- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 сьнежня 1948 года Генэральнай Асамблеяй ААН была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. З 1950 года гэты дзень адзначаецца ва ўсім сьвеце як Дзень правоў чалавека. Дэклярацыя зьяўляецца першым міжнародным дакумэнтам, у якім прызнаецца, што асноўныя правы і свабоды зьяўляюцца неад'емна уласьцівымі... Болей »
Зь віцебскім сябрам партыі БНФ Аляксеем Гудзіліным невядомыя правялі «прафіляктычную гутарку». Ад яго запатрабавалі спыніць сваю дзейнасьць і больш не «піярыць» БНФ. Каб малады чалавек лепш зразумеў сказанае, яго зьбілі. Інцыдэнт здарыўся 14 сьнежня. Аляксей Гудзілін вяртаўся з практыкі, ён вучыцца... Болей »
Антаніна Піванос, аштрафаваная ў 2008 годзе за спробу ўручэньня падарунку вядомаму віцебскаму апазыцыянэру Барысу Хамайду, нарэшце дамагла" ся справядлівасьці: Камітэт ААН па правох чалавека прыняў рашэньне на яе карысьць. Цяпер, згодна з рашэньнем камітэту, беларускія ўлады абавязаныя вярнуць актывістцы... Болей »
16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры аргкамітэту па стварэні партыі БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры гораду ля Плошчы Свабоды пасьля таго, як яны вывесілі расьцяжку “Свабоду палітвязьням”. Па затрыманьні хлопцаў адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Пазьней... Болей »
Затрыманых 22 сакавіка актывістаў партыі БНФ Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова ў Дзень Волі асудзілі да 5 сутак арышту. Суд цягнуўся з 11й гадзіны да 20:45. Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова, якія знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, каля 11 гадзіны прывезьлі ў Кастрычніцкі райсуд.... Болей »
«Мяне вінавацяць у тым, што была перавышаная колькасьць асобнікаў партыйнага бюлетэня “Магістрат”, які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сёньняшні дзень усе асобнікі мусілі быць зьнішчаныя. Аднак –... Болей »
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Протас, упершыню судзячы дэмакратычных актывістаў, прысудзіла 17 траўня сябрам партыі БНФ Леаніду Аўтухову і Кастусю Смолікаву па 30 базавых велічыняў (па 3 мільёны) штрафу на кожнага. Аднак найбольш прысутных на працэсе актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў... Болей »
Старшыня КДБ Валер Вакульчык ня вытрымаў. «Шпіёнская справа», якую з такой радасьцю вёў КДБ у дачыненьні да апэратара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Гайдукова, падобна, скончылася. Замест яе будзе нейкае іншая справа. Пра гэта Вакульчык заявіў 19 чэрвеня журналістам. Нагадаем, працэс над Гайдуковым... Болей »
Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы... Болей »
Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай... Болей »
За замах на ўстанаўленьне кантакту з супрацоўнікам замежнай спэцслужбы без прыкметаў здрады Радзіме рашэньнем Віцебскага абласнога суду Андрэй Гайдукоў прысуджаны да аднаго з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму. Асудзілі яго паводле артыкулу 3561 Крымінальнага кодэксу (устанаўленьне супрацоўніцтва... Болей »
Доктар Ігар Пастноў, які супрацоўнічаў зь недзяржаўнымі мэдыямі і ня раз крытыкаваў мясцовыя ўлады на чале з губэрнатарам Аляксандрам Косінцам за занядбаны стан мэдыцыны ў рэгіёне і карупцыю, прымусова зьмешчаны ў закрытае аддзяленьне № 2 Віцебскага абласнога клінічнага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі... Болей »
Інтэрвію журналіста Беларускае службы Польскага радыё Аляксандра Навіцкага з прэзыдэнтам Хэльсінскае фундацыі правоў чалавека Маркам Навіцкім.... Болей »
Полацкі райвыканкам 29 кастрычніка правёў грамадзкія слуханьні па пытаньні зьнішчэньня дрэваў для будаўніцтва храма. Царква РПЦ будзе пабудаваная на тэрыторыі чыгуначнага шпіталя на ўскраіне Полацку. Для гэтага будзе сьпілавана 17 бяроз і прыгожая лістоўніца. Голас грамадзян, якія прапаноўвалі захаваць... Болей »
Камітэт ААН па правох чалавека прыняў чарговае рашэньне на конт скаргі віцебскага актывіста КХПБНФ Сяргея Каваленкі. Гэтым разам рашэньне станоўчае: камітэт прызнаў, што Рэспубліка Беларусь парушыла правы актывіста, і цяпер цягам 180 дзён дзяржаўныя чыноўнікі абавязаныя аднавіць яго правы, якія... Болей »
Музыкі зь Менску, якія хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта паведаміў адзін з музыкаў — Павал: «Мы даехалі цягніком зь Менску да Воршы. Там трэба было чакаць дзьве гадзіны, і мы выйшлі, каб прагуляцца. Раптам каля нас зьявіліся супрацоўнікі мясцовай міліцыі.... Болей »
Асноўныя высновы: - далейшая эскалацыя расійска-ўкраінскага крызісу і змены геапалітычнай сітуацыі вакол Рэспублікі Беларусь аказвалі істотны ўплыў на знешнюю і ўнутраную палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама на грамадскую думку на працягу ўсяго 2015 года; - 22 жніўня 2015 г. у адпаведнасці з Указам... Болей »
У папраўчай калёніі № 8 (г. Ворша) адбылося масавае атручваньне асуджаных ежай, прыгатаванай у сталоўцы ўстановы. Прычынай атручваньня сталі бляшанкі з тушонкай з выразна ўздутымі накрыўкамі, што былі выкарыстаныя для прыгатаваньня ежы асуджаным. Прычынай уздуцьця накрывак на бляшанках зь мяснымі кансэрвамі... Болей »
Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага аблвыканкаму, на гутарку ў аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў выклікалі біскупа Аб’яднаньня Хрысьціян веры эвангельскай у Віцебскай вобласьці і пастара эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Прычынай іх запрашэньня ў выканкам стала тое, што сябра... Болей »
Вынесены прысуд па справе аб выбуху каля віцебскага КДБ 44-гадовая жанчына асуджаная на 4,5 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у “незаконных дзеяньнях у адносінах выбуховых рэчываў” і “асабліва злосным хуліганстве”. Не ўдакладняецца... Болей »