be

Пошук

"belaruski-svet-post-58695" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска з Галандыі тонамі высылае на радзіму грушы

Марына Васькова эмігравала з Беларусі амаль 20 год таму. Яе гісторыю вы даведаецеся з праграмы «Беларускі свет». Увесь гэты час Марына Васькова жыве ў Бельгіі. На працу яна штодня ездзіць у суседнюю Галандыю. Прадукцыю фірмы «Zeeland Fruit», у якой наша гераіня працуе менеджаркай, можна знайсці і на... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Інтэрв’ю з беларускай, якая атрымала ўзнагароду ад шэйха Катару

Алена Бэліарт (BellyArt) адной з першых прынесла танец жывата на вялікую сцэну ва Усходняй Еўропе. Яна заняла першае месца на чэмпіянаце кантыненту па экзатычным танцы, які рэзка змяніў яе жыццё. Алена падпісала кантракт і цягам сямі гадоў выступала на Блізкім Усходзе. Там яна атрымала спецыяльную ўзнагароду... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Дзяўчына ў Ізраілі абклалася камянямі, каб прыцягнуць увагу да Беларусі

Мастачка Таня Тур нарадзілася ў Гомлі, а цяпер жыве ў Ізраілі. Сюжэт пра яе зняла праграма «Беларускі свет». Яна займаецца жывапісам, скульптурай, графікай і ладзіць перформансы. Адначасова Таня атрымлівае адукацыю ў Акадэміі мастацтва і дызайну ў Іерусаліме. Адмыслова для нашай здымачнай групы Таня... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Адзіная выкладчыца-беларуска ў Вышэйшай школе парфумерыі ў Парыжы

Сюжэт пра Вольгу Александэр, якая сваймі араматамі аблягчае пакуты цяжка хворых дзяцей і натхняе музыкаў, зняла праграма «Беларускі свет». Парфумерка Вольга Александэр жыве ў Бруселі, выкладае ў Вышэйшай школе парфумерыі ў Парыжы ды кіруе навукова-даследчай лабараторыяй у Люксембургу. ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Шынка па Br 1000 за кг. Беларуска – пра кошты ў Іспаніі

Колькі каштуюць харчы ў Барсэлоне, у новым выданні праграма «Беларускі свет» распавядае былая мянчанка Вольга Улевіч. У сталіцу Каталоніі яна перабралася пяць гадоў таму, калі выйшла замуж. Адпрацаваўшы 16 год журналісткай, а пасля – рэдактарам «Камсамольскай праўды» ў Беларусі, на новым месцы Вольга... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларус выйшаў на пенсію і купіў лес у Польшчы

Віктар Стахвюк за жыццё пераспрабаваў шмат розных заняткаў. Цяпер ён гаспадарыць ва ўласным лесе на Падляшшы, ля вёскі Трасцянка. Віктар Стахвюк – гаспадар, пісьменнік і мастак, селянін і інтэлігент, настаўнік і прадпрымальнік, інжынер і філолаг. Ён выехаў з роднай вёскі па навуку, і толькі калі прапрацаваў... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларускі ветэран вайны на Данбасе варыць эспрэса ў бары

Герой першага рэпартажу – Ян Мельнікаў, ветэран вайны на ўсходзе Украіны. Максімалізм і пачуццё справядлівасці прывялі яго ў студзені 2014 г. на Майдан у Кіеве, а пазней – у шэрагі тактычнай групы «Беларусь». Пра сваё цяперашняе «цывільнае» жыццё ён распавядзе ў праграме «Беларускі свет». Ян Мельнікаў... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Заробак лекара – $ 20 000

Юлія з’ехала з Горадні 18 год таму: шэсць з іх жыла ў ЗША, а потым паехала на радзіму каханага – у Турэччыну. У Стамбуле Юлія Йылдырым працуе ў клініцы, якая належыць мужу. У ейныя абавязкі ўваходзіць суправаджэнне кліентаў, якія прыехалі ў Турэччыну па медычныя паслугі, кансультаванне і нават знаходжанне... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска вяжа дываны і прадае ў Стамбуле

Як Кацярыне Більгін удалося знайсці пакупнікоў у Стамбуле з ягонымі неверагоднымі рынкамі і велізарным асартыментам? Гераіня першага сюжэту праграмы «Беларускі свет» паехала ў Турэччыну падарожнічаць, а знайшла мужа. Прыгожую гісторыю знаёмства яна распавяла нашай здымачнай групе, якая пабывала ў Стамбуле... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Саша-Беларус. Як наш зямляк бліснуў перад дэпутатам у Грэцыі

