- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікія праблемы малой вуліцы. На вуліцы імя Дароўскага ў Бешанковічах знаходзіцца ДРБУ-110.Здавалася б, што дарожнікі сваю вуліцу змогуць дагледзець. На самой справе атрымоўваецца інакш. Большая частка вуліцы ў ямках і выбоінах, бо заасфальтаваны толькі яе невялічкі кавалак з боку ДРБУ. Тут, проста... Болей »
Шоў аднаго акцёра. Вечарам 18 снежня прэзідэнт Беларусі правёў на тэлеэкране гутарку з сваімі найбліжэйшымі “прыдворнымі”, якія праводзяць ягоную палітыку ў жыццё. Усе беларусы па ўсіх каналах маглі назіраць тое. Па задуме, мусіць, трэба было паказаць народу, што пра яго думаюць, аб ім дбаюць. Паклапаціліся... Болей »
Хто не гуляе ў хакей? Не паспеў Новы год прайсці колькі першых крокаў, як у нашу школу патэлефанавалі з раёна і пацікавіліся, ці заліта ў нас лядовая пляцоўка для дзяцей. Я так разумею, што раён збірае інфармацыю, каб потым трымаць справаздачу перад вобласцю і г.д. Дык вось, што ў сувязі з гэтым хацелася... Болей »
Раён співаецца. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя па нашаму раёну за 11 месяцаў 2008-га года, яго насельнікі піць меней, чым раней, не сталі. Наадварот, колькасць грошай, выдаткаваных жыхарамі раёна на алкагольныя напоі, ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 5,4 %. Гэты рост ўстойліва назіраецца... Болей »
Барацьба з п’янствам па-бешанковіцкі. Аказваецца, калі не перамагчы, то моцна нашкодзіць алкаголікам можна, забараніўшы прадаваць усе алкагольутрымліваючыя напоі хаця б адзін дзень на месяц. Так, прынамсі, вырашылі ў Бешанковічах. Вопыт, праўда, не новы. Я думаю, што выконваецца нейкая чарговая дырэктыва... Болей »
Будучыня - за намі! І ўсё ж, нягледзечы на перашкоды, у Бешанковічах існуе свая суполка сяброў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Яна збіраецца дапамагаць адбудоўваць дэмакратычнае грамадства на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, свабоды і сацыяльнай справядлівасці. Вельмі шкада... Болей »
Чым займаюцца нашы органы. У сярэдзіне сакавіка мяне выклікалі ў ваенкамат. Апошні раз гэта ўстанова турбавала мяне гадоў 25 таму, калі я жыў яшчэ ў іншай дзяржаве. І вось успомнілі. Чалавек такая істота, якая думае адразу пра прыемнае, вось і мне спачатку падумалася: “Пэўна, прысвояць чарговае званне.... Болей »
Ці патрэбныя бюджэту грошы? Часта чую, як у сваіх размовах на любым узроўні адказныя асобы гавораць: “Мы не можам тое зрабіць, бюджэт не дазваляе.” Дзеля справядлівасці заўважу, што зрабіць у большасці выпадкаў не дазваляе не бюджэт, а мазгі чыноўніка. Вось колькі прыкладаў. Як вы ведаеце, на прырынкавай... Болей »
Заарганізаванасць. Народная мудрасць вучыць: колькі не кажы “цукар” – соладка ў роце не стане. Прыкладна тое ж можна сказаць аўтарам раённай праграмы “Мерапрыемстваў па правядзённю года роднай зямлі”. Колькі не праводзь такіх мерапрыемстваў – пачуццё гаспадара ў чалавека не з’явіцца. Аўтары, здаецца... Болей »
Калі працуеш не на сябе. Едучы на працу ў сваю школу, звярнуў увагу, як праводзіцца падрыхтоўка глебы пад сяўбу у гаспадарцы “АграВітВін”. Узбоч поля стаяла сеялка, гатовая да працы. А паўз шашу на полі шчыравалі два магутныя трактары тыпу “Кіравец” з чамусьці маленькімі, ці не чатырохмятровымі, агрэгатамі.... Болей »
