- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьяўленьне 3 кастрычніка ў сталіцы суседняй Летувы кіраўніка беларускага ўраду стала жаданай падзеяй для тых, хто вітае вяртаньне Беларусі ў сям’ю эўрапейскіх народаў. Афіцыйна візыт Сяргея Сідорскага быў зьвязаны з адкрыцьцём прамысловай выставы ў Вільні. Аднак кіраўнік ураду правёў сустрэчы ня толькі... Болей »
Галоўная ўнутрыпалітычная інтрыга апошніх дзён зьвязаная з маючым адбыцца 14 кастрычніка ў Менску "Эўрапейскім маршам". 9 кастрычніка ўлады дазволілі акцыю, але ня ў тым фармаце, які прапаноўвалі заяўнікі. Апазыцыю ня хочуць пускаць на Кастрычніцкую плошчу, дзе адбываліся пратэсты ў сакавіку 2006 году.... Болей »
Самай значнай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў "Эўрапейскі марш", праведзены апазыцыяй у Менску 14 кастрычніка. Паводле розных ацэнак, у шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел ад пяці да сямі тысячаў чалавек. Гэтая акцыя выглядала тэстам як для апазыцыі, так і для кіраўніцтва дзяржавы. Апазыцыянэры абяцалі... Болей »
У Менску пачаліся перамовы па праекце пагадненьня пра адкрыцьцё ў Беларусі прадстаўніцтва Эўрапейскай Камісіі. У якасьці асобы, упаўнаважанай беларускім бокам на перамовы, вызначаны намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі. Каардынатар па сувязях зь Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі... Болей »
4 лістапада беларуская апазыцыя правяла ў Менску "Сацыяльны марш". Ставілася на мэце выказаць масавы пратэст супраць скасаваньня льготаў (адпаведны закон быў прыняты на вясновай сэсіі парлямэнту) і пагаршэньня ўзроўню жыцьця. Аднак акцыя, паводле ацэнкі аналітыкаў, атрымалася ня надта ўдалай. У ёй прыняло... Болей »
Пэўны рэзананс у сусьветных СМІ выклікала паведамленьне, што на Генэральнай асамблее ААН трыццаць тры краіны ўнесьлі праект рэзалюцыі, якая асуджае Беларусь за парушэньне правоў чалавека. Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны Эўразьвязу і Японія, нагадалі Менску пра гвалтоўнае зьнікненьне трох палітычных... Болей »
17 лістапада ў Менску адбыўся ўстаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб'яднаньня "Белая Русь". Новая арганізацыя стваралася пад відавочным патранажам кіроўных вярхоў. Аналітыкі дыскутуюць, ці ёсьць гэта пачаткам фармаваньня ў краіне "партыі ўлады" паводле ўзору пракрамлёўскай "Адзінай Расеі". Выглядае... Болей »
Х Менскі форум, які прайшоў 22-24 лістапада, мяркуючы па ўдзеле ў ім шматлікіх прадстаўнікоў ЭЗ, Нямеччыны і беларускага рэжыму, абяцаў стаць новым, заўважным імпульсам у нармалізацыі адносінаў Беларусі з аб’яднанай Эўропай. У выступах заходніх гасьцей форуму асаблівая ўвага надавалася Беларусі менавіта... Болей »
Двухдзённы афіцыйны візыт у Беларусь У. Пуціна мае на мэце падвесьці своеасаблівую рысу пад усім папярэднім (1991–2007 гг.) пэрыядам беларуска-расейскіх адносінаў. Менавіта так большасьць назіральнікаў схільныя ацэньваць значэньне знаходжаньня 13–14 сьнежня ў Менску расейскага прэзыдэнта. Варта адзначыць... Болей »
На гэтым тыдні незалежная беларуская супольнасьць ды аналітыкі працягвалі ажыўлена камэнтаваць вынікі візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Менск 13–14 сьнежня. З аднога боку, ня спраўдзіліся найгоршыя для лёсу беларускай незалежнасьці прагнозы (маўляў, будзе падпісаны канстытуцыйны акт "саюзнае... Болей »
Заявы напярэдадні Новага году кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава, у якіх былі закрануты пытаньні ўзаемаадносінаў з Эўразьвязам і ЗША, аптымізму ў заходніх сталіцах дадаць не маглі. «Дыялёг паміж партнэрамі ня можа грунтавацца на папярэдніх умовах... Болей »
Цягам апошніх дзён адбываліся суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня. У выніку адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя некалькі дзясяткаў чалавек. Гэтымі пакараньнямі справа можа ня скончыцца, бо сталічная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу... Болей »
На пачатку 2008 году ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі стала дапаўняцца фактарамі, ступень уплыву якіх пакуль цяжка прагназаваць зь вялікай ступеньню верагоднасьці. Гэта акцыі пратэсту прадстаўнікоў дробнага бізнэсу, жорсткі прысуд журналісту Аляксандру Зьдзьвіжкову і рост актыўнасьці беларускіх «зялёных»... Болей »
28 студзеня пасьля сустрэчы прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцай Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай фактычна вызначыліся тэрміны чарговай парлямэнцкай кампаніі (хаця адпаведны прэзыдэнцкі ўказ яшчэ не падпісаны). Са слоў Ярмошынай, найхутчэй што выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць прызначаны... Болей »
3 лютага Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Сочы з «будучым прэзыдэнтам Расеі» Дзьмітрыем Мядзьведзевым і кіраўніком ураду Віктарам Зубковым. У той жа дзень адбылася нефармальная сустрэча Лукашэнкі з Пуціным у рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта «Бачараў ручай». Сэрыя расейска-беларускіх кантактаў канца... Болей »
12 лютага прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка выступіў перад студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з дакладам "Беларусь у сучасным сьвеце". Гэты выступ выглядае праграмным і адлюстроўвае пэўныя зьмены ў замежнай палітыцы краіны на сучасным этапе, найперш пад уплывам расейскага чыньніку. На... Болей »
На мінулым тыдні назіраўся пераход беларускіх уладаў ад дэкларацыяў і сустрэчных умоваў да дзеяньняў, скіраваных на супрацу з ЭЗ. Была працягнутая кампанія па вызваленьні палітычных вязьняў. Непакой выклікае сытуацыя з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандрам Казуліным. Паводле чутак, улады зьбіраюцца... Болей »
Самым напружаным сюжэтам у грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі цягам апошніх дзён стала сытуацыя вакол палітыка Аляксандра Казуліна і ягонай сям’і. Казулін быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму пасьля прэзыдэнцкіх... Болей »
Зьяўленьне ў Крамлі новага прэзыдэнта Расеі, візыт першага намесьніка ўкраінскага прэм’ера Аляксандра Турчынава, адмена «залатой акцыі» і першы тэлемост Менск–Ватыкан – падзеі, якія ў рознай ступені могуць паўплываць на сытуацыю ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Мяркуючы па паводзінах дзяржаўных... Болей »
Галоўнай палітычнай падзеяй апошніх дзён для Беларусі стаў дыпляматычны канфлікт афіцыйнага Менску з Вашынгтонам. 7 сакавіка беларускае кіраўніцтва адклікала дзеля кансультацыяў амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова і парэкамэндавала амэрыканскаму боку адклікаць з аналягічнай мэтай сваю амбасадарку... Болей »