- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццацёра ўдзельнікаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Расіі прыняло ўдзел у сёлетнім, чацвёртым ужо фестывалі званарства „Абвяшчае, усхваляе, склікае” ў Супрасльскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы. Ад мінулага года ў конкурсных змаганнях прымаюць удзел званары з замежжа. У той час было... Болей »
Сёлетні другі адкрыты конкурс на рэалізацыю „публічных задач у галіне культуры, мастацтва, аховы культурных здабыткаў і нацыянальнай спадчыны”, ладжаны беластоцкай Гарадской управай, быў вырашаны 16 сакавіка. Гэтыя задачы маюць быць здзейснены да канца года, пачынаючы з 1 красавіка. Вырашэнні конкурсу... Болей »
Невядомыя злачынцы замалявалі зялёнай фарбай каля дзесяці надпісаў на двухмоўных указальніках у Арлянскай гміне з назвамі вёсак на беларускай мове. Хутчэй за ўсё злачынства здзейсненае было ноччу з 1 на 2 мая на ўказальніках пры краёвай дарозе ¹ 66, на адрэзку з Бельска-Падляшскага ў Кляшчэлі, якія паказваюць... Болей »
На мінулым тыдні я наведала дзве непублічныя пачатковыя школы: беластоцкую праваслаўную і вясковую школу з дваццаццю вучнямі ў Арэшкаве. Абедзве сустрэчы пацвердзілі дзіўнае і прызабытае ўжо назіранне. Вучні гэтых дзвюх навучальных устаноў з даверам слухалі слоў сваіх настаўнікаў. Настаўнікі ў сваю чаргу... Болей »
Як прыклад жывой крэатыўнасці Фестывалю царкоўнай музыкі прамовіла музычна-рэлігійна-мастацкая падзея. Мова аб прэм'еры твора Рамуальда Твардоўскага: Воспойте Господеви песнь нову. Твор польскага кампазітара выканаў знакаміты хор Нацыянальнага цэнтра мастацтва „Preludiu" пад кірункам Воіцу Эначэску.... Болей »
Напрыканцы красавіка, калі настаўніца Альжбета Раманчук вярнулася з мацярынскага водпуску, ёй абвясцілі, што з верасня 2012 года заступіць яе іншы спецыяліст па беларускай мове. Я магла спадзявацца такога, паколькі ў Чаромсе ў мяне было толькі шэсць гадзін і з за гэтага я атрымала працоўны дагавор на... Болей »
Калектыў арганізаваўся ў 1977 годзе. Першыя два гады Валянціна Міцэвіч і Сафія Кердалевіч выступалі ў дуэце. Пасля далучыліся Вольга Селевановіч, Марыя Такаюк, Ядвіга Пташыньская-Ожэл, Надзея Рошчанка, Марыя Маркевіч, Марыя Пякуцін, Еўдакія Маркевіч, Яўгенія Андрусевіч, Валянціна Дуда, Славамір Місяюк... Болей »
На камені ў сэрцы каплічкі надпіс: Ахвярам Другой сусветнай вайны, пакутнікам за веру, нацыянальнасць, грамадзян, якія загінулі ў 1939-1956 гадах. Разам пералічаны спацыфікаваныя вёскі: Канцавізна, Папоўка, Патока, Райск, Сыпні, Шпакі, Вулька-Выганоўская, Залешаны, Зані... ды іншыя. Каплічка густоўна... Болей »
З недаверам i трывогай успрынялі самаўрадаўцы Гайнаўскага павета інфармацыю аб тым, што пасля канчатковага ўключэння лічбавага тэлебачання i выключэння атрымліванага аналагавага тэлебачання тэлевізійны сігнал увогуле перастане даходзіць у паўднёва-ўсходнюю частку гэтага павета. На гэтай тэрыторыі ў большасці... Болей »
22 чэрвеня Гімназія ў Гарадку атрымала імя Роду Хадкевічаў і сцяг. Урачыстасць удастоілі шматлікія знакамітасці, галоўным чынам беластоцкія. Прысутнічалі, м.інш. праваслаўны архіепіскап беластоцка-гданьскі Іакаў ды каталіцкі беластоцкі арцыбіскуп Станіслаў Шымэцкі, віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства... Болей »