Аляксандр Федуковіч – студэнт багаслоўскай кафедры Універсітэту Арыстотэля ў Тэсалёніках. А па сумяшчэнні – гід па святых месцах Грэцыі. Саша вывучае тэалогію ўжо сем год і рыхтуецца стаць багасловам. Сам ён родам з Мёраў. Прыйшоў да веры вельмі рана – пад уплывам бабулі, якая штодня перад сном чытала... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць

Як стаць запатрабаваным адмыслоўцам у 5-мільённай Барсэлоне і працягваць зарабляць падчас каранціну? Юлія, якая цяпер жыве ў Барсэлоне, перамагла астму і страх вышыні, і яна можа паказаць, як кіруе сваім целам. Яна займаецца самым відовішчным відам ёгі – Ariel Yoga. Апрача яе дзяўчына выкладае пілатэс.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Роды ў Нямеччыне могуць каштаваць ад 1 тысячы да 10 тысяч еўраў

У праграме «Беларускі свет» даведаемся, якія дакументы патрэбныя, каб нарадзіць дзіця ў Нямеччыне ды ўладкавацца на працу ў Чарнагорыі, а таксама пабачым, які салон прыгажосці адкрылі беларускі ў Тыране. Беларуска Кацярына Рыбік нарадзіла двух сыноў у Нямеччыне – і з праграмай «Беларускі свет» яна... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Хадзіць у краму – і не фінансаваць гвалту

У праграме «Беларускі свет» даведаемся, як не фінансаваць рэжым, беларуска з Тыраны падзеліцца сакрэтамі выжывання ў сталіцы Албаніі, таксама зробім кантрольныя набыткі ў нямецкай краме, каб параўнаць кошты. Беларус, які жыве ў Празе, прыдумаў мабільную праграму «Крама». З яе дапамогаю беларусы байкатуюць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Оперная дзіва прысвячае канцэрты тым, хто змагаецца

Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнес распачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Сыходзіў не са шпіталю, сыходзіў з сістэмы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта»

У праграме «Беларускі свет» пагаворым з беларускім лекарам – калегам Ірыны Абельскай, якую лічаць маці Колі Лукашэнкі. Даведаемся, навошта ўнікальны спецыяліст звольніўся з працы і што яго з сям’ёй чакала за мяжою. Аляксей Пяткевіч – эндаскапіст, дзесяць гадоў ён прапрацаваў у Рэспубліканскім клінічным... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Шлюбнае пасведчанне з Пагоняй, а ў падарунак – мех бульбы

Вольга стала пад бел-чырвона-белы сцяг на акцыі ля амбасады Беларусі ў Маскве і праз 11 дзён выйшла замуж за беларуса! Так не бывае? Бывае, падрабязней – у праграме «Беларускі свет». Шчасце праз боль – так зарадзілася гісторыя кахання на акцыях ля амбасады Беларусі ў Маскве. ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Паставілі чорны крыж, каб збіваць да смерці

Як перажыць катаванні і пераадолець посттраўматычны сіндром? Прысвечаная беларускім пратэстам выстава «Змагайся, як дзяўчо» ў Амстэрдаме. Ініцыятыва дапамогі Беларусі ў Львове. Пра гэта – у праграме «Беларускі свет». Пасля жорсткага збіцця і катаванняў сілавікамі 11 жніўня гарадзенец Віталь атрымлівае... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Узяла ў рукі бел-чырвона-белы сцяг – і страціла працу

Як беларускія спартоўцы, што выступілі супраць гвалту ў краіне, з нуля пачынаюць новае жыццё за мяжою, даведаемся ў праграме «Беларускі свет»: За фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам трыятланістку Валянціну Зелянкевіч звольнілі з працы. Беларускія атлеты, калі выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Катавалі габрэя, як нацысты

Ізраільцянін звярнуўся ў паліцыю сваёй краіны, каб прыцягнуць да адказнасці беларускіх сілавікоў. Шматдзетны бацька на бел-чырвона-белым грузавіку трапіў пад крымінальны пераслед. А беларуска ў Маскве смажыць дранікі салідарнасці. Пра гэта даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Грамадзянін Ізраілю Аляксандр... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Нажом разрэзалі рэмень, джынсы, бялізну і пагражалі згвалтаваннем

Пасля выбараў адмысловец у IT Юрый перажыў катаванні спачатку ў аўтазаку, потым у РАУС і на Акрэсціна. Беларус, які вымушаны быў пакінуць краіну, дзеліцца сведчаннямі пра катаванні ў праграме «Беларускі свет». Пры канцы жніўня праграміст Юрый пераехаў жыць і працаваць у Львоў: «У мяне не было мэты з’ехаць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org