- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд Савецкага раёну Мінска вынес прысуды актывістам “Маладога Фронту”. Усе засталіся на волі, хоць і пакараныя немалымі штрафамі. Самы вялікі — 1 мільён 240 тысяч — прысуджаны Змітру Хведаруку. Ягоным сябрам — Аляксею Янушэўскаму, Барысу Гарэцкаму і Алегу Корбану прысудзілі крыху меней. А ўсім разам... Болей »
Пакуль міністэрства культуры Беларусі, а таксама “шырокая грамадскасць” вырашаюць, як ім сёлета адзначыць 125-годдзе Купалы і Коласа, студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні ўзялі ініцыятыву ў свае рукі. Днямі беларускія студэнты зладзілі інсцэніроўку знакамітага раздзела “Дзядзька... Болей »
12 чэрвеня ў Вашынгтоне адбылося адкрыццё помніка ахвярам камунізму. На цырымоніі выступіў прэзідэнт ЗША Джордж Буш. Сярод іншых, прысутнічалі прадстаўнікі Рады БНР, у тым ліку, старшыня Рады Івонка Сурвіла. “Дагэтуль у сталіцы нашай краіны не было помнікаў ахвярам імперскага камунізму — ідэалогіі, якая... Болей »
Не перастаеш здзіўляцца, наколькі блізка жыццё паставіла дзве гэтыя даты — дзень нараджэння Васіля Быкава і дзень смерці. Дата 22 чэрвеня, вядома, тут мае яшчэ і дадатковы сімвалічны сэнс. Пісьменнік прайшоў праз усю вайну. I галоўныя творы яго — пра яе. Чатыры дні і чатыры гады — сёлета гэтыя лічбы... Болей »
Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваецца, не намацваецца, не паддаецца разуменню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны — грамадзянін з даведкай, пацыент лекара, лавелас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »
З паняццем “37-ы год” адбылося тое самае, што адбываецца з усімі паняццямі, калі іх часта ўжываць — яно зацерлася, зрабілася штампам. Альбо свайго роду “страшылкай”, якая нікога, насамрэч, даўно не палохае. “Гэта ўжо наша рэчаіснасць”, “37-ы год мы ўжо маем” — яўнае перабольшанне, даніна публіцыстыцы... Болей »
Брытанскі даследчыцкі цэнтр New Economic Foundation (NEF) днямі апублікаваў так званы рэйтынг шчасця — «The Happy Planet Index». Гэты рэйтынг складаецца штогод з дапамогай экалагічнай арганізацыі “Сябры Зямлі”. Шчасце грамадзянаў у кожнай краіне ацэньваецца паводле трох простых паказчыкаў — задаволенасць... Болей »
Нацыянальная ідэя пачынаецца з назвы. Таму каб адшукаць вытокі беларускай ідэі, мы мусілі б высветліць, хто й калі ўпершыню назваў сябе беларусам — у тым сэнсе, у якім ужываем гэты тэрмін мы — як самавызначэнне сябе і сваёй супольнасці, на якое адгукаюцца не толькі нашы веды, але й нашы сэрцы, наша неўсвядомленае.... Болей »
Яшчэ зусім нядаўна можна было не сумнявацца, што пераважная большасць упэўнена адкажа на гэтае пытанне — прэзідэнт Лукашэнка. Газавы канфлікт з Расіяй на пачатку году, здавалася, толькі ўмацаваў гэтае меркаванне. Тады кафлікт нагадваў, хутчэй, нейкае палітычнае шоў, дэманстрацыю мускулаў і магчымасцяў... Болей »
Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што датацыі стратным сельгаспрадпрыемствам будуць спыненыя з 2010 году. Ці гэта новая эканамічная палітыка? Ці блеф? Калгасы і саўгасы для Лукашэнкі заўжды былі фетышам. Падтрымка аграрнага комплексу і сёння застаецца беспрэцэдэнтнай: на праграму адраджэння сяла ашчаджана... Болей »
