be

Пошук

"igar-tsishyn" Вынікі:
Магілёў у ХІІ - ХVІІІ стагоддзях

Магілёў у ХІІ - ХVІІІ стагоддзях

Людзі і рэчы
Марзалюк Ігар

У манаграфіі асвятляецца гісторыя матэрыяльнай і духоўнай культуры Магілёва ў ХІІ-ХУШ стст. Грунтуючыся на археалагічных і пісьмовых крыніцах, аўтар ахарактарызаваў генезіс гарадскога комплекса, гістарычную тапаграфію і забудову Магілёва, культурныя сувязі і заняткі яго жыхароў. Упершыню ў беларускай... Болей »

Віцебск. Страчаная прыгажосць горада

Віцебск. Страчаная прыгажосць горада


Цішкін Iгар

У кнізе коратка разглядаюцца аспекты фармавання аблічча гістарычнага цэнтра Віцебска, а таксама лёс асобных архітэктурных помнікаў, да якіх не былі літасцівыя ні час, ні людзі. Прызначана краязнаўцам, гасцям горада і ўсім, хто цікаеіцца яго мінулым.... Болей »

Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб
pdf

Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб

Вершы
Бабкоў Ігар

Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьлядоўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі, перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён «нарэшце патрапіў дадому — у салодкую непрытомнасьць восені».... Болей »

Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá
mp3

Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá


Кузьмініч Ігар

Ігар Кузьмініч мае 38 год, бацька двух сыноў, для якіх і пачаў складаць казкі. Нарадзіўся, вучыўся і стала жыве ў Горадні. Скончыў юрыдычны факультэт, працуе намеснікам дэкана юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Выкладае агульную тэорыю права, кіруе Інавацыйным... Болей »

Магілёў на скрыжаванні

Магілёў на скрыжаванні


Агееў Аляксандр, Пушкін Ігар

У кнізе асвятляецца стан эканамічнага і культурнага развіцця горада Магілёва на пачатку і напрыканцы XX стагоддзя, лёс культавых пабудоў. Апублікаваны 77 фотавыяў Магілёва пач. XX ст. з адначасовым адлюстраваннем гэтых мясцін на сённяшні дзень. Для настаўнікаў, гісторыкаў, мастакоў, усіх тых, хто цікавіцца... Болей »

Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна
pdf

Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна

геаграфічнае даследаванне
Пракаповіч Ігар

У кнізе даецца апісанне характэрных фізіка-геаграфічных асаблівасцяў аднаго з маляўнічых куткоў Беларусі — Пастаўскага раёна. Падрабязна разглядаецца геаграфічнае становішча, геалагічная будова, рэльеф, клімат, воды, глебы, расліннасць, жывёльны свет, ландшафты, ахова прыроды і рэкрэацыйны патэнцыял.... Болей »

Гута-голбія
pdf

Гута-голбія

гісторыка-геаграфічны нарыс Галбейскага краю
Арэх Мікалай, Пракаповіч Ігар

Сумесная кніга гісторыка М. Арэха i географа I. Пракаповіча распавядае пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны — Галбейскі край, дзе азёры, рэкі, лясы i палеткі ў спалучэнні з легендамі i паданнямі, мясцовымі гісторыямі i ўспамінамі людзей ствараюць запамінальныя вобразы-краявіды i чароўнай сілай вабяць да... Болей »

За смугою мінулых часоў
pdf

За смугою мінулых часоў

Старажытная гісторыя і археалагічныя помнікі Пастаўскага краю
Пракаповіч Ігар

У кнізе прадстаўлена старажытная гісторыя Пастаўшчыны з каталогамі-апісаннямі ўсіх выяўленых на сёння археалагічных помнікаў, якія падзелены на групы: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, капішчы. Значная частка гістарычных помнікаў адкрыта вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства... Болей »

Парфорснае паляванне ў Паставах
pdf

Парфорснае паляванне ў Паставах


Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах... Болей »

Я вас каханнем растрывожу
pdf

Я вас каханнем растрывожу


Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Ігар Міхайлавіч, нарадзіўся 9.12.1960 у г. Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў геафак БДУ (1985) і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі (1999). Працуе настаўнікам геаграфіі і астраноміі СШ №1 г. Паставы і Пастаўскай раённай гімназіі. Сфера інтарэсаў: літаратура, геаграфія, гісторыя... Болей »

