- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе на аснове архіўных пошукаў, натурных абследаванняў архітэктурных помнікаў і шматгадовых археалагічных раскопак ўзнаўляецца аб'ёмная карціна жыцця невялікага сярэднявечнага горада. Разлічана на гісторыкаў, архітэктараў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.... Болей »
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі... Болей »
“Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” змяшчае лексіку насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна. У слоўніку падаецца каля 4000 слоў, запісаных за апошнія 35 гадоў. Разлічаны на шырокія колы лінгвістаў. Карысны матэрыял знойдуць для сябе этнографы, фалькларысты, гісторыкі – усе, хто шануе жывое народнае... Болей »
«Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» — плён маёй доўгай руплівай працы. Працы, якая, праўда, аніяк не абцяжарвала. Наадварот, прыносіла радасць, адчуванне споўненага абавязку перад людзьмі, што збераглі, захавалі ў маўленні жывое народнае слова», — так шчыра прызнаўся Алесь Фаміч у прадмове да кнігі. Аўтар... Болей »
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім... Болей »
Даўні аўтар “Дзеяслова”, мастак і пісьменнік Алесь Тарановіч, які цяпер жыве ў Берліне, нарэшце выдаў сваю першую кнігу на радзіме, прысвечаную жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам... Погляд зблізку і здалёку адрозніваецца “сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай... Болей »
Творам Алеся Разанава ўласціва філасофскае асэнсаванне жыцця, зварот да актуальных праблем сучаснасці. Так склалася і зацвердзілася: не прыкмячалася Тэкля сваёй прысутнасцю, адсутнасцю прыкмячалася... Хто стане здзіўляцца, што ў хаты ёсць дзверы, у поля — сланечнік, у неба — сонца?.. Здзівяцца, што... Болей »
«Блакадная кніга» — гэта кніга пра трагічныя дні ленінградскай блакады, бяспрыкладную мужнасць і стойкасць абаронцаў горада на Няве, якія засталіся ў неймаверна цяжкіх умовах сапраўды савецкімі людзьмі, адданымі Радзіме. Аўтары, працуючы над кнігай, выкарыстоўвалі дзённікі і расказы ленінградцаў, што... Болей »
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню.... Болей »
Кніга «Возера Вялікае» – гэта паэтычны расповед пра родныя мясьціны маці паэта, якія моцна паўплывалі на яго станаўленьне і разуменьне сваёй радзімы, уласнага радаводу і лёсу. Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі... Болей »
Вечарэла. Сувора насупіўся сівы магутны бор, маўчыць, не шалохне галінкаю. Пільна ўзіраецца з-пад нахмуранае брывы на разасланы наўкола мяккі мохавы дыван, на пачарнелыя ў балоце нявысокія стажкі сена. Дз сь у гушчары хруснула сухая лапка, і зноў цішыня. Цішыня да болю, нібы ў цудоўным казачным, поўным... Болей »
«Не як так» — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта i барда Алеся Камоцкага з кніг «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Навошта было мінулае» (2012), «Перасьпевы» (2012) і «Забірай мае лета» (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў.... Болей »
"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў, – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака.... Болей »
Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся... Болей »
У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў.... Болей »
Падаюцца кароткія звесткі пра гістарычнае развіццё беларускага міфа, яго сучасны стан і адлюстраванне ў мастацкай культуры Беларусі. У папулярнай форме выкладзены тэксты, якія адлюстроўваюць язычніцкія міфалагічныя ўяўленні беларускага народа пра будову свету, багоў, духаў, жывёл. Прызначаецца для шырокага... Болей »
Спакон вякоў - цыклічная перадача Беларускага Радыё Рацыя. Літаратурны аповед пра самыя розныя падзеі мінулага Беларусі. Прэзентацыя беларускай гісторыі ў еўрапейскім кантэксце. Выяўленне адметнасцяў беларускай і рускай гісторыі. Невядомыя падзеі і забытыя асобы, набліжэнне да сваёй гісторыі. Аўтар перадачы... Болей »
“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў... Болей »
Паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 года ў вёсцы Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Петрыкаўкага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пазней Дайлідовічы пераехалі ў Мінск, дзе бацька працаваў чыгуначнікам. У Першую сусветную... Болей »