be

Пошук

"ales-savitski-sontsa-na-wsikh-adno" Вынікі:
Беларускі раман
pdf

Беларускі раман

Станаўленне жанра
Адамовіч Алесь

У гэтай рабоце на канкрэтным матэрыяле прасочваецца шлях беларускага рамана да жанравай сталасці, ідэйна-мастацкае ўзбагачэнне яго, па-новаму асвятляюцца і ацэньваюцца многія творы беларускай прозы за ўвесь перыяд яе развіцця. Нават у бурную эпоху буржуазных рэвалюцый такія мастакі, як Давід і інш.... Болей »

Трохкроп'е
pdf

Трохкроп'е

Вершы, пераклады, запісы
Каско Алесь

Алесь Каско — аўтар паэтычных зборнікаў «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэньне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасьці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. У 2001 годзе стаў... Болей »

Стары Мір
djvu

Стары Мір


Краўцэвіч Алесь, Якшук Галіна

У кнізе на аснове архіўных пошукаў, натурных абследаванняў архітэктурных помнікаў і шматгадовых археалагічных раскопак ўзнаўляецца аб'ёмная карціна жыцця невялікага сярэднявечнага горада. Разлічана на гісторыкаў, архітэктараў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.... Болей »

Анамалія

Анамалія


Бычкоўскі Алесь

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі... Болей »

Дыялектны слоўнік Косаўшчыны
pdf

Дыялектны слоўнік Косаўшчыны


Зайка Алесь

“Дыялектны слоўнік Косаўшчыны” змяшчае лексіку насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна. У слоўніку падаецца каля 4000 слоў, запісаных за апошнія 35 гадоў. Разлічаны на шырокія колы лінгвістаў. Карысны матэрыял знойдуць для сябе этнографы, фалькларысты, гісторыкі – усе, хто шануе жывое народнае... Болей »

Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны
pdf

Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны


Зайка Алесь

«Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» — плён маёй доўгай руплівай працы. Працы, якая, праўда, аніяк не абцяжарвала. Наадварот, прыносіла радасць, адчуванне споўненага абавязку перад людзьмі, што збераглі, захавалі ў маўленні жывое народнае слова», — так шчыра прызнаўся Алесь Фаміч у прадмове да кнігі. Аўтар... Болей »

Самурай
pdf epub

Самурай

апавяданні
Кіркевіч Алесь

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім... Болей »

Берлінская мазаіка

Берлінская мазаіка

Проза, эсэ
Тарановіч Алесь

Даўні аўтар “Дзеяслова”, мастак і пісьменнік Алесь Тарановіч, які цяпер жыве ў Берліне, нарэшце выдаў сваю першую кнігу на радзіме, прысвечаную жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам... Погляд зблізку і здалёку адрозніваецца “сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай... Болей »

Каардынаты быцця
pdf

Каардынаты быцця

паэмы
Разанаў Алесь

Творам Алеся Разанава ўласціва філасофскае асэнсаванне жыцця, зварот да актуальных праблем сучаснасці. Так склалася і зацвердзілася: не прыкмячалася Тэкля сваёй прысутнасцю, адсутнасцю прыкмячалася... Хто стане здзіўляцца, што ў хаты ёсць дзверы, у поля — сланечнік, у неба — сонца?.. Здзівяцца, што... Болей »

Блакадная кніга
pdf

Блакадная кніга


Адамовіч Алесь, Гранін Данііл

«Блакадная кніга» — гэта кніга пра трагічныя дні ленінградскай блакады, бяспрыкладную мужнасць і стойкасць абаронцаў горада на Няве, якія засталіся ў неймаверна цяжкіх умовах сапраўды савецкімі людзьмі, адданымі Радзіме. Аўтары, працуючы над кнігай, выкарыстоўвалі дзённікі і расказы ленінградцаў, што... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Дудар Алесь, Севярынец Ганна, укладанне, прадмова, каментары

У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню.... Болей »

Возера Вялікае
pdf epub

Возера Вялікае

Вершы
Аркуш Алесь

Кніга «Возера Вялікае» – гэта паэтычны расповед пра родныя мясьціны маці паэта, якія моцна паўплывалі на яго станаўленьне і разуменьне сваёй радзімы, уласнага радаводу і лёсу. Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі... Болей »

Лесавікі

Лесавікі

Апавяданні
Змагар Алесь

Вечарэла. Сувора насупіўся сівы магутны бор, маўчыць, не шалохне галінкаю. Пільна ўзіраецца з-пад нахмуранае брывы на разасланы наўкола мяккі мохавы дыван, на пачарнелыя ў балоце нявысокія стажкі сена. Дз сь у гушчары хруснула сухая лапка, і зноў цішыня. Цішыня да болю, нібы ў цудоўным казачным, поўным... Болей »

Турэмныя сшыткі
pdf

Турэмныя сшыткі


Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай... Болей »

Не як так
pdf epub

Не як так

Выбранае
Камоцкі Алесь

«Не як так» — зборнік лепшых вершаў вядомага паэта i барда Алеся Камоцкага з кніг «Спроба ісьці па расе» (1997), «Наспадзяванае» (2004), «48» (2007), «Глыбіня дажджу» (2007), «Навошта было мінулае» (2012), «Перасьпевы» (2012) і «Забірай мае лета» (2017). Завяршае кнігу нізка новых твораў.... Болей »

Перасонечнасць

Перасонечнасць


Емяльянаў-Шыловіч Алесь

"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў, – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака.... Болей »

Спадчына
pdf epub

Спадчына

Раман
Аркуш Алесь

Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Гарун Алесь

У гісторыю беларускай літаратуры Алесь Гарун (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) увайшоў як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, сабраных у зборніку «Матчын дар» i раскіданых у розных выданнях, а таксама арыгінальных апавяданняў, п’ес для дзіцячага тэатра, надзённых публіцыстычных артыкулаў.... Болей »

Лісты салідарнасьці
pdf

Лісты салідарнасьці


Бяляцкі Алесь

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці... Болей »

Міфалогія Старажытнай Беларусі

Міфалогія Старажытнай Беларусі


Шамак Алесь

Падаюцца кароткія звесткі пра гістарычнае развіццё беларускага міфа, яго сучасны стан і адлюстраванне ў мастацкай культуры Беларусі. У папулярнай форме выкладзены тэксты, якія адлюстроўваюць язычніцкія міфалагічныя ўяўленні беларускага народа пра будову свету, багоў, духаў, жывёл. Прызначаецца для шырокага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org