- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глёбус Адам (сапр. Адамчык Уладзімір), нарадзіўся 29.09.1958 г. у горадзе Дзяржынску Менскай вобласці ў сям'і пісьменніка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Вучыўся ў Менскай мастацкай навучальні на педагагічным аддзяленні (1973-1977). Пасля заканчэння навучальні паступіў на мастацкае аддзяленне... Болей »
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага... Болей »
Дзеля таго, каб вывучаць парадак, не трэба вывучаць беспарадку... Упэўнены Латрэамон. Досыць пераканаўчы пастулат. Толькi вялiкi прыхiльнiк парадку — Леанарда да Вiнчы — пераконваў у адваротным. На ягоную думку, спасцiжэнне i стварэнне прыгожага i ўпарадкаванага непасрэдным чынам знiтаванае з даследаваннем... Болей »
Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім... Болей »
Увечары я прагульваўся ўздоўж мора. Удзень быў вецер, а на моры — штыль. Пад вечар вецер ацix, а мора расхвалявалася. Сонца сплывала ў асмужаны далягляд. Апускалася яно хутка ды адначасова набракала чырванню i цемраю. З бамбукавых зарасцяў мне насустрач выбеглi чатыры сабакi. Адзiн з ix, большы, нагадваў... Болей »
Палову невялiкага пакоя займаў шырокi, як на траiх, ложак. На iм, пад прасцiнаю, мужчына з жанчынаю займалiся любошчамi. Блакiтнае, накiраванае ў столь святло танканогага таршэра надавала iнтэр’еру выгляд тэатральнай дэкарацыi. Пад рухомай прасцiнаю зелянеў квадрат карцiны з яблыняю. Рознакаляровыя... Болей »
Графаман Ч. спытаў у мяне, колькi жанчын пазначана ў маiм донжуанскiм спiсе. 66! Назваў я сваю ўлюбёную лiчбу. Хоць яна i недакладная, але недалёкая ад рэальнасцi. Так мала? Графаман непадробна здзiвiўся. Я калi чытаў твае дамавiкамеронскiя показкi, думаў пра зусiм iншую лiчбу, пра 500—600. Ты мяне расчараваўѕ... Болей »
Лiтаральнiк не любiць беларусаў, любiць беларусак. Закаханы ён у панi Чуму i панi Халеру. Выбраць лепшую памiж спадарыняю Ха i спадарыняю Чу немагчыма. Панi Чума — чуйная, чыстаплотная, чараўнiца чартавокая. — Што табе падабаецца? — цалуе Чуму Лiтаральнiк. — Як ты мыеш мне ногi. — Астатняе не падабаецца?... Болей »
Запрасiў я аднакласнiцу — шэравокую Еву — на сустрэчу ў парк. Зайшлi мы ў зацiшны куток. Дастаў я з кiшэнi самаробны нож з разнаколерным дзяржальнам, размахнуўся i запусцiў у яблыню. Дзюба глыбока ўелася ў кару. Выдзiраў я i шпурляў зброю. Ева ўважлiва, з найсапраўдным захапленнем у шырока расплюшчаных... Болей »
Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!!... Болей »
Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!!... Болей »
У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да... Болей »
Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту... Болей »
Глёбус Адам. “Convolutus“: лірыка і проза. – Мн.: “Сучасны літаратар”, 2008, 832 стар.; (...) Ідэя выдаць “Convolutus“ – зборнік кніг, якія выходзілі раней, уяўляецца плённай, прынамсі, як спосаб авалодаць капрызнай чытацкай увагай, двойчы ўвайсьці ў адну і тую ж раку. Такі прыём зьнітаваньня ў адну... Болей »
Адам Глобус — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981. Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на ўсе асноўныя мовы свету. Нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка.... Болей »
Дзікае Паляванне (Wilde Jagd, Wild Hunt), народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе ды Брытаніі Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе.... Болей »
У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць... Болей »
Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта "Белорусские Новости" (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай... Болей »
Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюбёнасцю расказвае аўтар.... Болей »
Беларуская літаратура развівалася і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з літаратурамі іншых славянскіх народаў. Велізарны ўплыў на творчасць вядучых беларускіх пісьменнікаў аказала літаратура рускага народа. Плённымі былі беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі. Шматграннасцю вызначалася і беларуска-польскае... Болей »