- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Машына імчыць праз стэп па шырокай пыльнай дарозе. На заднім сядзенні, адкінуўшыся на спіну, Антон Ягоравіч Шасцярнёў. На пярэднім, поплеч з брытагаловым шафёрам, другі Шасцярнёў — сын Антона Ягоравіча — Васіль. Ён, як і бацька, вышэй сярэдняга росту. На выгляд мае гадоў дваццаць пяць — дваццаць сем.... Болей »
Вясна ў той год была ўзялася вельмі рана. У пачатку сакавіка снег пачарнеў, і пад ім захлюпала вада. Ледзь не над самай зямлёй павіслі, як налітыя, хмары. Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман. Дзьмуў едкі, густы і парывісты вецер. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Здавалася... Болей »
Гэтым летам памёр апошні вугольшчынскі аднаасобнік — па сельсавецкіх кнігах Андрэй Яўстратавіч Хрупакоў, а па-вугольшчынску проста Хрупак. Быў ён чалавек мнагадзетны: меў, здаецца, ажно сямёра хлопцаў. Паступова яны раз’ехаліся — адны падаліся на шахты, другія завербаваліся некуды, — і, можа, дзесятак... Болей »
Быў ён у нашых Латаках прышлы, а з’явіўся тут недзе адразу пасля вайны. Звалі яго Парфёнам, і прозвішча ён меў зусім мясцовае — Канапелькін. У Латаках з такімі прозвішчамі было ажно ці не дзесяць двароў. Прынамсі, я добра помню цяпер, як у першую за вайною восень хадзіў ён па нашай вёсцы ўжо брыгадзірам... Болей »
Некалі мяне ўгаворвалі напісаць пра конюха нарыс. Але я не напісаў. І кніга тая ў Магілёве выйшла без майго нарыса. У мяне ў бібліятэцы яна ёсць. Часам, калі яна трапляецца на вочы, я бяру яе ў рукі, гартаю старонкі і кожны раз бачу недзе на сярэдзіне нарыс пра таго конюха, але напісаны другім аўтарам... Болей »
Бо як ад Бранска, так і ад Кіева да Вільні далеч, чым ад таго ж Ітыля. Калі не сёння, то заўтра татары ўжо, няйначай, пачнуць шнарыць паўз паўднёва-ўсходнія межы Вялікага Княства. А гэта значыць — падзеі не абмінуць ні Бранска, ні Кіева. I нас з табой першых закране новая вайна паміж татарамі і маскавітамі.... Болей »
Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак... Болей »
Гэту назву я запісаў толькі 23 сакавіка. Прыходзіла яна паволі, у ходзе ўсёй перадвыбарчай кампаніі, але з’явілася ў галаве няйначай па асацыяцыі з падзеямі, якія разгортваліся тут у 1944 годзе ў аперацыю «Баграціён»… Канешне ж падзеі не сумяшчальныя, і назва сапраўды паходзіць толькі ад знешняй асацыяцыі.... Болей »
Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве на вялікім фактычным матэрыяле аналізуецца творчасць Георгія Марчука цікавага сучаснага раманіста, навеліста, драматурга, ураджэнца мястэчка Давыд-Гарадок. У даследаванні доказна i пераканаўча паказваецца дыялектыка ўзаемадзеяння рэгіянальнага i нацыянальнага... Болей »
У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае... Болей »
"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым.... Болей »
Апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, вызначаюцца глыбокім веданнем дзіцячай псіхалогіі, адкрываюць дзівосны свет роднай прыроды. Хвалююць сваёй шчырасцю творы пра пасляваеннае маленства беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак.... Болей »
Хірург Антон Яраш, журналіст і пісьменнік Кірыла Шыковіч, старшыня выканкома гарсавета Сямён Гукан — героі новага рамана Івана Шамякіна. У кожнага з іх свая біяграфія. I гэтыя біяграфіі нейкім чынам пераплятаюцца. Яраш — у мінулым надпольшчык, выконваў асобыя заданні. Гукан — адзін з кіраўнікоў партызанскай... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў... Болей »
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.... Болей »
Заўсёды напашэве папера й самапіска - запісваць нашаптаныя Музаю радкі. Парнас - гара крутая, з вяршыняю няблізкай. І кожны верш - прыступка. Нямала мне такіх прыступак трэба ўзвесці, каб апынуцца ў храме прыгожага пісьменства між выбітных майстроў дасведчаным паэтам і надпіс, хоць на браме, пакінуць... Болей »
Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся... Болей »
“Палыновыя кветкі” – чацьвёртая кніжка паэзіі Івана Лагвіновіча. Раней выдаваліся “Разлукі выраёвыя”, “Піліпаўка” і “Ляда юдолі”. Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасьць, за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у суседнюю... Болей »
Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці... Болей »
У кнігу ўвайшлі аповесці «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін», «Ах, Міхаліна, Міхаліна...» і лепшыя апавяданні розных гадоў.... Болей »