- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная... Болей »
Аўтарам разгледжаны працэс назапашвання гісторыка-археалагічных i архітэктурна-мастацтвазнаўчых даных па мураванай дабастыённай фартыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага, прааналізаваны гістарычныя i выяўленчыя крыніцы яе вывучэння. Удакладнена i пашырана тыпалогія замкавых i гарадскіх умацаванняў, распрацава... Болей »
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны... Болей »
Даследванне дыпламатычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага пасля заключэння Люблінскай уніі. Аналізуецца прававое афармленне дыпламатычнай дзейнасці ВКЛ.... Болей »
Кніга прысвечана вучонаму-езуіту Яну Няпрэцкаму (1718-1750) і яго карце Вялікага Княства Літоўскага (1749), падрыхтаванай да выдання ў Нюрнбергскім выдавецтве «Спадкаемцы Гомана». Аналіз новых крыніц асвятляе развіццё картаграфічнай справы ў рэгіёне і ўзаемадзеянні з замежнымі картаграфічнымі асяродкамі.... Болей »
Калектыўная манаграфія прысвечана разнастайным аспектам гісторыі знакамітага шляхецкага роду Валовічаўу Вялікім княстве Літоўскім XV—XVIII стст. У яе аснову ляглі матэрыялы, агучаныя на навуковай канферэнцыі «Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у XV—XVIII стст.» (г. Гродна, 15—16 кастрычніка 2011... Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д.... Болей »
Ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай — і ня толькі ў рэлігійнымі, але і ў нацыянальным сэнсе? Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі? Гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам... Болей »
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старжытнаруская народнасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага... Болей »
Віктар Цемушаў (1975—2011) — гісторык, старшы навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, у цэнтры ягоных дасьледаваньняў — літоўска-маскоўская мяжа канца XIV — першай трэці XVI стст. У 2009 г. у маскоўскім выдавецтве “Квадрига”... Болей »
Наталля Сліж - аўтарка больш за 150 артыкулаў. Асноўная сфера зацікаўлення — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Гродна ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы, гендарная тэорыя ў гістарычным даследаванні, гісторыя астралогіі, культура сексу ў ВКЛ у 16-17 стст. Аўтарка кнігі “Культура сексуальных стасункаў... Болей »
У відэа распавядаецца пра распаўсюджанне астралагічных ведаў у праваслаўнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўлена інфармацыя пра Ізборнік Святаслава 1073 г., касмалагічныя творы, рукапіс “Арыстоцелевы вароты” і духавенства, абазнанае ў астралогіі.... Болей »
У зборнік увайшлі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага», якая адбылася ў г. Гродна 23-25 красавіка 2004 г. і была прысвечана праблемам палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай гісторыі ВКЛ. Адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам... Болей »
Кніга распачынае выдавецкую серыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага». Галоўная задача серыі - у сістэматызаваным выглядзе ажыццявіць публікацыю масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ ХVІ-ХVІІІ стст. Найболып важным і інфарматыўным відам... Болей »
Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт. Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны... Болей »
Urodziłem się w Wilnie. Rosłem w Święcianach – sercu krainy Nalsza, gdzie niegdyś szumiał święty gaj wajdelotów. Poznałem matczyną Auksztotę i ojcowską Mińszczyznę. Mam poczucie wdzięczności i długu wobec nieba, pod którym ujrzałem świat i przeżyłem wczesną młodość. W miarę odchodzenia umacnia się we... Болей »
Міжнародная канфэрэнцыя прысьвечаная пяцісотгодзьдзю саслоўна-прадстаўнічай дэмакратыі у Вялікім Княстве Літоўскім прайшла ў Менску ў 2007 годзе. Менавіта ад збору першага Вальнага Сойму ВКЛ распачалася гісторыя беларускага парлямэнтарызму, які праз доўгія стагодзьдзі акупацыяў і прыгнёту павінен паўставаць... Болей »
Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена вьшасажэнне шляхцянак і наданне... Болей »
Даследаванне прысвечана высвятленню паходжання новавыяўленага арыгінала адной са старажытнейшых актавых крыніц па гісторыі Беларусі – даравальнай мяноўнай граматы князя Васіля Нарымонтавіча канца XIV ст. У рэчышчы фарміравання пісьмовай культуры ў прававой сферы Вялікага княства Літоўскага ў апошняй... Болей »
Настальгія не дае душы ачарсьцьвець. Яна жывіць душу болем. А балючая душа кідаецца, як у вір, у паэзію. Гэтак ужо склалася ў жыцьці літаратуры, што ва ўсе стагодзьдзі самыя прачулыя й разумныя паэмы й нізкі вершаў ствараліся ў выгнаньні. Адразу ж сам сябе папраўляю, не ствараліся, а дыктаваліся паняй... Болей »