- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З племяннога цэнтру крывічоў ужо ў канцы Х ст. пры зліцці малой рэчкі Віцьбы з магістральнаю Дзвіною вырас вялікі і багаты горад. Доўгі час Віцебск быў у цені Полацку і быў яму палітычна падпарадкаваны. У ХІІ ст. здабыў самастойнасць. Надзвычай спрыяльныя ўмовы для захавання ў зямлі арганічных матэрыялаў... Болей »
Афіцыйная версія пра вызваленне Гародні ад немцаў у ліпені 1944 г. моцна адрозніваецца ад рэальнасці. Разам з гісторыкам Дзмітрыем Люцікам выясняем, чаму Чырвоная армія затрымалася на Нёмане? Чаму немцы так упарта біліся за Гародню? Як сталася, што з гісторыі выпалі цэлыя савецкія часткі, палеглыя ў... Болей »
У Слуцку месціцца старэйшая школа Беларусі. Калі яна ўзнікла? Чым праславілася? Якія былі яе лёсы ў Расейскай імперыі? Хто са знакамітых людзей у гімназіі вучыўся? Якая яна сёння? Шукаем адказы разам з краязнаўцам Ігарам Ціткоўскім.www.belsat.eu ... Болей »
Крывінскі тарфянік – месца цэлага шэрагу старажытных паселішчаў узростам да 6 тыс. гадоў. Чым яно прываблівае археолагаў? Што яны знайшлі тут за дзесяцігоддзі непарыўных раскопак? Чаму людзі каменнага веку, якія штодня змагаліся за выжыванне, знаходзілі сілы і час на мастацтва?www.belsat.eu ... Болей »
Грунтоўна адрэстаўраваны беларускаю дзяржаваю палац у Гомлі прываблівае натоўпы турыстаў. Адноўленыя інтэр’еры напоўненыя аўтэнтычнымі рэчамі. Але пасля агляду экспазіцыі застаюцца пытанні, сярод якіх найважнейшае – ці ёсць там нешта беларускае?www.belsat.eu ... Болей »
Віцебск трапіў у Расею ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай ды зрабіўся вядомым і шанаваным местам у імперыі. Расейцы тут шмат будавалі, зрабілі горад цэнтрам вялікае губерні з улучэннем у яе некаторых латышскіх і сучасных расейскіх тэрыторыяў. Які адбітак на абліччы гораду пакінула расейскае панаванне?... Болей »
Унікальная драўляная архітэктура Гомля з багатым непаўторным разным дэкорам фасадаў, дзвярэй, вокнаў, канькоў яшчэ нядаўна займала цэлыя вуліцы. Але ў пачатку ХХІ ст. мясцовыя ўлады палічылі яго непатрэбным баластам, які замінае развіццю гораду, займаючы дарагія зямельныя надзелы каля цэнтру. Гомельская... Болей »
Слуцк узнік у канцы XI ст. на паўночным Палессі, дзе самыя ўрадлівыя глебы ўва ўсёй Беларусі. У сярэднявеччы не належаў да шэрагу буйных гарадскіх цэнтраў, але заўжды меў сваю непаўторную адметнасць, што выявілі археалагічныя раскопкі. Напрыклад, сярэднявечныя случчакі вельмі любілі гуляць у шахматы... Болей »
Насуперак даўняму сцвярджэнню, што ўмацаваны горад быў закладзены князем Яраславам Мудрым у 1044 г., Наваградак узнік як неўмацаванае паселішча ў канцы Х ст. на найвышэйшых пагорках Наваградскага ўзвышша. І хоць месціўся далёка ад вялікае ракі Нёмну, здолеў хутка вырасці ў адзін з найбуйнейшых гарадоў... Болей »
Адзін з найлепш захаваных замкаў Беларусі сёння пераўтварылі ў прэстыжны музей і турыстычны цэнтр. Даследнікі не перастаюць ім цікавіцца, і адкрыцці, у тым ліку археалагічныя, здараюцца да сёння. Амаль адразу пасля ўзвядзення муроў замак страціў абарончае значэнне, бо цагляныя ці каменныя сцены ў XVI... Болей »
Жорсткая бітва каля пераправы праз Дняпро пад Лоевам паміж украінскімі казакамі і войскам Вялікага Княства Літоўскага вырашыла лёс усёй ваеннай кампаніі 1649 года.Гісторыкі спрачаюцца, хто ў гэтай бітве перамог, а ў Беларусі да сённяшняга дня не могуць акрэсліцца, каго лічыць «нашымі»: украінскіх казакоў... Болей »
Міндаўг – першы вялікі князь літоўскі, адзін з заснавальнікаў дзяржавы, якая стварыла беларускі народ. Жыў і дзейнічаў у далёкім ХIII ст., але ў сённяшняй Беларусі ягоная асоба выклікае гарачыя дыскусіі. Разгарэўся канфлікт вакол справы ўсталявання помніка Міндаўгу ў ягонай сталіцы – Наваградку. Супраць... Болей »
Нясвіжскі замак – прыклад поўнага рэстаўравання, калі замест кансервацыі ацалелых муроў аб’ект адбудоўваюць цалкам. Адмыслоўцы асуджаюць такую практыку, бо яна часта забівае гэтак званую гістарычную аўру і ператварае архітэктурны помнік у макет-навабуд. А як атрымалася ў Нясвіжы? Чаму музей у замку сёння... Болей »
Горад Расея захапіла ў 1772 г. і перадала ў прыватную ўласнасць расейскаму генералу. Новыя гаспадары збудавалі палац і перапланавалі места, а пад канец ХІХ ст., пасля пабудовы чыгункі, Гомель пачаў хутка разрастацца, і сёння гэта другі з велічыні горад Беларусі. Што засталося ў Гомлі пасля расейскага... Болей »
Віцебск з самага глыбокага сярэднявечча меў моцныя абарончыя ўмацаванні, як і належала багатаму гораду на беразе Дзвіны вялікага гандлёвага шляху. Пазней, з XVI ст., разбудова і ўмацаванне віцебскіх замкаў сталаcя жыццёва важнаю справаю з нагоды блізкага суседства агрэсіўнае Маскоўскае дзяржавы. Як сёння... Болей »
Заціснуты паміж гіганцкімі сучаснымі будовамі-пачварамі, утульны дамок на беразе Свіслачы – сёння нібы аазіс густоўнай архітэктуры і шляхецка-інтэлігенцкай культуры XIX ст. Сядзіба шляхцічаў Ваньковічаў была калісьці сапраўдным культурным цэнтрам, дзе збіраліся літаратары, мастакі, музыканты і проста... Болей »
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Незвычайны лёс галоўнага гораду Паўночнага... Болей »
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Спачатку драўляна-земляныя, потым – мураваныя... Болей »
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Сёння паселішча Мір – у ценю знакамітага Мірскага... Болей »
У ХХ ст. Гомель стаў сапраўды вялікім горадам, а яго аблічча фармавалася праз творчасць выбітных архітэктараў у першай траціне ХХ ст. У першыя гады савецкай улады збудаваныя г.зв. дамы-камуны – адпаведна ідэалогіі новага камуністычнага грамадства. У гомельскім архітэктурным ансамблі гарманічна спалучаюцца... Болей »