Сёлетнія XXVI Сустрэчы „Зоркі” былі найбольш чаканымі. Да такой думкі давяло мяне тое, што амаль усе дзеці прысутнічалі ў майстар-класах упершыню. Ехалі яны ў Новае Ляўкова са сваімі ўяўленнямі аб тым, што іх тут чакае, а таксама, здаецца, з невялікім усё-такі страхам перад задачамі, якія ім тут наладзіла... Болей »
Выстаўка здымкаў, відэафільмаў і гаджэтаў (смычак, бэджыкаў, значкоў, цішэртаў, а нават станікаў), прысвечаных „Басовішчу” ды праз дзень конкурсныя змаганні ў час канцэрта „Before Basowiszcza” папярэдзілі сёлетні ХХІІІ выпуск Фестывалю музыкі Маладой Беларусі, якому пачатак 13 ліпеня як звычайна на культавай... Болей »
У пятніцу, 14 ліпеня, у васемнаццаць гадзін — афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Вядучая Ілона Карпюк, згодна традыцыі, паклікала ўсіх сяброў БАСу на сцэну, згадваючы: „Дзякуючы ім маем магчымасць сёлета сустрэцца ўжо дваццаць трэці раз”. У гэтым годзе словы падзякі атрымала таксама таварыства ПКС (Pogotowie... Болей »
— Кожны дзень з фірмы выязджае 20-25 аўтафур з цэглай. Прадаем яе ў галоўным на Беласточчыне, у Мазавецкім, Мазурска-Вармінскім, Люблінскім ваяводствах. Сваіх пакупнікоў знаходзім у Гданьску, Катавіцах, Жэшаве... У нашым выпадку не аплачваецца прадаваць, калі да кліента больш за 200 кіламетраў. Гэта... Болей »
Сёлетняга пятага ўжо Міжнароднага фестывалю музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур» выключна не завяршыў гала-канцэрт. Быў ён затое папярэджаны ў Беластоку мастацкімі акцыямі ў час двухдзённага здарэння «Folk on the street», у рамках якога між іншым маладыя беларусы і палякі выканалі... Болей »
Не праходзіць і тыдня, каб „беларуская” ўлада не вызначылася якім-небудзь дыскрымінацыйным захадам супраць беларускай мовы. Вось як змянілася ў краіне ў 1994-ым годзе ўлада, так і ідзе паслядоўны працэс знішчэння ўсяго беларускага. Зараз у цэнтры ўвагі многіх насельнікаў краіны алімпійскія гульні, якія... Болей »
Гэтая імпрэза вырастае на адно з цікавейшых мерапрыемстваў па мастацкай і арганізацыйнай прыкмеце. Гаворка пра „Прымацкую бяседу” ў Міхалове. Сёлета праводзіўся другі яе выпуск. Некалькі раз стралялі феерверкі. Былі парасяты, печаныя на агромных ражнах. Апрача мясцовых беларускіх ансамбляў, выступілі... Болей »
Кірыл І у Беластоку. — Я шкадую, што сённяшняга дня не дажыў мой бацька, пакойны протаіерэй Ляонцій, — кажа ўзрушаны Мікола Мірановіч, беластоцкі радны і царкоўны харыст. Мой субяседнік сам запрасіўся на хоры ў Свята-Духаўскую царкву, каб тут, разам з народам, вітаць патрыярха Кірыла І, які 18 жніўня... Болей »
Падляшская опера і філармонія — Еўрапейскі цэнтр мастацтва. Адна з рэпетыцый да мюзікла „Корчак”. Тадэвуш Платэк, музычны кіраўнік спектакля камандуе: „Яўрэйскія дзеці направа, каталіцкія дзеці — налева”. Мультыопера чакае нас. Малады харыст з Непублічнай пачатковай школы святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку:... Болей »
— У Махнатым жыве мусі з дзвесце людзей, больш няма. Калісь то было можа і з пяцьсот, — кажуць у адной з найдаўжэйшх вёсак Гайнаўскай гміны. Калісь у цёплыя вечары выседжвалі тут на прыхатніх лавачках, а спеў разносіўся па навакольных палетках і далятаў аж да блізкага Старога Беразова. Сёння вечарамі... Болей »