматараў чытання ёсць і неаматары таго і іншага. Аматары кідаюць рыцарскі выклік «супастатам» кнігі, неграмацеям, ствараюць «самую граматную грамату», бяруць сабе на службу Літару, Клічнік, Коску, Кропку і робяцца Рознакаляровымі... Болей »
У зборнік увайшлі новыя п'есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюпда алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіпда своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург... Болей »