be

Пошук

"glina-kamen-zhaleza-razanaw-ales" Вынікі:
Зоў Звычаю
pdf

Зоў Звычаю

Вершы
Сіўчанка Галіна

Гукапіс, рытмапіс, узаемапранікненне і гульня сэнсаў, глыбіня, таямніца, што мае быць разгаданай, — усё гэта прысутнічае ў медытатыўна-настраёвых вершах-замовах Галіны Сіўчанкі, якая сёлета выдала зборнік вершаў пад назвай «Зоў звычаю» (Мінск, «Медысонт», 2018). Час найноўшай паэзіі, здавалася б, даўно... Болей »

Рыгорава зорка
epub

Рыгорава зорка


Багданава Галіна

На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі... Болей »

Кватарант
epub

Кватарант

Апавяданьне
Каржанеўская Галіна

Ён пераязджаў на чарговую кватэру. З кватэрамі катастрафічна не шанцавала. Заценены дамок прыватнага сектару мяняўся на хрушчоўку ля вакзала, тая – з няўмольнасьцю зьмены пораў году – на пакой у далекаватым “спальным” раёне. З аднаго канца гораду даводзілася перакідвацца ў другі, і сьвет быў відзён то... Болей »

Паляванне на Любаву

Паляванне на Любаву

інтымная хроніка часоў міжвер´я
Багданава Галіна

„Паляванне на Любаву” Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем... Болей »

З будзеннасці узляцець...

З будзеннасці узляцець...

Вершы
Варатынская Галіна

Галіна Варатынская нарадзілася 21 студзеня 1953 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай стала пісаць вершы, публікаваць іх у раённай газеце. У1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт. 3 1972 да 1974 года была... Болей »

Бывай, Грушаўка!

Бывай, Грушаўка!

Аповесць-хроніка
Васілеўская Галіна

Героі аповесці — падлеткі. Яны хутка мужнелі і рана станавіліся дарослымі, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жылі ў акупіраваным ворагамі Мінску. Яны былі падпольшчыкамі, партызанамі не дзеля славы, а проста таму, што інакш не маглі. Радзіме было цяжка, і яны памагалі ёй. Барацьба з ворагам стала іх жыццём.... Болей »

Што помніцца...

Што помніцца...

Аповесць пра дзяцінства Веры Харужай
Васілеўская Галіна

Гэта аповесць пра дзяцінства Веры Харужай. Яна напісана па ўспамінах людзей, якія ведалі Веру, жылі побач з ёй. Аўтар імкнецца паказаць, як фарміраваўся характар патрыёткі, будучай рэвалюцыянеркі, змагара за свабоду і незалежнасць свайго народа.... Болей »

Юныя назаўсёды

Юныя назаўсёды

Аповесці
Васілеўская Галіна

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці — «Малюнак на снезе» і «Бывай, Грушаўка». У першай расказваецца аб юным партызанскім разведчыку Ціхане Баране, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. «Бывай, Грушаўка» — расказ дзяўчынкі аб тым, што давялося ёй і яе равеснікам убачыць і перажыць... Болей »

Гісторыя Беларусі
pdf

Гісторыя Беларусі

Метадычныя ўказанні для семінарскіх заняткаў
Барулін Валерый, Гусарава Галіна., Герасімовіч Эльвіра, Каданчык Аляксандр, Шчэрбаў Валерый

Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »

Право на здоровую окружающую среду
pdf

Право на здоровую окружающую среду


Комаровская Галина, Павлов Николай

Сегодня, в начале третьего тысячелетия, учитывая влияние технического прогресса на окружающую среду, можно согласиться с мнением ученых, что мы живем за счет наших внуков и правнуков — дышим их воздухом, едим их пищу и пьем их воду, беспощадно потребляем полезные ископаемые. На международном уровне об... Болей »

Антон Антановіч
pdf

Антон Антановіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі... Болей »

Адам Станкевіч
pdf

Адам Станкевіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці... Болей »

Марыян Пецюкевіч
pdf

Марыян Пецюкевіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным... Болей »

Cтанiслаў Cтанкевiч
pdf

Cтанiслаў Cтанкевiч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы... Болей »

Канстаньцiн Галкоўскi
pdf

Канстаньцiн Галкоўскi


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi... Болей »

Aляксандар Уласаў
pdf

Aляксандар Уласаў


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

На працягу доўгіх гадоў імя Аляксандра Уласава было фактычна пад забаронай. Толькі дзе-нідзе можна было знайсці кароткія ўрыўкі, поўныя недакладнасцей, невялікія артыкулы пра гэту асобу. Адметнасць постаці Аляксандра Уласава ў тым, што ён быў здольным журналістам, шматгадовым рэдактарам беларускай газеты... Болей »

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.
pdf

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.

Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей
Тварановіч Галіна

На шырокім гістарычна-культурным матэрыяле разглядаюцца літаратурныя ўзаеміны беларусаў і сербаў, славенцаў, харватаў ад самага ўзнікнення іх перадумоў (славянскія вытокі) да пачатку XX ст. Разглядаемыя літаратуры даследуюцца як культурныя цэласнасці, самастойныя тыпы, што дазваляе паглыбіцца ў тыпалогію... Болей »

Outdoor education, альбо Адукацыя на прыродзе
pdf

Outdoor education, альбо Адукацыя на прыродзе

метадычны дапаможнік
Верамейчык Галіна, Пчолкіна Вольга

Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна... Болей »

Янка Шутовіч

Янка Шутовіч


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

У гэтай публікатцы распавядаецца пра заходне-беларускага дзеяча Янку Шутовіча - рэдактара часопісаў "Калосьсе" і "Студэнцкая Думка", навукоўца, апошняга дырэктара слынныга Віленскага беларускага музэю ймя Івана Луцкевіча.... Болей »

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці
pdf

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

Вучэбна-метадычны комплекс
Тычко Галіна

На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org