- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля сённяшніх сустрэчаў пачнуцца двухбаковыя перамовы па ўсіх канкрэтных пытаннях, з адкрыццём еўрапейскіх рынкаў для беларускіх вытворцаў уключна, заявіла еўракамісарка па замежных сувязях і палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднэр перад прадстаўнікамі незалежнага грамадства і пасламі краін Еўрасаюза... Болей »
Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся ў чэрвені на $591 млн (18,3%) і на 1 ліпеня склалі $2647 млн проці $3238 млн на 1 чэрвеня, паведаміў Белстат. Такім чынам, ад пачатку году ЗВР краіны знізіліся на $415 млн (13,5%) з $3061 млн на 1.01.2009. І гэта пры тым, што за дадзены перыяд на рахункі Нацбанку... Болей »
Папярэдні дыягназ пастаўлены кіроўцу, які ў мінулую пятніцу на кальцавой сталіцы пратараніў 7 машын. У мужчыны здарылася шызаафектнае расстройства маніякальнага тыпу. Калі дыягназ пацвердзіцца, крымінальная справа ўзбуджацца не будзе. Як такі чалавек мог атрымаць права кіраваць машынай? Доктарка-псіхатэрапеўт... Болей »
Што дазволена Юпітэру, не жазволена Дзямку. Паводле кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, клан Дзямко апанаваў Столінскі раён. Цяпер справа набывае крымінальны паварот. Шырокі розгалас апошнім часам атрымала справа «клана Дзямко». Яшчэ 20 траўня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір... Болей »
28 ліпеня ў бельгійскай сталіцы міністр сустракаўся з вярхоўным камісарам замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўерам Саланам, еўракамісарам у пытаннях палітыкі добрасуседства і пашырэння Бенітай Ферэра-Вальднэр і міністрам замежных справаў Швецыі Карлам Більдтам. Швецыя сёлета старшынюе ў саюзе 27... Болей »
Яшчэ ўранку 4 жніўня прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі апраўдваў яе. Ён усяго толькі «даручыў ураду ўнесці некаторыя карэкціроўкі» ў пастанову №991. А ўдзень да яе крытыкаў далучыўся памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў. І ўвечары агенцтва БЕЛТА перадало: «Беларускі ўрад па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі... Болей »
За паклёп у інтэрнэце будуць садзіць. 19-гадовая гамяльчанка двойчы падумае, перш чым напісаць штосьці агіднае на сваіх саперніц. Дзяўчына з Гомеля прызнаная вінаватай у паклёпе на былых аднакласніц. Але да крымінальнай адказнасці яе не прыцягнулі з-за сканчэння тэрміну даўнасці. Год таму ў Генпракуратуру... Болей »
Леташняя рэформа адукацыі скараціла гадзіны на вывучэнне замежных моваў. Ліквідавалі спецшколы. Звольнілі настаўнікаў. Зараз пацешацца тыя разумныя дырэктары школаў, якія збераглі кадры, перавёўшы іх на выкладанне факультатываў, гурткоў. Журналіст «Белгазеты» пад выглядам замежнага інвестара абтэлефанаваў... Болей »
21 жніўня Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Сочы. Перад гэтым у Талочыне ён паведаміў, што пра наступную сустрэчу з Мядзведзевым яны дамовіліся яшчэ ў Чалпон-Аце на саміце АДКБ. «У найбліжэйшы час трэба абазначыць парадак дня, у які павінны быць уключаныя складаныя пытанні, — сказаў Лукашэнка. — Цяпер прэзідэнт... Болей »
У студзені сёлета кіраўніцтвам МВФ было ўхвалена выдзяленне крэдыту нашай краіне па схеме stand-by ў памеры 2,5 мільярдаў даляраў. Гэты крэдыт накіраваны на праграму эканамічных рэформ, якая разлічаная на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года). Беларусь ужо атрымала дзве траншы гэтага крэдыту. Першая прыйшла... Болей »
