be

Пошук

"belaruski-svet-post-58689" Вынікі:
Беларускі свет

Беларускі свет

Як жывецца беларусу, які ўцёк ад міліцыі ў Швецыю

У Сёдэртэлье (Södertälje) у прадмесцях Стакгольму жыве чалец суполкі «Беларусы Швецыі» і літаратар Павел Галушка. «Я з’ехаў таму, што міліцыя не давала жыць, – распавядае ён у праграме «Беларускі свет». – Дагэтуль маці тэлефануюць абсалютна незразумелыя людзі ды пытаюцца: дзе я, што я». Павел шэсць год... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларускі бацюшка працуе дальнабойнікам у Бельгіі

«Ласкава называю яе “мая келля”», – жартуе айцец Аляксандр Явароўскі, паказваючы кабіну сваёй фуры карэспандэнту праграмы «Беларускі свет». Звычайны дзень праваслаўнага святара распачынаецца ў панядзелак а 4-й раніцы. З панядзелку да пятніцы ён – кіроўца фуры, якая развозіць па Еўропе люксавыя легкавыя... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Мы з’ездзілі да вайскоўца, які ўзняў сцяг Ізраілю на перапахаванні Каліноўскага

«Я напісаў праект Канстытуцыі, каб калі паўстане вольная Беларусь, ажыццявіць яго», – гаворыць Барыс Давід Балтэ, які жыве ў Ізраілі. Герой нашага сюжэту пераехаў у Ізраіль з бацькамі ў 2005-м, калі яму было трынаццаць. Адслужыў у ізраільскім войску. Цяпер вучыцца на гісторыка і палітолага. Барыс марыць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

У Ватыкане жыве менш за 1 тыс. чалавек, а гэтыя беларусы там працуюць

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы. На Каляды запрашаем на экскурсію па рэдакцыі Радыё Ватыкану. Радыё транслюе на больш як сарака мовах свету, у тым ліку – і па-беларуску.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Пераможца «Оскару» носіць акуляры, зробленыя беларусам

Сюжэт пра сусветна вядомага дызайнера Дзмітрыя Самаля глядзіце з 6:55 хвіліны. Беларус Дзмітрый Самаль вывучаў у Мілане дызайн аўтамабіляў, а цяпер жыве ў Парыжы і робіць аксесуары. Ягоныя акуляры, бранзалеты і наручныя гадзіннікі носяць такія зоркі, як пераможца «Оскару» акторка Эн Гэтаўэй або алімпійскі... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Як беларуска стала прыма-балерынай Берлінскай оперы

Менскія выкладчыкі танцаў калісьці казалі Ксеніі Аўсянік, каб не спадзявалася стаць вядомай танцоркай. Цяпер яна – прыма-балерына Берлінскай дзяржаўнай оперы. Рэпартаж пра яе зняла праграма «Беларускі свет». Спачатку Ксенія Аўсянік займалася ў фальклорным ансамблі «Ровесник» і хадзіла на акрабатыку.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Вось хто любіць беларускія тавары: армяне размятаюць сала і трактары

Якія беларускія прадукты карыстаюцца попытам у Ерэване, а якія – не, у праграме «Беларускі свет» распавядае працаўніца Армянска-беларускага гандлёвага дому Жанна Нікітчук, былая жыхарка Магілёву. «Зефір – тэрміны падыходзяць ужо – каштаваў долар, цяпер каля 60 цэнтаў», – паказвае гераіня сюжэту. Са скідкай... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Паглядзіце, што робіць у Лос-Анджэлесе вядоўца, якая сышла з АНТ

Пасля дзесяці год тэлекар’еры Лэйла Ісмаілава запусціла незвычайны праект. З тэлебачання яна звольнілася пасля таго, як яе пачалі выразаць з перадач. Пасля пераезду ў Лос Анджэлес працавала мадэллю, займалася рыэлтарскім бізнесам, выкладала ў нядзельнай школе і нават стварыла дабрачынную арганізацыю.... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Жыхарка Ізраілю піша фэнтэзі пра Менск

«Ідэя такая, што ў Менску, апрача людзей, жывуць так званыя “тутэйшыя” – нашчадкі розных міфічных істотаў: лесуны, русалкі, дамавікі. Вакол гэтага заварочваецца трэшовы сюжэт з маймі ўспамінамі пра Плошчу», – распавядае аўтарка ў праграме «Беларускі свет». Дар’я Кастэнка – журналістка і галоўная рэдактарка... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Праца мары: як хлопец з Кобрыну ўладкаваўся ў Лос-Анджэлесе

Сяргей Пюро – фатограф. Ён эміграваў з Кобрына ў ЗША яшчэ падлеткам – разам з бацькамі. Закончыўшы ўніверсітэт і адпрацаваўшы шмат гадоў аператарам на тэлебачанні, беларус стаў фрылансэрам і сканцэнтраваўся на фэшн і будуар-стылі. Сяргей супрацоўнічае з мадэлямі рознага ўзроўню ў Лос-Анджэлесе, але кажа... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Беларуска з Галандыі тонамі высылае на радзіму грушы

