- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная... Болей »
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго... Болей »
Другі том выбранага склалі: паэма «Ленін думае пра Беларусь» — хрэстаматыйная рэч беларускай Ленініяны, вершы апошняга часу (1978—1985), тры казкі пра Зая, шматлікія песні, пераклады савецкай і замежнай паэзіі. На вачах усяго чалавецтва На зямлю чалавек нечакана вярнуўся Вогненнаю стралой. Быў звычайны... Болей »
У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій... Болей »
Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам» і «Такія сінія снягі», у якіх аўтар праўдзіва расказаў пра доўгія гады свайго зняволення ў сталінскіх лагерах і пра... Болей »
У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і... Болей »
Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная... Болей »
Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар... Болей »
У аднатомнік выбраных твораў Кастуся Цвіркі (нар. 1934) увайшло самае значнае з яго паэзіі, прозы і публіцыстыкі. «Дзе скарб твой… або Песня ў гонар Зялёнай Дубровы -якраз так можна азначыць паэзію — ды, бадай, і ўсю творчасць Кастуся Цвіркі. Без асаблівага перабольшвання. Зыходзячы да таго ж і з яго... Болей »
Гэта — самае поўнае выданне на беларускай мове твораў выдатнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста і гісторыка-краязнаўца Беларусі У. Сыракомлі (1823–1862). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца тут з усімі асноўнымі жанрамі яго творчасці. Пяцьдзясят сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Гэта была вельмі яркая постаць у грамадскім жыцці Беларусі 10–20-х гадоў мінулага стагоддзя. Актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Казімір Сваяк (сапр. Кастусь Стэповіч) меў два пакліканні: святарскае і паэтычнае — абодва цесна спалучаліся ў ім, не пярэчачы, а дапаўняючы і ўзмацняючы адно... Болей »
У магутнай кагорце беларускiх адраджэнцаў постаць Вацлава ЛАСТОЎСКАГА (1883–1938) адна з самых незвычайных. Прем’ер-мiнiстр БНР, даследчык гiсторыi i культуры Беларусi, дасведчаны вучоны, аўтар «Падручнага расiйска-крыўскага (беларускага) слоўнiка», «Гiсторыi беларускай (крыўскай) кнiгi», В. Ластоўскi... Болей »
Кнігу Цішкі Гартнага (Зміцера Хведаравіча Жылуновіча; 1887–1937) склалі найлепшыя яго вершы розных гадоў, дзве квадры рамана «Сокі цаліны», апавяданні. У дадатку змешчаны кароткая аўтабіяграфія, згадкі пра бацьку дачкі Галіны Жылуновіч, урывак з успамінаў Льва Клейнбарта. Гэта шасцідзясяты том вялікага... Болей »
Змітрок Бядуля (сапр. Шмур Плаўнік) (1886 - 1941) - класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.... Болей »
Паўль Цэлан (1920–1970) – адзін з самых значных і ўплывовых нямецкамоўных паэтаў ХХ стагоддзя габрэйскага паходжання. Яго вытанчаная паэзія напоўненая рэфлексіяй над магчымасцямі мовы і камунікацыі ва ўмовах пасляваеннага часу і перажывання досведу Халакосту. Кнігу выбраных вершаў Паўля Цэлана склалі... Болей »
Уладыслаў Шленгель (1912 або 1914 - 1943) - польскі паэт, публіцыст, сатырык габрэйскага паходжання. Да пачатку Другой сусветнай вайны быў вядомы як аўтар шэрагу папулярных песень, якія пісаў для варшаўскіх тэатраў-кабарэ. дзе і сам выступаў як эстрадны артыст. Яго вершы перыяду Халакосту сталі каштоўнай... Болей »