- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Герой першага рэпартажу – Ян Мельнікаў, ветэран вайны на ўсходзе Украіны. Максімалізм і пачуццё справядлівасці прывялі яго ў студзені 2014 г. на Майдан у Кіеве, а пазней – у шэрагі тактычнай групы «Беларусь». Пра сваё цяперашняе «цывільнае» жыццё ён распавядзе ў праграме «Беларускі свет». Ян Мельнікаў... Болей »
Гісторыі трох беларусак – мастачкі па касцюмах з Грэцыі, харэографкі з Польшчы і фотамадэлі з Турцыі. Для сёлетняга карнавалу, які меўся адбыцца ў марской пратоцы ў Халькідзе (Грэцыя), мастачка Каця Суарэс (Кавалёва) пашыла касцюмаў на 1,3 тыс. еўраў. Але яны не прыдаліся. Карнавал штогод збіраў 100... Болей »
Юлія з’ехала з Горадні 18 год таму: шэсць з іх жыла ў ЗША, а потым паехала на радзіму каханага – у Турэччыну. У Стамбуле Юлія Йылдырым працуе ў клініцы, якая належыць мужу. У ейныя абавязкі ўваходзіць суправаджэнне кліентаў, якія прыехалі ў Турэччыну па медычныя паслугі, кансультаванне і нават знаходжанне... Болей »
Як Кацярыне Більгін удалося знайсці пакупнікоў у Стамбуле з ягонымі неверагоднымі рынкамі і велізарным асартыментам? Гераіня першага сюжэту праграмы «Беларускі свет» паехала ў Турэччыну падарожнічаць, а знайшла мужа. Прыгожую гісторыю знаёмства яна распавяла нашай здымачнай групе, якая пабывала ў Стамбуле... Болей »
Аляксандр Федуковіч – студэнт багаслоўскай кафедры Універсітэту Арыстотэля ў Тэсалёніках. А па сумяшчэнні – гід па святых месцах Грэцыі. Саша вывучае тэалогію ўжо сем год і рыхтуецца стаць багасловам. Сам ён родам з Мёраў. Прыйшоў да веры вельмі рана – пад уплывам бабулі, якая штодня перад сном чытала... Болей »
Як стаць запатрабаваным адмыслоўцам у 5-мільённай Барсэлоне і працягваць зарабляць падчас каранціну? Юлія, якая цяпер жыве ў Барсэлоне, перамагла астму і страх вышыні, і яна можа паказаць, як кіруе сваім целам. Яна займаецца самым відовішчным відам ёгі – Ariel Yoga. Апрача яе дзяўчына выкладае пілатэс.... Болей »
Грэг Ігнатовіч заўсёды цвёрда ведаў пра свае беларускія каранні. Але чаго ён не ведаў, дык таго, што ён мае сваякоў у Расеі. Мы раскажам пра неверагодны збег абставінаў, дзякуючы якім людзі знайшлі сваіх родных. Грэг Ігнатовіч – вядомы тэхна-дыджэй, які жыве ў Тэсалёніках у Грэцыі. Нарадзіўся ён у Расеі... Болей »
Паводле законаў Украіны, працадаўца мае плаціць замежнікам-нерэзідэнтам дзесяць мінімальных заработных плат, што зараз складае 1770 еўра. Ці атрымаецца ў беларуса Стаса Рыбачкіна атрымаць працу барысты ў Кіеве? Натуральна, для такой высокай зарплаты трэба пастарацца – не кожны гаспадар кавярні можа запрапанаваць... Болей »
Павел Кірылёнак 5 разоў пачынаў новае жыццё. Чарговы бізнес ён заснаваў за некалькі месяцаў да эпідэміі каронавіруса. «Новае жыццё я пачынаў фактычна чатыры разы, магчыма, нават пяць разоў, – распавядае Павел. – Гэта дзве эміграцыі – спачатку ў Прагу, потым у Барсэлону, і тры новыя заняткі, калі я пераставаў... Болей »
Крысціна Савуціна – беларуская рэжысёрка. Да пандэміі яна вучылася ў Гамбургскім універсітэце візуальных мастацтваў. Цяпер жа яна жыве ў Берліне, а навуку працягвае ў рэжыме онлайн. Непакоячыся пра маму, яна выслала ёй пасылку. Крысціна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і... Болей »
