- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 23 нумары „Нівы” ад 05.06. 2005 г. пісаў я пра стан занядбаных і забытых могілак у Дубінах. Артыкул адначасова быў вопісам стану могілак, яго выгляду і гістарычных каштоўнасцей, а таксама заклікам да іх упарадкавання. На заклік адгукнуліся нямногія, аднак моладзь не падвяла. Нягледзячы на нешматлікасць... Болей »
З начальнікам беларускай дзяржавы зноў загаварылі. Ды не абы хто?! У параўнанні з новымі суразмоўцамі з Захаду, расійскія Генадзій Зюганаў і Аляксандр Праханаў, якія імгненна прыляцелі ў Мінск, каб падтрымаць пазіцыю беларускага ўрада ў канфлікце з Расіяй, гэта дробязь не вартая ўвагі. Гэтыя і раней... Болей »
Цікавая гэта рэч — найноўшая беларуская гісторыя. Так хацелася б зазірнуць хоць бы на пяцьдзесят-семдзесят год наперад і пачытаць, што там будуць пісаць гісторыкі і палітолагі пра дзень сённяшні. А паколькі гэта маларэальна (а раптам, хто можа?), даводзіцца чытаць і слухаць сучаснікаў. Галоўнае пытанне... Болей »
Няўстойлівасць і дынаміка — гэта рысы характэрныя сучаснаму грамадству. Ад пачатку трансфармацыі ў Польшчы ўзровень грамадзянскай актыўнасці павышаецца. Гэта абазначае, што прапановы няўрадавых арганізацый прыцягваюць увагу штораз то новых асоб, паўстае своеасаблівая канкурэнцыя. Каб перад ёю абараніцца... Болей »
У XVI выпуску Літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу 2006 г. уручыў яе Ежы Плютовічу і Малгажаце Дабкоўскай новы прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ў кавярні „Фама” Беластоцкага асяродка культуры. „На БОКу” арганізуюцца там розныя мерапрыемствы, таксама і культурныя... Болей »
Адным з цікавейшых жанраў на тэлебачанні ёсць публічныя дэбаты. Паколькі на „беларускіх” тэлеканалах найбольш вострымі і радыкальнымі бываюць тэмы кшталту „Ці верыце вы ў сны?”, айчынны глядач шукае сапраўдныя дыскусіі на расійскіх „кнопках”. Там таксама за два тэрміны пуцінскага рэжыму свабоднага слова... Болей »
Народ не існуе без культуры. Яна вызначае яго характар, актыўнасць, патрэбы. Народ не будзе вечным без пашаны да сябе і сваёй спадчыны. Матэрыяльная культура моцна прывязвае да сваіх твораў, але сапраўдную якасць людскога патэнцыялу фармуе духовая культура. Заварожаная ў нотах, якія ўкладаюцца ў мелодыю... Болей »
Традыцыйна ўжо ў Беластоку адзначаўся Дзень незалежнасці Беларусі, на які сабраліся беларусы сталіцы нашага рэгіёна і прадcтаўнікі беларускіх суполак Гайнаўшчыны і Бельшчыны. Другі ўжо раз у „Сподках” — цэнтры культуры Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку, які не першы раз прапануе свае... Болей »
Калі да мяне прыйшоў ліст з Брэсцкага аблвыканкама, я шчыра здзівіўся, бо з майго папярэдняга вопыту ведаю, што не ад усіх уладных структур у нас прыходзяць чалавеку адказы. Тым больш, калі гэты чалавек, падтрымаўшы нейкую грамадскую ініцыятыву, проста паставіў пад нечым свой подпіс. А подпіс быў пастаўлены... Болей »
Аўтобус пэкаэсу, што рана з Саколкі едзе ў Сідэрку, паступова губляе пасажыраў і з Паўловіч у Залессе прыязджаю ўжо сам; шчаслівенька на маё месца падбірае іншага, пусты не паедзе. Само Залессе вітае дзень спакоем, пункт прыёму малака ўжо закрыты, крама сідранскага гээсу толькі будзіцца. Абедзве ўстановы... Болей »
