- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў Мінску. Прызначана для шырокага карыстання. Настаяцелі храмаў, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане знойдуць у ім неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, тут змешчаны звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай... Болей »
Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму... Болей »
Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму... Болей »
«Балтыйскія шкарпэткі» – гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы. Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці... Болей »
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што... Болей »
«Лісты ў бутэльцы», апавяданне з кнігі «Балтыйскія шкарпэткі», гэта гісторыя пра тое, як насамрэч страшна, доўга чакаць роднага чалавека, як складана даводзіцца праходзіць праз пакуты адзіноты. Гісторыя пра злоўжыванне віном і пра доўгія лісты да мамы, якая калі-небудзь абавязкова павінна вярнуцца. Кніга... Болей »
Вось трое па-свойму цікавых і незвычайных мужчын, будзем зваць іх браты Галівуд. Старэйшы ўжо больш за дзесяць год у міжнародным вышуку: забойства, гвалт, рэкет. Сярэдні... самы яскравы, запамінальны і харызматычны, пра яго крыху пазней. Малодшы адсядзеў дзесяць год за збіццё, якое прывяло да смерці... Болей »
Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.... Болей »
«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая... Болей »
Пажыральнік часу - апавяданне, з новай кнігі "Дэкалог", якая рыхтуецца ў друк. Гэта гісторыя пра грэх абжорства і аўтарская інтэрпрэтацыя запавету "Не забівай". Гісторыя-міф, страшная казка, падобная да рэальнасці, пра Самуіла, які вытанчана гатаваў, і аднойчы раскаштаваў жывое, і пачаў забіваць, у пошуках... Болей »
Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты... Болей »
"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі... Болей »
Сяргей Календа (ён жа Аляксандар І. Бацкель) Па адукацыі культуроляг-гебраіст. Паэт, празаік, драматург, выдавец, рэдактар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ляўрэат прэміі «Празрысты Эол 2018» за найлепшую электронную кнігу. Атрымаў узнагароду «Выбар Сьвятланы Алексіевіч»... Болей »