- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На 95-м годзе жыцця памерла Ульяна Захаранка, маці зніклага ў 1999-м эксміністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Маці так і не дачакалася ні сына, ні праўды пра сына. Былы міністр унутраных спраў Беларусі, адзін з лідараў апазіцыі, Юры Захаранка быў скрадзены ў Мінску невядомымі 7 мая 1999 года. Што... Болей »
Усё, што выбудоўвалася гадамі, дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі, за некалькі тыдняў пачало руйнавацца. Маленькая пачвара з каронай зрабіла тое, што не ўдавалася здзейсніць шматлікім лідарам і грамадствам. Яна нібыта знайшла тую загадкавую кропку руйнавання нашага загартаванага сусвету, які мы збудавалі... Болей »
Паводле віцэ-канцлера ўраду Літвы Матулёніса, беларускі бок не выказаў да падзеі ніякай цікавасці. На першы погляд, гэта падаецца дзіўным: у Мерачоўшчыне толькі што з помпай адкрылі помнік Касцюшку, з боку ўладаў ёсць зялёнае святло на раскрутку ягонай асобы. Касцюшка — таксама паўстанец, таксама ваяваў... Болей »
Па факце гібелі людзей пракуратурай горада была распачата крымінальная справа. Яна расследавалася два гады, абвінавачванне ў халатнасці было прад’яўлена начальніку міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Віктару Русаку і начальніку аддзела масавых мерапрыемстваў Міхаілу Кандраціну. Ім ставілася... Болей »
Ніхто не ведае наступстваў пандэміі каронавіруса: колькі яна працягнецца, колькі людзей памрэ, а колькі перахварэе, як гэта паўплывае на эканоміку, медыя, свядомасць і каштоўнасныя ўстаноўкі людзей. Можна сказаць, што каронавірусны тэст на дзеяздольнасць і трываласць праходзяць усе структуры. Не заглыбляючыся... Болей »
У 34-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС не аднаму мне падаецца, што тая гісторыя нічому не навучыла нашы ўлады. Падабенства дзеянняў уладаў СССР/БССР у час аварыі на ЧАЭС і сённяшняй у сітуацыі з каронавірусам уражвае. Цяпер мы нібыта аказаліся ў красавіку 1986-га. Мы бачым тыя ж дзеянні — дакладней... Болей »
У 2005 годзе прафесар Ліў М’елдэ прыехала ў Санкт-Пецярбург і пазнаёмілася з Міхаілам Сальнікавым, які распавёў, што яго бацька, мастак Юрый Сальнікаў, нарадзіўся ў Нарвегіі ў 1944 годзе, але не ведаў, дзе менавіта. На працягу 45 гадоў Юрый Сальнікаў спрабаваў раскрыць таямніцу свайго нараджэння. У свае... Болей »
Напярэдадні абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў па краіне прайшла хваля затрыманняў актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і блогераў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманыя каля 120 чалавек. На стан 13 траўня адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя каля 50 чалавек. Некаторыя з іх ужо на волі... Болей »
Пандэмія вырвала многіх нас з жыцця. Мы аказаліся ў сітуацыі, калі шмат якія звычайныя, але такія не заўважныя раней радасці аказаліся недаступнымі. Перажываючы за тое, каб не прынесці вірус у свой дом і не падвергнуць небяспецы блізкіх, мы перасталі хадзіць у грамадскія месцы, нават паход у краму цяпер... Болей »
У самыя складаныя для нашай сям’і моманты мы звярталіся да ліставання. Спачатку доўгія лісты пісаліся ад рукі, потым асадку і паперу замянілі клавіятура і электронная пошта. У сваім апошнім лісце ў чэрвені 2015 года, калі дыягназ пацвердзіў нашы самыя страшныя апасенні і калі ты прыняў няпростае рашэнне... Болей »
Ніхто не мог спрагназаваць, што сёлетняя прэзідэнцкая кампанія будзе настолькі актыўнай. Абвясціўшы выбары, улада яўна разлічвала на чарговую «элегантную перамогу». Але нешта пайшло не так. К анешне, кадры са збору подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ўражваюць, як уражваюць... Болей »
Накат на былую вотчыну кандыдата ў прэзідэнты Бабарыкі — «Белгазпрамбанк» — адгукнецца самымі негатыўнымі наступствамі не толькі персанальна для кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі, але і для краіны. Справа не толькі ў тым, што «ачарніць» Бабарыку расследаваннем ДФР у дачыненні да банка не атрымаецца.... Болей »
Нам з кожнага прасу кажуць пра «моцную і квітнеючую Беларусь». Але аказалася, што падарваць нацыянальную бяспеку здольная ўсяго адна крама. А флайнавая крама нацыянальнай вопраткі і аксесуараў Symbal.by на праспекце Машэрава ў Мінску зачыняецца. Яна спыняе працу з-за неверагоднага ціску ўладаў. Прычым... Болей »
Зразумела, за часам натхнення прыходзіць час нейкага расчаравання. Узрушаныя «рэвалюцыяй подпісаў» беларусы ўрэшце ўсвядомілі, што тых, хто супраць дзейнага кіруючага рэжыму, — шмат. Што яны, беларусы, аб’яднаўшыся, маюць шанец перамагчы. Але пасля з’яўлення гэтага феномену, у «міжвыбарчае зацішша»... Болей »
Канешне, толькі зацятыя аптымісты думалі, што Цэнтрвыбаркам зарэгіструе Віктара Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты. Але, гледзячы на рэкордную колькасць подпісаў, сабраных у яго падтрымку, усе мы сталі крышачку аптымістамі. І думалі: «А раптам пракоціць?» Не пракаціла. Віктар Бабарыка не будзе кандыдатам... Болей »
Пасля таго, як не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу, але зарэгістравалі Ціханоўскую, аб’яднанне гэтых асобаў і іх штабоў у адну каманду было самым відавочным рашэннем. На першы план беларускай палітыкі выйшлі тры жанчыны: Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Відавочна... Болей »
Раней пасланні кіраўніка краіны да народа і парламента гучалі ўвесну. І было зразумела, чаму яны прысвячаліся — аналізу актуальнай сітуацыі і планам на наступны год. Сёлета Лукашэнка адмовіўся ад такой традыцыі, хаця яго паслання ўвесну сапраўды чакалі — з надзеяй, што ўлада раскажа, як яна будзе змагацца... Болей »
Пасланне Лукашэнкі народу і парламенту нездарма было перанесенае на 4 жніўня. І справа не ў тым, што ён ператварыў сваё пасланне ў своеасаблівы «Народны сход». Зрэшты, гэтым разам дэлегатаў на сход не абіралі, а проста звезлі. Менавіта 4 жніўня ў дзяржаўнай прэсе была нарэшце апублікаваная перадвыбарчая... Болей »
Усё мае сэнс. Усё мела сэнс. І гэта не словы штучнага суцяшэння тым, хто адчувае расчараванне ад падзей 9 жніўня. Гэта квінтэсенцыя адчування таго беспрэцэдэнтнага працэсу, што адбываецца на нашых вачах. А фіцыйныя лічбы перамогі ў «выбарах» і «недапушчэнне сілавога перавароту» вадамётамі-аўтазакамі... Болей »
У ноч з 12 на 13 жніўня масава выпускалі затрыманых з ізалятара на Акрэсціна. Валанцёры, якія дзяжурылі ўначы, паведамілі, што затрыманыя выходзілі збітыя і напалоханыя, а ва ўнутраным дворыку чуліся мужчынскія стогны. «Новы Час» правёў дзень з людзьмі, якія дзяжураць у скверы перад ізалятарам часовага... Болей »