- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі Міхал Анемпадыстаў прыйшоў у Беларускую Майстроўню, гэта быў апошні год яе існаваньня. Праіснавала яна ўсяго тры гады, але ўжо мела сваю гісторыю, ужо нехта яе пакінуў, а нехта толькі прыходзіў, галоўным чынам тыя, каму гэтых пары гадоў не хапала да веку, каб зьявіцца тут на самым пачатку, у 1980-м.... Болей »
Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на... Болей »
Першая ў паваеннай гісторыі нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня ўзьнікла трыццаць гадоў таму ў менскім студэнцкім асяродзьдзі. Але пачынальнікамі яе былі ня толькі студэнты-учорашнія школьнікі. Майстроўскія хлопцы цераз аднаго ўжо адслужылі войска й мелі досьвед заводзкае працы.... Болей »
30 гадоў назад, калі Вера Лазоўская прыйшла ў Беларускую Майстроўню, усё, што яна там пабачыла й пачула, здалося ёй іншай рэальнасьцю. У адрозьненьне ад школы, інстытуту і ўсяго жыцьця па-за Майстроўняй, тут маладыя людзі, раўналеткі Веры, гаварылі па-беларуску і пра тое, пра што не гаварылася больш... Болей »
Дзіўная рэч: людзі, якія мелі нахабства напрыканцы 1980 году выйсьці на Цэнтральную плошчу ў Менску зь несанкцыянаванай каляднай працэсіяй, у наступным сваім жыцьці сталіся пэрсанажамі амаль непублічнымі. Яны штосьці запачаткоўвалі, засноўвалі, чымсьці кіравалі, але пры тым заставаліся нібы ў кантэксьце... Болей »
У Беларускую Майстроўню, што стварылася ў Менску трыццаць шэсьц гадоў таму, людзі зьбіраліся адусюль. Пераважна гэта былі студэнты больш-менш аднолькавага ўзросту - вакол дваццаці гадоў. А далей - загадка. Уявіце сабе даволі аднародную студэнцкую масу. Ня важна, фізыкі гэта альбо лірыкі — вынік будзе... Болей »
Калядны цуд 1980 году, калі быццам з паветра ўзьнікла першая нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня, можна лякалізаваць да аднаго шчасьлівага выпадку, які здарыўся ў нацыянальным мастацкім музэі, дзе Вінцук і Арына Вячоркі спаткаліся з маладой кампазытаркай Ларысай Сімаковіч. Арына:... Болей »
Зьяўленьне Беларускай Майстроўні трыццаць шэсьць гадоў таму было цудам. І гэты цуд меў сваю праекцыю ў гісторыі. Нешта падобнае адбылося ў Беларусі напачатку мінулага стагодзьдзя, калі нарадзілася “Наша Ніва”. Рыцары-ваякі паскладалі зброю і ператварыліся ў місіянэраў. Нашаніўцы пачатку дваццатага стагодзьдзя... Болей »
Трыццаць шэсьць гадоў назад Вераніка вучылася на філфаку БДУ і разам зь іншымі студэнтамі стварала Беларускую Майстроўню. Акурат перад тым, як здарыўся калядны цуд. Нешта нарадзілася ў Беларусі новае і незвычайнае, быццам нехта запаліў зорку. Магчыма, гэта й была яна, Вераніка? Прынамсі, безь яе ўдзелу... Болей »
Cёлета на Каляды да ўсіх магчымых цудаў дадасца цуд Беларускай Майстроўні, які здарыўся трыццаць гадоў таму і стаў пачаткам нацыянальнага руху, завязкай раману нашай найноўшай гісторыі. Да Майстроўні, да 1980 году ў Беларусі былі асобныя людзі і невялічкія групы людзей, якія хацелі бачыць сваю краіну... Болей »
Запіс зроблены для перадачы “Вострая Брама” радыё Свабода/Свабодная Эўропа, 2006 г. Аўтарскі тэкст чытае Сяргей Дубавец. Вершы чытае Тацяна Сапач. Музыка Томаса Ньюмана; Фота www.budzma.org... Болей »
У самым пачатку сваёй кнігі аўтар тлумачыць, чаму, сабраўшы выбраныя перадачы Радыё Свабода, ён абагульніў іх пад загалоўкам “Вастрая Брама”. Гэтая назва для Беларусі вельмі сімвалічна. Аўтар канстатуе, што пасля ўстанаўлення новай мяжы Вострая Брама засталася ў Літве. Гэтак жа, як і шматлікія іншыя... Болей »
Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »
Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым... Болей »