- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча ўвайшлі лепшыя балады і рамансы, санеты, паэмы «Гражына» і «Конрад Валенрод».... Болей »
Гэта гісторыя пра сённяшніх дзесяцікласнікаў з маленькага правінцыйнага горада, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у кнізе, у якім кансерватыўны і мяшчанскі ўклад побыту лічыўся нормай, і які прымаўся за ўзор спакою, пакуль галоўная гераіня Даша Белая не паглядзела серыял «Школа»... Болей »
Беларуская народная мова багатая мініятурнымі пэрлінамі вуснага народнага творства, прыказкамі й прымаўкамі, якія надаюць красу, узьлёт і пераконлівую сілу думцы. У народзе заўсёды знаходзяцца. таленавітыя майстры прыказак, што знаюць іх тысячы дый ня мінуць нагоды, каб не падмацаваць імі сказанае, Здараюцца... Болей »
Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам.... Болей »
Ранішні туман паглынаў горад з апетытам ненаеднага монстра, а яшчэ нагадваў павуціну, у якой горад заблытваўся, быццам пайманая небарака-муха. І таксама паходзіў на ласцік, якім нябачны мастак сціраў усё, што намаляваў, запар з халста карціны. Менавіта сцертай карцела ў тую хвіліну быць дзяўчыне, якая... Болей »
Мія паклала тэлефон побач з сабой, сагнула ногі ў каленях, абняла іх аберуч, прыхінулася спінай да сцяны. Яна сядзела на тахце, засланай квяцістым покрывам, у здымнай двухпакаёвай кватэры адной з высотак, што цягнуліся да неба з праспекта Ракасоўскага. Поруч яе шасцігадовая дачка гуляла ў Бэтмэна на... Болей »
Ева была «пакаёвай кветкай», калі пазнаёмілася з Адамам. Нават дзіўна, што яны сустрэліся, што іх лёсы і душы перасякліся ўвогуле, бо ўсход з захадам перасячыся не можа апрыёры. Зрэшты, хто з іх атаясамліваўся з усходам, а хто з захадам — заставалася задачай з двума невядомымі. Яны настолькі часта мяняліся... Болей »
«Гісторыя пад знакам Пагоні» – гэта цыкл праграмаў тэлеканалу «Белсат» пра найважнейшыя падзеі, з’явы і постаці беларускае гісторыі. У тэлевізійнае падарожжа ў часе вас возьмуць выбітныя аўтары – пісьменнік Уладзімір Арлоў і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Іхныя веды ў спалучэнні з сучаснай... Болей »
Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан о Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай... Болей »
У зборнік "Сказы” увайшлі наступныя кнігі: "PLAY.BY” – апавяданнi i эсэ напiсаныя для iнфармацыйнага сайта naviny.by.; "РАСЕЙСКАЯ КУНСТКАМЕРА” – занатоўкi, эсэ i лiтаратурныя партрэты знітаваныя з рускай культурай; "КРУТАГОРСКІЯ КАЗКІ” – фантазіі, здарэнні і казкі з правінцыйнага і сталічнага жыцця;... Болей »
Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга «Імёны» з’яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса «сУчаснікі», бо замест гратэскных герояў у фацецыях тут старана выпісаны ўрачыстая партрэты... Болей »
У кнігу мастака і пісьменніка Адама Глобуса «Пераказкі » сабраліся новыя гісторыі пра старых і ўсім вядомых герояў. Большасць герояў запазычаны з дзіцячых казак, але ўсе яны цяпер жывуць дарослым, поўным кахання і эротыкі жыццём; так што «Пераказкі» не трэба чытаць непаўналетнім і асобам з рухомай псіхікай.... Болей »
У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра... Болей »
У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы... Болей »
Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі.... Болей »
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »
Адам Глобус нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага... Болей »
Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле... Болей »
Дакументальна-мастацкая кніга пісьменніка і мастака Адама Глобуса «Зваротная перспектыва» складаецца з кароткіх, яркіх, дасціпных апавяданняў-успамінаў, разваг, замалёвак. Аўтар падае цэлую галерэю арыгінальных літаратурных партрэтаў не толькі сваіх сяброў, сваякоў, калег, але і вядомых людзей сучаснасці:... Болей »
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і... Болей »