- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ўсё пры наяўнасці жылля ў ААТ «Малако», якое пры працаўладкаванні грамадзян на прадпрыемства і якія выказалі пры гэтым жаданне засяліцца ў пустуючыя хаты, гатова было сумесна з гэтымі грамадзянамі зрабіць іх рамонт. На 26 кастрычніка 2016 года філіял “Вымна” ААТ “Малако” меў патрэбу ў наступных... Болей »
Помнік ахвярам бальшавіцкага тэрору, забітым ва ўрочышчы Хайсы ў 1937-1941 гадох, адкрылі 14 верасьня на ўскрайку “расстрэльнага” лесу. Удзел у імпрэзе ўзялі жыхары навакольных вёсак, грамадзкія актывісты зь Віцебску, Менску ды Воршы. Помнік асьвяціў каталіцкі сьвятар Віктар Місевіч. Даўняя задума знайшла... Болей »
Заронаўскі сельскі Савет дэпутатаў жыве на юбілейнай хвалі. З нагоды яго 95-годдзя ў вёсцы Суйкава адбылося адкрыццё гістарычнага банера «Гістарычны атлас Заронаўскага краю». Ён усталяваны пры дарозе каля Суйкаўскай школы ў крокавай даступнасці для ўсіх цікаўных. На банеры пазначана шмат гістарычных... Болей »
Падзеі, з прычыны якіх супрацоўнік Кастрычніцкага райаддзелу міліцыі Сяргей Вяракса распачаў справу супраць віцебскага актывіста, адбыліся 26 лістапада. На 86-ю гадавіну народзінаў Уладзімера Караткевіча група віцяблян прыйшла да помніка славутаму земляку. Гэта традыцыйная штогадовая завядзёнка — адзначаць... Болей »
Дарагія сябры! Напэўна, нікога не трэба пераконваць, што разам з целам і душой найвялікшай каштоўнасцю для чалавека ёсць час. Прычым перад навагоднімі святамі я заўсёды здзіўляюся, што хвіліны могуць цягнуцца бясконца доўга, а гады пралятаюць неверагодна імкліва. Як і кожны год, 2016-ты быў годам набыткаў... Болей »
У віцебскім катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазыцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакумэнты і артыкулы – як сьведчаньне змаганьня... Болей »
Традыцыя правядзення Калядаў на «Звон-Гары» існуе больш за пяць гадоў. Рыхтуюцца да іх загадзя. Дарослыя разам з дзятвой развучваюць тэматычныя песні, прыпеўкі, прычым многія з іх — аўтэнтычныя. Асобны рытуал — падбор адзення ўдзельнікам святочнага дзейства. У мінулым годзе ў малодшых хлопчыкаў і дзяўчынак... Болей »
Жыхары вёскі Шэвіна Віцебскага раёну скарысталіся сёлетнімі выбарамі, каб хоць неяк паўплываць на ўладу і паспрабаваць вырашыць сваю праблему. Некалькі грамадзянаў напісалі адмову ад удзелу ў галасаваньні... Цягам пяці гадоў вяскоўцы намагаюцца вярнуць сабе права хадзіць старой наўпроставай дарогай... Болей »
16 сьнежня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебска прайшла сустрэча віцебскіх праваабаронцаў і назіральнікаў з прадстаўніцай сакратарыяту кампаніі «Права выбару» Вольгай Быкоўскай. Удзельнікі падзяліліся сваімі высновамі аб парлямэнцкай кампаніі ды выказалі прапановы на будучыню. «Улада не гатовая змагацца законнымі... Болей »
Суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзеў 9 студзеня дзьве адміністрацыйныя справы, распачатыя супраць актывісткі Тацяны Севярынец за ўдзел у акцыях ў Менску 20 і 21 сьнежня. Нягледзячы на тое, што самой актывісткі на паседжаньні не было, суд прызнаў яе вінаватай у правапарушэньні паводле арт.... Болей »