Янка Брыль Ягоны час толькі надыходзіць 25 жніўня памёр Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль. Паводле запавету класіка айчыннай літаратуры, развітанне з ім адбылося ў ягонай мінскай кватэры на праспекце Машэрава (былая вуліца Дразда). 27 ліпеня адбылося пахаванне пісьменніка на могілках у Калодзішчах... Болей »
Яны не зламаліся Сябры «Партнёрства» асуджаныя на няволю за назіранне за выбарамі Два гады пазбаўленняволі Міколу Астрэйку, год –Цімафею Дранчуку, паўгодаадміністрацыйнага арыштаЭніры Браніцкай і АляксандруШалайку. Такі вырак вынессуд Цэнтральнага раёнаМінска актывістам незарэгістраванайарганізацыі“Партнёрства”.... Болей »
У старой Вільні, дзе кожны дом - помнік нашай гісторыі і культуры - рэгулярных беларускіх экскурсій ніхто не вадзіў апошнія гадоў дзесяць, пасля таго, як памёр найлепшы знаўца горада Лявон Луцкевіч. Сёлета традыцыю ўзнавіў гісторык Сяржук Вітушка. Групы людзей, якія прыязджаюць з усёй Беларусі, самі... Болей »
24 жніўня стала вядома, што першы прэзідэнт дэмакратычнай Польшчы, лаўрэат Нобелаўскай прэміі міру за 1983 год Лех Валэнса вылучыў на гэтую пачэсную прэмію былога кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча. „Барацьба, у якой браў удзел Станіслаў Шушкевіч, прывяла да заканчэння эпохі падзелаў - на блокі... Болей »
1-га верасня ў Полацку адбылося адкрыццё помніка легендарнаму князю Ўсяславу Чарадзею. Гэта — першая конная статуя ў Беларусі. Не дзіва, што пра падзею паведамілі амаль усе беларускія СМІ. Але большасць абмежавалася кароткай інфармацыяй. Здзіўляе тое, што ў СМІ амаль немагчыма было знайсці фатаграфію... Болей »
Такое ўражанне, што суды ў РБ заваленыя справамі аб адміністрацыйных парушэннях. Найперш - у сувязі з незарэгістраванай арганізацыяй “Малады фронт”. Не паспелі аціхнуць жарсці пасля судоў у Нясвіжы і Салігорску, якія скончыліся спагнаннем вялікіх штрафаў, як пачаўся суд у Баранавічах. Там судзілі маладафронтаўца... Болей »
У сераду патрыёты Беларусі адзначылі Дзень Герба і Сцяга. Гэты Дзень быў усталяваны 19 верасня 1991 году, калі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы — герб “Пагоня” і белчырвонабелы сцяг. Пра тое, як гэта... Болей »
Гэта здарылася 9 верасня, калі жыхар Гомеля Сяргей Сямёнаў праходзіў беларуска-ўкраінскую мяжу праз пункт пропуску “Новая Гута”. Калі гомельскія мытнікі пра-панавалі маладому чалавеку запоўніць дэкларацыю, ён папрасіў бланк на беларускай мове. Патлумачыў, што не хацеў бы нарабіць памылак у афіцыйным... Болей »
Афіцыйныя СМІ больш не называюць прыватных гандляроў “вашывымі блохамі”. На тэлебачанні гаворка вядзецца пра нежаданне ўчорашніх “тарбэшнікаў” рэфармаваць і развіваць свой уласны бізнэс. Калгасы перасталі быць “святарнай каровай” рэжыму. Адсталым гаспадаркам будзе адмоўлена ў датацыях. Савецкая сістэма... Болей »
Створаны грамадскі камітэт дзеля аднаўлення Крыжа пакутаў у Курапатах. Гэта адбылося ў той жа дзень, калі стала вядома пра чарговы акт вандалізму на мемарыяле - у панядзелак увечары. Узначаліў камітэт Зянон Пазняк. Крыж быў усталяваны ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў у сталінскія гады, 29 кастрычніка... Болей »