Беларусы ЗША выканалі песню супраціву шахцёраў з Кентукі «На чыім ты баку», каб падтрымаць пратэсты ў нашай краіне. «Трымае плошчу разам працоўнае звяно» – гучыць у беларускім перакладзе радок песні Флорэнс Рыс «Which side are you on». Песню запісалі гурт з ЗША «Slavalachia», выканаўца з Беларусі Сяржук... Болей »
Беларусы Ізраілю, ЗША і Польшчы працягваюць ладзіць акцыі салідарнасці. Чатыры з дзесяці прэзідэнтаў Ізраілю нарадзіліся на беларускіх землях. Таму не дзіўна, што беларускія падзеі не пакінулі ўбаку жыхароў гэтае краіны. Пасля падзеяў 9 жніўня акцыі падтрымання адбыліся ў Тэль-Авіве, Іерусаліме ды Хайфе.... Болей »
Як нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская адсвяткавала свой дзень народзінаў у Вільні, новае жыццё дыджэяў перамен і акцыі салідарнасці ў Гамбургу і Празе – глядзіце ў праграме «Беларускі свет». Літва дала прытулак Святлане Ціханоўскай, дыджэям пераменаў ды іншым беларусам, якія палічылі, што заставацца... Болей »
Сабраць дзіцё ў школу танней у Чарнагорыі ды Албаніі ці ў Беларусі? Ці сталі школьнікі менш займацца пасля ўвядзення каранціну? Ці лёгка падлеткам змяніць беларускую школу на нямецкую? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Беларускі свет». Навучальны год у Чарнагорыі праз пандэмію каронавіруса пачнецца... Болей »
Ці складана зарэгістраваць сваю фірму ў Чарнагорыі? Якія дакументы патрэбныя для легалізацыі ў Нямеччыне? Як змяніўся турыстычны бізнес у Албаніі падчас пандэміі? Пра ўсё гэта – у новым выданні «Беларускага свету». Антону 28 гадоў. Ён пераехаў у Чарнагорыю разам з бацькамі ды адкрыў тут сваю справу:... Болей »
Жыццё як бясконцае падарожжа: беларус Аляксандр Касперскі вось ужо больш за 10 гадоў пераязджае з месца на месца. За гэты час ён паспеў пажыць больш як у дваццаці краінах. Грошай яму на гэта амаль не трэба, толькі быць гатовым узяцца за любую працу і з лёгкасцю прымаць любыя павароты лёсу. Аляксандр... Болей »
У праграме «Беларускі свет» даведаемся, якія дакументы патрэбныя, каб нарадзіць дзіця ў Нямеччыне ды ўладкавацца на працу ў Чарнагорыі, а таксама пабачым, які салон прыгажосці адкрылі беларускі ў Тыране. Беларуска Кацярына Рыбік нарадзіла двух сыноў у Нямеччыне – і з праграмай «Беларускі свет» яна... Болей »
У праграме «Беларускі свет» даведаемся, як не фінансаваць рэжым, беларуска з Тыраны падзеліцца сакрэтамі выжывання ў сталіцы Албаніі, таксама зробім кантрольныя набыткі ў нямецкай краме, каб параўнаць кошты. Беларус, які жыве ў Празе, прыдумаў мабільную праграму «Крама». З яе дапамогаю беларусы байкатуюць... Болей »
Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнес распачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася... Болей »
У праграме «Беларускі свет» пагаворым з беларускім лекарам – калегам Ірыны Абельскай, якую лічаць маці Колі Лукашэнкі. Даведаемся, навошта ўнікальны спецыяліст звольніўся з працы і што яго з сям’ёй чакала за мяжою. Аляксей Пяткевіч – эндаскапіст, дзесяць гадоў ён прапрацаваў у Рэспубліканскім клінічным... Болей »