Кожны з нас любіць палемізаваць. Але газетная дыскусія, на жаль, сёння не такі распаўсюджаны жанр. Таму я ўдзячны Васілю Сакоўскаму, які на мой артыкул „Дык хто хоча вайны?” („Ніва” н-р 11) адгукнуўся цэлым фельетонам „Святая наіўнасць” („Ніва” н-р 14). Можна было б і не працягваць тэму, бо ў матэрыяле... Болей »
Мая маладосць, навука і амаль усё працоўнае жыццё прайшло ў часы так званай народнай улады. Потым жыў я ў Трэцяй, а цяпер жыву ў Чацвёртай Рэчы Паспалітай. Як гэта бывае са старэйшымі людзьмі, часта вяртаюся ў думках да сваёй і нашай нялёгкай мінуўшчыны, прабую аналізаваць яе, параўноўваць. І як не дзіўна... Болей »
На выбарах у Падляшскі сеймік (30 радных) Беларускі выбарчы камітэт першы раз ставіць поўныя спіскі кандыдатаў ва ўсіх пяці акругах ваяводства. Побач беларусаў апынуліся на іх таксама палякі і літоўцы. БВК з’яўляецца адным з шаснаццаці камітэтаў, якія змагаюцца за галасы выбаршчыкаў. Рашучая большасць... Болей »
Малітвеннасць, канцэнтраванасць, вытанчанасць... Музычны дыялог стыляў і стагоддзяў. Нацыянальная разнаколернасць і сусветная класіка. Адораная прыгажосць, прафесіяналізм і аматарскасць у прамым значэнні. Гэта першыя словы, якімі можна ахарактарызаваць ХХVI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі — Гайнаўка... Болей »
Беларускае кіраўніцтва вырашыла перагледзець сістэму льгот для насельніцтва. Некаторыя высокапастаўленыя асобы выказваюцца нават за тое, каб забраць усе льготы і ва ўсіх, за выключэннем, зразумела, тых катэгорый грамадзян, якія без адмысловай падтрымкі дзяржавы не пражывуць. Менавіта гэтыя найменш абароненыя... Болей »
26-27 траўня ў Мінску прайшоў Кангрэс Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Адбываўся ён на крыху нязвыклым фоне — улада пад ціскам міжнародных структур пачала выпускаць на волю палітычных вязняў. Ды і сам факт правядзення Кангрэса не за мяжой, а ў сталіцы краіны пра нешта сведчыць. Пасля некаторых... Болей »
У ліпені 1944 года нямецка-савецкі фронт перамясціўся з усходу Беларусі на ўсход Польшчы. Чырвоная Армія імкліва перамяшчалася на захад. Левафлангавыя арміі 1-га Беларускага фронту падышлі на подступы да Варшавы, а правафлангавыя імкнуліся ўварвацца ў міжрэчча Нарвы і Буга і падысці да паўднёвых межаў... Болей »
ХІІ Сустрэчы з натурай і мастацтвам. Сёлетнім сімвалам сустрэч (2-10 чэрвеня 2007 г.) была пчала. Мэтай мерапрыемства, якое пастаянна збірае акалічных жыхароў Супраслі (найбольш беластачан) і не толькі, з’яўляецца прамоцыя культурнай і прыроднай спадчыны Кнышынскай пушчы, таксама і яе аздараўляльных... Болей »
13 чэрвеня г.г. у Дубне адбылася прэзентацыя археалагічных раскопак колішняга двара Сапегаў. Прысутнічалі маршалак Падляшскага ваяводства Дарыюш Пянткоўскі, дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі і войт Боцькаўскай гміны Станіслаў Дэрагайла ды археолагі і журналісты беластоцкіх медыяў. Галіна Карвоўска... Болей »
Выказванне пра тое, што калі ты не займаешся палітыкай, то палітыка зоймецца табой, настолькі старое і зацёртае, што ў большасці выпадкаў у нас успрымаецца як пустая і не маючая аніякага сэнсу фраза. Маўляў, можа дзе-небудзь яна і актуальная, але не ў Беларусі, бо дзяржаўныя органы якраз цікавяцца менавіта... Болей »