23 студзеня ў Першамайскім судзе Віцебску судзьдзя Міхаіл Юрчанка аштрафаваў грамадзкіх актывістак Натальлю Сьпірыдонаву на 25 базавых велічыняў і Тацяну Севярынец – на 30 базавых. У судзе Віцебскага раёну Міхаіл Зубеня прысудзіў Алене Янушкоўскай жыхарцы в. Суйкава 25 базавых велічыняў. Усіх трох зьвінавацілі... Болей »
У 2017 годзе спаўняецца 80 гадоў гэтак званаму «Вялікаму тэрору», які наўпрост зьвязаны з асобай Сталіна. Сталін даўно сканаў, але памяць ахвяраў сталінізму па-ранейшаму не ўшаноўваюцца. Віцебская грамадзянская ініцыятыва «Хайсы» шукае ў ваколіцах гораду месцы пахаваньняў рэпрэсаваных і вяртае грамадзтву... Болей »
У горадзе на Дзьвіне не было тысячаў удзельнікаў, як, прыкладам, у гэты дзень у Гомелі ці раней у сталіцы. Але больш як 200 чалавек, не задаволеных сытуацыяй у краіне, што сабраліся разам на плошчы Перамогі, – такога тут не бывала ад часоў «маўклівых акцыяў» 2011 году. У цяперашняй імпрэзе (не) дармаедаў... Болей »
22 лютага ў арт-прасторы VZAP з раніцы да самага вечара віравала інтэлектуальнае жыцьцё. На фестываль Pradmova, які ладзіцца ад 2018 году, завіталі больш за 20 беларускіх інтэлектуалаў. Сярод іх Лявон Баршчэўскі, Марына Шода, Андрэй Хадановіч, Тацяна Арцімовіч, Андрэй Саўчанка, Ільля Сін, Павал... Болей »
«Я перед каждым 9 мая думаю, что же это было — почему ваш рябой Сталин после 1945-го отменил празднование победы? А теперь знаю наверняка. Он хорошо помнил и страшное лето 1941, когда его краснознаменная и легендарная разбежалась и сдалась вся в плен немцам, и 1942, когда немцы летом вышли к Волге. Эта... Болей »
З 2014 году ў лесе пад Віцебскам знаходзяць чалавечыя парэшткі — косьці і чарапы з кулявымі адтулінамі ў патыліцах. Верагодна, невядомае раней пахаваньне разварушылі «чорныя капальнікі». Вяскоўцы-старажылы ўспамінаюць, што ў канцы 1930-х у лесе якраз тут адбываліся «сталінскія расстрэлы». Гэтыя ўспаміны... Болей »
26 лютага сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» правялі сход, на якім заплянавалі дзейнасьць для далейшага ушанаваньня памяці ахвяраў сталінінізму. Мяркуюць стварыць сайт ініцыятывы, усталяваць новыя помнікі і мэмарыяльную дошкуна будынкувіцебскайтурмы,распрацавацьэкскурсійныя маршруты. Кіраўнік ініцыятывы... Болей »
У Мазалаўскім сельскім выканкаме прайшоў сход, арганізаваны Віцебскім райвыканкамам пасьля звароту жыхароў вёскі Хайсы і віцебскіх актывістаў. Калектыўны зварот тычыўся просьбы ўшанаваць памяць людзей, чые парэшткі знаходзяць каля вёскі Хайсы, вялікім мэмарыяльным крыжам.... Болей »
Цягам тыдня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» ўсталявалі ў лясным масіве побач з аднайменнай вёскай 16 крыжоў. Крыжы ўсталяваныя ў памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Ініцыятыву актывістаў падтрымалі і неабыякавыя мясцовыя жыхары, якія даўно ведалі пра расстрэлы людзей у другой палове 30-х гадоў мінулага... Болей »
Паводле ўспамінаў 89-гадовага спадара Ганчарова, у гэты лес па начох прыяжджалі машыны, раздаваліся стрэлы, і людзі ў скураных куртках забаранялі мясцовым жыхарам хадзіць у грыбы. Але рызыканты знаходзіліся, і адзін зь іх, брыгадзір Верамееў, аднойчы натрапіў у лесе на дрэнна закапаную яму, зь якой тырчаў... Болей »