Хоць трава не расці. Вельмі патрэбная работа праводзіцца па вуліцы імя Чарняхоўскага. Адслужыўшыя трубы ацяплення мяняюць на новыя, ізаляваныя. І самы час падказаць заказчыкам праводзімых работ, што пасля таго, як новыя трубы засыпаны зямлёй, а траншэю зараўнялі, работа яшчэ не скончана. Застаецца... Болей »
Дом, у якім мы жывём. Крывінка ўсё ж дачакалася, што напрыканцы чэрвеня шлюзы на рацэ адрамантавалі і раку перакрылі. І зроблена тое было пад асабістым кантролем старшыні райвыканкама, за што сваю падзяку яму выказвае і “Крывінка”. Здаецца, і справа была капеечная, а без умяшальніцтва першай асобы... Болей »
Выступ на бешанковіцкім радыё. Вітаю ўсіх, хто зараз слухае радыё Бешанковічы. Я - Станкевіч Георгій, нарадзіўся на сенненшчыне, пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі размеркаваўся ў Бешанковіцкі раён. Тут адпрацаваў 13 гадоў аграномам і старшынёй калгаса. Апошнія 14 год выкладаю нямецкую мову... Болей »
Гульня ў дэмакратыю. Мая скарга ў абласную выбарчую камісію, якую я адаслаў паўторна лістом ад 6.04., разглядалася толькі 15-га красавіка. Пісьмовы ж адказ на яе я атрымаў толькі праз 5 дзён, то бок 20-га. Там стаяла прыкладна тое ж, што і ў рашэнні раённай камісіі. То бок пра неадпаведнасць майго выступу... Болей »
Пытанні без адказу. Тое, што падручнікі па гісторыі ў сучаснай Беларусі пішуцца па заказу ідэолагаў, вядома многім. Як і тое, што перапісваюцца яны амаль штогод. Як і тое, што яны вельмі тэндэнцыйныя. Бо падзеі, якія датычацца ўзаемаадносін з Расеяй, паказваюцца там прыгладжана, каб не пакрыўдзіць... Болей »
Зноў вуліцы цэнтральныя. Канец траўня запомніцца жыхарам райцэнтра тым, што на адной з галоўных вуліц Бешанковіч – вуліцы Свабоды - пачалі мяняць бардзюры. Старыя ўздзіраюцца, ставяцца тарчма, каб потым не было праблем з іх механізаванай пагрузкай. Услед кладуцца новенькія, мясцовай вытворчасці, яшчэ... Болей »
Генадзь Бураўкін пра Васіля Быкава. Калі стаіш на гэтай зямлі, сапраўды, хацеў бы не хвалявацца, але немагчыма не хвалявацца. Гэты куток даў Быкаву жыццё, а Быкаў даў гэтаму кутку сусветную вядомасць і бессмяротнасць. Гэта, відаць, самае выдатнае, што можа быць у жыцці чалавека і ў жыцці тых людзей... Болей »
Разлічыліся. Шостага ліпеня раённы аддзел адукацыі пісьмова пад роспіс паведаміў мне, што “трудовой контракт, заключённый с Вами, будет прекращён 31.08.2010г. в связи с истечением срока его действия”. Вось так райвыканкам разлічыўся са мной за маю палітычную актыўнасць і ўдзел у вясновых выбарах.... Болей »
Эўрапейцы дэ–юрэ і дэ–факта. Геаграфічна Беларусь ляжыць у Эўропе. Гістарычна ж склалася так, што некалькі апошніх стагоддзяў мы мелі шчыльныя стасункі толькі з адной краінай – нашай суседкай з Усходу. А, як вядома, з кім павядзешся – ад таго і набярэшся. Вось мы і набраліся. Па–першае, мы знішчылі... Болей »
Нягледзечы на тое, што сёлета 9-га жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Л.Геніюш, гэты год у Беларусі не быў аб’яўлены го¬дам Геніюш. Больш таго, яе творы ў сучас¬ных беларускіх школах не вывучаюць. І нават многія настаўніцы беларускай мовы і літаратуры маюць смутнае ўяўленне пра яе жыццё і творчасць.... Болей »