- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыю беларускай літаратуры Цішка Гартны ўвайшоў як паэт, празаік, драматург, публіцыст і крытык. Найбольш арыгінальны ён як празаік. У рамане «Сокі цаліны» (квадры першая і другая), які склаў другі том, аўтар паказаў фарміраванне характару рэвалюцыйных змагароў, правінцыяльны побыт і заводскія... Болей »
Трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) склалі запіскі «На імперыялістычнай вайне» і раман «Віленскія камунары».... Болей »
У трэці том збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі празаічныя творы малой жанравай формы (апавяданні, навелы, легенда, эцюд, гістарычная мініацюра, казкі), напісаныя ў 1946-1981 гг. Гэтыя творы з'яўляюцца арганічнай часткай эстэтычнай сістэмы Уладзіміра Караткевіча, выяўляюць непаўторнасць лірыка-рамантычнага... Болей »
У чацвёрты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі аповесці «Предыстория» (канец 1940-х — пачатак 1950-х гг.), «У снягах драмае вясна» (1957), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1950—1958), «Цыганскі кароль» (1958) і легенда «Маці Ветру» (1956).... Болей »
У шосты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», які раней выдаваўся пад назвай «Нельга забыць».... Болей »
Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць... Болей »
Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Іісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі... Болей »
У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»(1979). У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю.... Болей »
У адзінаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі п’есы «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца…», «Кастусь Каліноўскі (Смерць і неўміручасць)», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану». У п’есах пісьменнік звярнуўся да розных перыядаў беларускай гісторыі, закрануў... Болей »
У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным... Болей »
У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы... Болей »
У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі... Болей »
У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг.... Болей »
У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха»... Болей »
У трэці том Збору твораў Івана Мележа ўвайшлі другая і трэцяя кнігі рамана "Мінскі напрамак" - "Мінск за небакраем" і "Будучыня з намі".... Болей »
У другі том уключаны апавяданні М. Багдановіча, нарысы, пераклады, артыкулы па розных пытаннях літаратурнага і культурнага жыцця, рэцэнзіі на многія кнігі, пісьмы, каментарыі, паказчык імён.... Болей »
Нарадзіўся я 9 (22) студзеня 1906 т. у Мінску ў сям’і шаўца. У восені гэтага ж года бацька памёр. Маці, у якой засталося на руках двое малых дзяцей (я і мая двухгадовая сястра Алеся), цяжкай працай здабывала сродкі на пражыццё — хадзіла па людзях сціраць бялізну, наймалася і на другія падзённыя работы.... Болей »
Нарадзіўся я 9 (22) студзеня 1906 т. у Мінску ў сям’і шаўца. У восені гэтага ж года бацька памёр. Маці, у якой засталося на руках двое малых дзяцей (я і мая двухгадовая сястра Алеся), цяжкай працай здабывала сродкі на пражыццё — хадзіла па людзях сціраць бялізну, наймалася і на другія падзённыя работы.... Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »