- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У папулярнай форме апавядаецца пра цікавы лёс таленавітага вучонага-фізіка Івана Яркоўскага (1844—1902), ураджэнца Віцебшчыны, які тэарэтычна вывучаў у рамках прапанаванай ім «кінетычнай тэорыі» многія складаныя навуковыя пытанні (падзельнасць атамаў, перыядычнасць уласцівасцяў элементаў, іх узаемаператварэнне... Болей »
Пра творчасць самадзейных паэтаў і празаікаў цяжка гаварыць з пазіцыі вызначаных крытэрыяў і патрабаванняў літаратурнай крытыкі. Але, калі арыентавацца на ўзоры сапраўднай літаратуры, то важна зазначыць, што першапрычынай, альбо натхняючым імпульсам творчасці, з'яўляецца духоўны парыў, покліч, альбо... Болей »
Эсэ маладога, але вопытнага даследчыка беларускай літаратуры мінулага стагоддзя Язэпа Янушкевіча - нечаканая знаходка не толькі для шырокага кола чытачоў, але і для спецыялістаў-літаратуразнаўцаў. Спецыфіка архіўнай працы патрабуе глыбокіх ведаў і вялікага цярпення, энергіі і назіральнасці, схільнасці... Болей »
На падставе пісьмовых помнікаў VI—XII стст., архіўных матэрыялаў XVI—XIX стст., навуковых прац дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў раскрываецца праблема ўжывання хмельных напіткаў, развенчваецца тэорыя буржуазных ідэолагаў аб быццам бы спрадвечнай схільнасці ўсходніх славян да п'янства. Разлічана на... Болей »
Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе... Болей »
Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.... Болей »
Памяць пра мінулае жыве перш за ўсё ў гістарычных крыніцах: старажытных летапісах, афіцыйных дакументах, успамінах продкау, прыватных лістах. Па-другое, значныя старонкі гісторыі і адметныя постаці паўстаюць перад намі з твораў літаратуры і мастацтва. Са з'яўленнем у XIX стагоддзі фатаграфіі пачнанне... Болей »
Дуб-дзядуля загаварыў чалавечым голасам. Успомніў сваю маладосць, калі вакол бьгў лес, шумелі побач сваякі-дубы. Папрасіў чалавека прынесці чыстай вады, тады б ён пакінуў пасля сябе памяць, нашчадкаў. Чалавек кінуўся шукаць вады. Першае возера, якое ён знайшоў, было напоўнена людскім потам. Каля яго... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. —... Болей »
Валерыя Кустава – паэт, эсэістка, вядомая таксама як Валярына, нарадзілася 9 кастрычніка 1984 г. у Менску. Скончыла музычную школу па класе скрыпкі, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Літаратурная работа” (2007), магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў... Болей »
13 красавіка 2006 году споўнілася 100 год з дня нараджэньня найвялікшага генія тэатра абсурду – Сэмюэля Бэкета. Нажаль для Беларусі ягонае імя і творчасьць надалей застаюцца неадкрытымі. Сёлета, у адрозьненьні ад іншых краінаў Эўропы, у Беларусі не гучаць чытаньні Бэкетавых твораў, не выстаўляюцца ягоныя... Болей »
Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.... Болей »
"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных... Болей »
Новая аповесць Васіля быкава “У тумане” прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў і Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход і расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх рэпрэсій пакладзены ў аснову аповесці “Аблава” Аповесць... Болей »
Навакол, куды ні глянеш, шумелі лясы. З аднаго боку высіліся бронзавыя хваіны, з другога боку гарызонт быў заслонены разнастайнай лісцяніцай. Калі над зубчатымі грэбнямі лясоў разгульвалі вятры, хаты маленькага мястэчка Пасадзец былі аглушаны гулам лясоў, нібы шумам своеасаблівых вадаспадаў. Звінелі... Болей »
Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку... Болей »
* Анісаў С. Р., За школу на роднай мове * Арэхва М. С., На новым этапе развіцця * Багданчук А. I., У барацьбе за правядзенне нашых дэпутатаў у польскі сейм * Багданчук А. I., Як мы выдавалі нелегальную газету «На акупанта!» * Бернштэйн І. Г., Выбары ў польскі сейм у Пінску *... Болей »
Книга содержит материалы, касающиеся противостояния русской и немецкой армий под Сморгонью (Беларусь) в 1916-1917 гг.: Статуты Георгиевских наград, описание боевых действий под Сморгонью, списки Георгиевских кавалеров и описание их подвигов, списки частей, обширный фотогалерею героев и снимки с места... Болей »
Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Асколкамі былі забіты чацвёра салдат з другога ўзвода і паранены ў жывот камандзір роты Сямён Кажанаў. Пакуль хавалі забітых, санінструктар перавязаў параненага. Капітан ляжаў крокаў за сто ад дарогі, на паляне, куды яго... Болей »
Кніга — своеасаблівы працяг двухтомніка А. Марціновіча «Хто мы, адкуль мы...», выпушчанага выдавецтвам «Полымя» (1996, 1998). Сярод герояў эсэ і нарысаў — па-ранейшаму тыя, хто ззяе зоркамі на небасхіле гісторыі. Гэта — кампазітар, выдавец першага музычнага часопіса I. Дабравольскі, дзяржаўныя дзеячы... Болей »