Усяго на XII з’езд Партыі БНФ у Дом культуры МТЗ з’ехалася 326 дэлегатаў з 370 абраных. Над сцэнай зноў, як і на Кангрэсе Міколы Статкеві'ча, вісеў чырвона-зялёны сцяг. Здымаць яго строга забаранілі. Але фронтаўцы скруцілі палотнішча так, што яго і бачна не было. Напачатку працы дэлегаты заслухалі вітальнае... Болей »
Апошні раз Літву Лукашэнка наведваў у 1998 годзе. Тады ў Медніках ён сустракаўся з тагачасным кіраўніком Літвы Валдасам Адамкусам. Гэты ж візіт адбываецца пасля адмены візавых санкцый Еўрасаюза. «З Беларуссю, нягледзячы на яе недэмакратычны лад, у нас больш супольнага, чым адрозненняў», — заявіў перад... Болей »
Унутры краіны здымаць Лукашэнку дазваляюць толькі групе абраных фатографаў, прычым з пэўных ракурсаў. Напрыклад, здымаць Лукашэнку ў профіль забаронена. На віленскіх здымках журналіст Віктар Малішэўскі разгледзеў цікавую дэталь — швейцарскі гадзіннік Patek Philippe Calatrava 5120j на руцэ Лукашэнкі.... Болей »
Да 16 лістапада міністры замежных справаў ЕС павінны вырашыць, што рабіць з візавымі санкцыямі супраць лукашэнкаўцаў. Яны былі ўведзеныя ў адказ на ўмацаванне ў Беларусі дыктатуры. Дружба з Расіяй супраць Еўропы была таксама прычынай для іх. Але пачаўся флірт з ЕС і сціплая лібералізацыя — і санкцыі... Болей »
На 27 лістапада запланавана падпісанне ў Мінску новага кодэкса Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Гэта яшчэ адзін крок да «групавога» ўступлення краін ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. І калі перспектыва далучэння да сусветнай гаспадарчай супольнасці застаецца замглёная, дык вынікі прыняцця... Болей »
Загадчык аддзела навінаў магілёўскай студыі тэлебачання Сняжана Ганчарова патлумачыла такое рашэнне тым, што «гэта даўняя наша задума. Я не магу адказваць за іншыя рэгіёны, але мы даўно прапаноўвалі і рыхтавалі праекты беларускамоўных перадач. Ад новага года плануем уключыць некалькі беларускамоўных... Болей »
У часе дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Рызе каардынатар беларускай грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» Андрэй Саннікаў заявіў, што Грыбаўскайтэ зняважыла беларусаў, запрасіўшы Лукашэнку ў Вільню. «Вы пагразлі ў геапалітыцы і забыліся пра каштоўнасці», — дакараў ён. Грыбаўскайтэ адказала ў вельмі... Болей »
Павелічэнне пенсій з 1 лістапада пакінула пасля сябе шэраг нявырашаных пытанняў. У Законе аб пенсійным забеспячэнні пазначана, што пенсіі павінны быць павялічаныя з улікам росту сярэдняга квартальнага заробку. Цяпер няхітрая арыфметыка — сярэдні заробак за красавік4чэрвень 2008 года склаў 859 тысяч рублёў.... Болей »
N.R.M перапыняе маўчанне. Гурт Лявона Вольскага быў адзіным са спісу забароненых выканаўцаў, які не скарыстаўся магчымасцю выступаць пасля сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта. І вось пасля паўзы, што цягнулася з год, N.R.M. выступаюць у Мінску. Нагода — 15-годдзе гурту. Пасля таго як у Адміністрацыі... Болей »
18 лістапада ў графіку Аляксандра Лукашэнкі значылася нарада па фармаванні Мытнага саюза. Шараговая, здавалася б, падзея скончылася нечаканымі заявамі. Лукашэнка заклікаў урад пераглядзець дасягнутыя дамоўленасці па фармаванні Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана: «Шчыра скажу, мяне турбуе, ці... Болей »