- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладыслаў Шленгель (1912 або 1914 - 1943) - польскі паэт, публіцыст, сатырык габрэйскага паходжання. Да пачатку Другой сусветнай вайны быў вядомы як аўтар шэрагу папулярных песень, якія пісаў для варшаўскіх тэатраў-кабарэ. дзе і сам выступаў як эстрадны артыст. Яго вершы перыяду Халакосту сталі каштоўнай... Болей »
Яку́б Ко́лас, Канстанці́н Міха́йлавіч Міцке́віч (22 кастрычніка (3 лістапада) 1882, засценак Акінчыцы Мінскага пав. Мінскай губ. (цяпер у межах г. Стоўбцы) — 13 жніўня 1956, Мінск; Псеўданімы: Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К. Адзінокі, К. Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец... Болей »
Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе... Болей »
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых бе ла рускіх паэтаў, без якіх сёння цяжка ўявіць айчынную літаратуру. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная... Болей »
Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх... Болей »
Беларускамоўная літаратарка і даследчыца з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс у рамках праекту «Кнігі бяз літар» дзеліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад апошніх падзеяў у Беларусі і ў жыцці блізкіх ёй беларусаў, чытае вершы пра рэвалюцыю, каханне і жыццё. Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993... Болей »
Ермаловіч Мікола (псэўданімы: Сымон Беларус, М.Ермолов, Я.Мікалаеў, Мікола Наваселец, М.Ярмолаў; 29.04.1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Менскай вобл.)), вядомы беларускі гісторык, крытык, літаратуразнаўца; заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі; аўтар... Болей »
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне... Болей »
Юры Гумянюк - нарадзіўся ў 1969; беларускі паэт, празаік. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994)... Болей »
Прозьвішча Сыс нярэдка сустракаецца ва ўсясьветнай літаратуры. Вядомыя чэскі паэт Карал Сыс, расейская пісьменьніца Юлія Сыс, украінская паэтка Ала Сыс. А ў гісторыі беларускай літаратуры назаўсёды засталося імя выдатнага паэта Анатоля Сыса, які ў 2005 годзе адышоў у лепшы сьвет. Ягоны літаратурны раўналетак... Болей »
Раіса Андрэеўна Баравікова - адна з самых яркіх прадстаўніц беларускай паэзіі. Яе вершы - гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, якія прайшлі праз сэрца. На працягу ўсёй сваёй творчасці Р. Баравікова сцвярджае, што самае цудоўнае пачуццё, якім чалавек выпрабоўваецца на... Болей »
Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе... Болей »
Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года... Болей »
Данута Бічэль - нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка. Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічна... Болей »
Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга... Болей »
Я нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў кветкавым палескім мястэчку Давыд-Гарадок. Змалку кветкі ўвайшлі ў маё жыццё і пазней сталі маёй літаратурнай тэмай. Мае землякі жылі з таго, што вясной прадавалі насенне кветак і сваім дзецям, калі яны прасілі купіць ім цацкі, казалі: „Глядзіце на кветкі — гэта... Болей »
Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы... Болей »
Віталь Рыжкоў (нар. у Магілёве 28 красавіка 1986 г.) — беларускі паэт, перакладчык. Жыве ў Менску. Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2008), фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН‑цэнтру да стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» (2006), конкурсу імя К. Шэрмана (2009), пераможца слэму фэстывалю... Болей »
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Літаратурны... Болей »
Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам.... Болей »