Марына Васькова эмігравала з Беларусі амаль 20 год таму. Яе гісторыю вы даведаецеся з праграмы «Беларускі свет». Увесь гэты час Марына Васькова жыве ў Бельгіі. На працу яна штодня ездзіць у суседнюю Галандыю. Прадукцыю фірмы «Zeeland Fruit», у якой наша гераіня працуе менеджаркай, можна знайсці і на... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Роды ў Нямеччыне могуць каштаваць ад 1 тысячы да 10 тысяч еўраў

У праграме «Беларускі свет» даведаемся, якія дакументы патрэбныя, каб нарадзіць дзіця ў Нямеччыне ды ўладкавацца на працу ў Чарнагорыі, а таксама пабачым, які салон прыгажосці адкрылі беларускі ў Тыране. Беларуска Кацярына Рыбік нарадзіла двух сыноў у Нямеччыне – і з праграмай «Беларускі свет» яна... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Хадзіць у краму – і не фінансаваць гвалту

У праграме «Беларускі свет» даведаемся, як не фінансаваць рэжым, беларуска з Тыраны падзеліцца сакрэтамі выжывання ў сталіцы Албаніі, таксама зробім кантрольныя набыткі ў нямецкай краме, каб параўнаць кошты. Беларус, які жыве ў Празе, прыдумаў мабільную праграму «Крама». З яе дапамогаю беларусы байкатуюць... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Оперная дзіва прысвячае канцэрты тым, хто змагаецца

Чым займаецца ў выгнанні былая салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук? Які бізнес распачала ў Албаніі ўдзельніца Плошчы-2010? Ці складана ўладкавацца на працу беларускаму навукоўцу ў Нямеччыне? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Салістка Вялікага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук звольнілася... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

«Сыходзіў не са шпіталю, сыходзіў з сістэмы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта»

У праграме «Беларускі свет» пагаворым з беларускім лекарам – калегам Ірыны Абельскай, якую лічаць маці Колі Лукашэнкі. Даведаемся, навошта ўнікальны спецыяліст звольніўся з працы і што яго з сям’ёй чакала за мяжою. Аляксей Пяткевіч – эндаскапіст, дзесяць гадоў ён прапрацаваў у Рэспубліканскім клінічным... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Шлюбнае пасведчанне з Пагоняй, а ў падарунак – мех бульбы

Вольга стала пад бел-чырвона-белы сцяг на акцыі ля амбасады Беларусі ў Маскве і праз 11 дзён выйшла замуж за беларуса! Так не бывае? Бывае, падрабязней – у праграме «Беларускі свет». Шчасце праз боль – так зарадзілася гісторыя кахання на акцыях ля амбасады Беларусі ў Маскве. ... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Паставілі чорны крыж, каб збіваць да смерці

Як перажыць катаванні і пераадолець посттраўматычны сіндром? Прысвечаная беларускім пратэстам выстава «Змагайся, як дзяўчо» ў Амстэрдаме. Ініцыятыва дапамогі Беларусі ў Львове. Пра гэта – у праграме «Беларускі свет». Пасля жорсткага збіцця і катаванняў сілавікамі 11 жніўня гарадзенец Віталь атрымлівае... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Узяла ў рукі бел-чырвона-белы сцяг – і страціла працу

Як беларускія спартоўцы, што выступілі супраць гвалту ў краіне, з нуля пачынаюць новае жыццё за мяжою, даведаемся ў праграме «Беларускі свет»: За фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам трыятланістку Валянціну Зелянкевіч звольнілі з працы. Беларускія атлеты, калі выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Катавалі габрэя, як нацысты

Ізраільцянін звярнуўся ў паліцыю сваёй краіны, каб прыцягнуць да адказнасці беларускіх сілавікоў. Шматдзетны бацька на бел-чырвона-белым грузавіку трапіў пад крымінальны пераслед. А беларуска ў Маскве смажыць дранікі салідарнасці. Пра гэта даведаемся ў праграме «Беларускі свет». Грамадзянін Ізраілю Аляксандр... Болей »

Беларускі свет

Беларускі свет

Нажом разрэзалі рэмень, джынсы, бялізну і пагражалі згвалтаваннем

Пасля выбараў адмысловец у IT Юрый перажыў катаванні спачатку ў аўтазаку, потым у РАУС і на Акрэсціна. Беларус, які вымушаны быў пакінуць краіну, дзеліцца сведчаннямі пра катаванні ў праграме «Беларускі свет». Пры канцы жніўня праграміст Юрый пераехаў жыць і працаваць у Львоў: «У мяне не было мэты з’ехаць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org