- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шлях да Віфліема. Кажуць, што на Зямлі налічваецца некалькі тысяч храмаў, асвечаных у гонар Нараджэння Хрыстова. Але першы сярод усіх, безумоўна, знаходзіцца ў Віфлееме. Пабудаваны ён яшчэ ў 326 годзе над пячорай, дзе нарадзіўся Збавіцель. Ініцыятар гэтай будоўлі візантыйская царыца Алена забяспечыла... Болей »
Барометр жыцця. 28 студзеня 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельсавета. Асноўнае пытанне павесткі дня -- аб выніках работы са зваротамі грамадзян. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў у справаздачы паведаміў, што мінулы год быў даволі насычаны па колькасці зваротаў... Болей »
У загадчыцы буфета вёскі Брылі Людмілы Леанідаўны Бураевай ёсць начальнікі. Напярэдадні 1 сакавіка яны паглядзелі ў каляндар і сказалі: "О, глянь - вясна!" А раз вясна, то гэта значыць, што ўжо цёпла. А раз цёпла, то трэба даць каманду: "Ацяпленне адключыць!" Каманда пайшла. І Людміла Бураева, як чалавек... Болей »
Санца ў вокнах. Кіраўніцтва Кадзінскай школы займаецца не толькі вучэбным працэсам, але цікавіцца і тым, у якіх умовах жывуць вучні. У прыватнасці, была звернута ўвага на вокны кватэры ў доме нр 8 на вуль. Юбілейнай у Брылях, дзе жывуць Сяргей і Аляксандр Малдаванавы - пабітае шкло, кавалкі пальетылену.... Болей »
Зробленае і планы. 18 сакавіка 2009 года адбылася чарговая сесія Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне - аб выніках працы ў 2008 годзе і планах на перспэктыву. Старшыня выканкама сельсавета Ўладзімір Іліч Мажораў у сваёй справаздачы падкрэсьлью, што мінулы год быў спрыяльным для сельскай гаспадаркі.... Болей »
З пастырскага паслання на Вялікдзень 2009 ...Сёння мы ўсе спяшаемся ў нашыя прыгожа аздобленыя святыні, каб пад велічны перазвон званоў і ўзнёслы спеў “Хвала на вышынях Богу” святкаваць урачыстасць, якая з’яўляецца падмуркам нашае веры. Яшчэ святы Павел сказаў, што “калі Хрыстус не ўваскрос, дык марнае... Болей »
Чалавек з песеннага краю. Усё пачынаецца з вытокаў. Той асяродак, у якім чалавек зьяўляецца на свет, робіць першыя крокі і гаворыць першыя словы, назаўсёды кладзецца адбіткам на ўсё жыццё. І калі хочаш зразумець чалавека, якога сустракаеш на сваім шляху - спытай, адкуль ён і дзе ягоныя карані. Ёсць у... Болей »
25 красавіка 2009 года ў жыцці нашай зямлячкі Марыі Мікалаеўны Фраловай пачаўся новы адлік -- яна пайшла замуж. Яе абраннік -- Аляксей Міхайлавіч Лыськоў з Бялыніцкага раёна. Ён працуе электрыкам у тамашніх раённых электрычных сетках. А пазнаёміліся нашы маладыя людзі ў вёсцы Свяцілавічы, што ў СПК “Калгас... Болей »
9 мая 2009 г. адбыўся першы ў гэтым годзе выган брылеўскага грамадскага статка на веснавыя палеткі. Звычайна гэта святочная з’ява адбываецца 6 мая -- на Юр’я, у дзень святога Гергія Перамоганосца. Нашы продкі ставіліся да гэтага дня з вялікай пашанай і рабілі адпаведныя рытуальныя дзеянні. У дзень першага... Болей »
Шмат намаганняў патрабуе амаль кожны дзень брылеўскае наваколле. Работнікі мясцовага ўчастка “Жылкамгаса” на чале з А.М.Сілковым імкнуцца, каб наша вёска была прыгожая, каб тут заўсёды быў добраўрападкаваны выгляд. На змену ручным косам прыйшлі механізаваныя прыстасаванні, і ўсе мы рэгулярна чуем іхнія... Болей »
20 мая 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня - аб выкананні праграммы ўдасканалення сацыяльнай работы з адзінокімі і адзінока пражываючымі на тэрыторыі сельсавета грамадзянамі сталага ўзросту. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў... Болей »
У вашых руках чарговы нумар “Брылеўскага летапісу”. Але ён не зусім звычайны, бо мае парадкавы № 100. Так-так: у нашага вясковага выдання сёння першы юбілей. Убачыўшы свет у маі 2006 года, “Летапіс” гэтыя тры гады быў разам з вамі, пільна ўглядаўся ў наша жыццё і ў тыя падзеі, што адбываліся навокал.... Болей »
3 чэрвеня 2009 года старшыня выканкама Брылеўскага сельскага Савета Уладзімір Ільіч Мажораў праводзіў прыём па асабістых пытаннях. За дапамогай звярнулася Любоў Мікалаеўна Пынцікава -- малаказборшчык УКАП “Фірма “Днепр”. Яна скардзілася на тое, што кіраўніцтва фірмы мала звяртае ўвагі на закуп малака... Болей »
Анамалія. Так сталася, што менавіта кожны год прыкладна ў гэты час над Беларуссю сустракаюцца атмасферныя франты -- цёплы паўднёвы і халодны паўночны. Такая сустрэча абавязкова нясе навальніцы, узмацненне ветру, выпадзенне граду і г.д. Але сёлета, 11 чэрвеня, гэтая амаль звычайная з’ява ператварылася... Болей »
Дагляд і дапамога. чэрвеня 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне - “Аб выкананні мерапрыемстваў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта РБ № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў непаспяховых сем’ях”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч... Болей »
17 жніўня 2009 года ў Брылі завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Разганаў для правядзення прыёму грамадзян. Разам з ім прыехалі старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў і памочнік дэпутата Фёдар Давыдавіч Карташоў.... Болей »
26 жніўня 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Галоўнае пытанне павесткі дня -- аб падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду. Старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Уладзімір Ільіч Мажораў адзначыў, што падрыхтоўка да зімовага перыяду -- вельмі важная... Болей »
Дарога патрабуе дысцыпліны. 8 верасня 2008 года ў Магілёўскім раёне праходзіў рэйд па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху. У Брылях на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Юбілейнай працаваў мабільны пост абласной Дзяржаўтаінспекцыі. Маёр Сурын Павел Уладзіміравіч і старшы лейтэнант Стрынадка Зміцер Віктаравіч... Болей »
19 верасня 2008 г. у Брылеўскім Доме культуры адбылася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе № 88 Аляксандрам Іванавічам РАЗГАНАВЫМ. На шчырую размову з кандыдатам сабралася каля 40 чалавек. Для тых, хто па... Болей »