Лёс Крэва
pdf

Лёс Крэва


Дзярновіч Алег, Трусаў Алег, Чарняўскі Ігар

У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі... Болей »

Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя
pdf

Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя


Запрудскі Ігар

У кнізе характарызуюцца асаблівасці літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст. Асвятляюцца праблемныя аспекты жыцця і творчасці беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры, аналізуюцца прадугледжаныя праграмай для ВНУ пытанні фарміравання нацыянальнай свядомасці, друку, паэтыкі... Болей »

Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) у Магілеве

Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) у Магілеве

археалагічнае даследаванне
Марзалюк Ігар, Рыер Якаў

У даследванні комплексна прааналізаваны матэрыялы, атрыманыя ў выніку археалагічных раскопак гарадзішча Змяёўка, большасць з якіх уведзена ў навуковы ўжытак упершыню. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў, краязнаўцаў - усіх тых, хто цікавіцца мінулым Беларусі. Дадзенае даследаванне... Болей »

1812. Вайна на Пастаўшчыне
pdf

1812. Вайна на Пастаўшчыне


Пракаповіч Ігар, Шышко Вадзім

У кнізе разглядаюцца малавядомыя старонкі вайны 1812 года на Пастаўшчыне, прасочваецца рух войск, аналізуюцца адносіны розных слаёў насельніцтва да гэтай вайны, падаюцца легенды і паданні, звязаныя з падзеямі таго часу. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Увазе чытачоў... Болей »

Адам Клакоцкі і ягоныя цені
pdf epub

Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Раман у дзесяці гісторыях
Бабкоў Ігар

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара.... Болей »

Парфорснае паляванне ў Паставах
pdf

Парфорснае паляванне ў Паставах


Пракаповіч Ігар

Паставы на працягу свайго існавання былі невялічкім гарадком, мястэчкам, якое рэдка аказвалася ў гушчыні вялікіх падзей і здарэнняў. Таму жыццёвыя шляхі знакамітых асоб — людзей, што раскручвалі спіраль гісторыі, звычайна праходзілі далёка ад тутэйшых мясцін. Але былі часы, калі па пастаўскіх вуліцах... Болей »

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў
pdf

Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньні ру[і]наў


Бабкоў Ігар

Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь».... Болей »

Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца
pdf

Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Астрэйка Сяргей, Карабанаў Ігар, Канопліч Уладзімір, Юдзіцкі Васіль

У гэтым годзе ў раздзеле «Апрацоўка драўніны» вы вывучыце асноўныя віды ручной і механічнай апрацоўкі драўніны. Навучыцеся тачыць вонкавыя фасонныя паверхні, апрацоўваць драўніну ў працэсе грунтавання, фарбавання і паліравання, выконваючы патрабаванні па ахове працы і эканомна расходуючы матэрыялы.... Болей »

Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца
pdf

Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца

Вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Астрэйка Сяргей, Карабанаў Ігар, Канопліч Уладзімір, Юдзіцкі Васіль

У 8-м класе ў раздзеле «Апрацоўка драўніны» вы атрымаеце звесткі пра заганы драўніны. Выконваючы патрабаванні па ахове працы і эканомна расходуючы матэрыялы, навучыцеся стругаць і шліфаваць вонкавыя цыліндрычныя паверхні, а таксама тачыць драўніну на такарным станку. У раздзеле «Апрацоўка металаў» прыведзены... Болей »

Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца
pdf

Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца

Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
Астрэйка Сяргей, Карабанаў Ігар, Канопліч Уладзімір, Юдзіцкі Васіль

У 7-м класе ў раздзеле «Апрацоўка драўніны» вы вывучыце будову драўніны і віды ліставых драўняных матэрыялаў. Выконваючы патрабаванні па ахове працы і эканомна расходуючы матэрыялы, навучыцеся пілаваць драўніну ўздоўж валокнаў, а таксама дзяўбці драўніну, свідраваць яе на станку і збіраць дэталі з драўніны... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org