- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
29 траўня ў Менску адбылася працэсія, удзельнікі якой на чале з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прайшлі па праспекце Незалежнасці ад Залатой Горкі - да Чырвонага касцёла. Хоць звычайна падобныя працэсіі праводзяцца ва ўрачыстасць Божага Цела, якая сёлета прыпадае на 16... Болей »
5 чэрвеня - дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Ефрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яе прызнае святой і каталіцкая царква. Ефрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 года ў Полацку... Болей »
У Маладзечна 10-11 чэрвеня праходзіў ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У гэтым годзе форум упершыню ладзіўся без яго ідэйнага натхняльніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Памяць легендарнага дырыжора ўшанавалі прэзентацыяй дакументальнай стужкі і выстаўкай, якая распавядае... Болей »
Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне "Кушлянскі фэст" - свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. "Усім будзе чутна: ад краю да краю" - пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе. Для ўсіх ахвочых загадчык музея Аляксандр Жамойцін... Болей »
22 чэрвеня... У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў ДУК "Лідская раённая... Болей »
Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Менская вобласць) - 28 чэрвеня 1942, Масква) - беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай... Болей »
9 і 10 ліпеня ўся ўвага была прыкавана да маленькага аграгамястэчка Александрыя ў Шклоўскім раёне. У кожным куточку купальскай пляцоўкі адбывалася нешта цікавае і ўнікальнае. Александрыя сабрала на святочнае Купалле тысячы гасцей. Грыміць купальскі кірмаш, у паветры лунаюць смачныя пахі, адусюль нясуцца... Болей »
10 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны нацыянальны геній Янка Купала, быў усталяваны і асвечаны памятны знак. Барыльеф быў выкананы скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. - Гэта праца знакавая для мяне, - адзначыў Сяргей Гумілеўскі. - Мой бацька Леў Гумілеўскі... Болей »
Дэкларацыя абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і поўнасць дзяржаўнай улады Рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў, незалежнасць у знешніх адносінах і рашучасць стварыць прававую дзяржаву. Прыняцце Дэкларацыі азначала вяршэнства права Рэспублікі над... Болей »
31 ліпеня споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння філамата, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, беларускага, польскага і чылійскага навукоўца-даследчыка, геолага, мінеролага, рэктара чылійскага ўніверсітэта, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802-1889). Родам Ігнат Дамейка быў з вёскі Мядзведка... Болей »
7 жніўня споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння Адама Мальдзіса (1932 - 2022) - пісьменніка, літаратуразнаўца, гісторыка, края-знаўца, перакладчыка, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. Для беларускай культуры і літаратуры ён адзін зрабіў безліч... Болей »
На мінулым тыдні Слонім адзачаў 770-годдзе. Дата сур’ёзная, але цалкам ігнаруе факты згадвання Слоніма пад 1011 і 1036 гадамі, якія цвердзяць пра 1000-гадовую гісторыю гэтага старажытнага беларускага горада, аднаго з самых старажытных. Але начальнікам відней. 12 жніўня ў Слоніме адбылася навукова-практычная... Болей »
3 верасня, у суботу, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове "Агульная дыктоўка". Выказаць любоў да роднай мовы і праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі можна анлайн з любой кропкі свету ці афлайн у Менску. За кожнага ўдзельніка ААТ "Лідскае піва" пералічыць грошы на набыццё новага экспаната... Болей »
Уладзімір Мікалаевіч Шыцік (31 жніўня 1922, Шклоў Магілёўскай вобласці - 15 студзеня 2000) - беларускі журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1940-1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце.... Болей »
3-4 верасня, невялікі і ўтульны горад Добруш на Гомельшчыне прымаў гасцей з розных куткоў нашай краіны - Беларусь адзначала ХХІХ Дзень беларускага пісьменства і друку. На вуліцах старажытнага горада праходзілі прэзентацыі і фестываль футболу, літаратурныя чытанні і канцэрты, працавалі персанальныя выставы... Болей »
100 гадоў з дня заснавання "алмаз ведаў" адзначыць 15 верасня 2022 года. 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Рашэнне аб унясенні стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Уваходжанне... Болей »
Юбілей галоўнай кніжнай скарбніцы краіны быў адзначаны правядзеннем IX Міжнароднага кангрэсу "Бібліятэка як феномен культуры", урачыстым паседжаннем і канцэртам. 15-16 верасня у межах IX Міжнароднага кангрэсу "Бібліятэка як феномен культуры" адбывалася пленарнае і секцыйныя паседжанні, абмяркоўвалася... Болей »
Культура беларусаў надзвычай шматгранная. Кожны абрад раскрывае адну з важных рыс характару нашага народа - імкненне адарыць усіх увагай, добрымі пажаданнямі, прыўнесці часцінку радасці ў кожную хату. 24 верасня ў Лідскім раённым цэнтры экалогіі, турызму і краязнаўства яблыку не было дзе ўпасці: тут... Болей »
Дзень настаўніка - прафесійнае свята ўсіх педаго-гаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да становішча педагогаў у сучасным грамадстве, іх ролі ў адукацыі і грамадскім развіцці. 5 кастрычніка 1966 года скліканая ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя... Болей »
У гісторыі беларускай літаратуры ёсць імёны творцаў, якія ў чытача адразу ж выклікаюць дакладныя асацыяцыі. Калі гаворка ідзе пра празаіка Івана Пташнікава (1932-2016), прыгадваецца вёска. І гэта не тая вясковая проза, што даўно састарэла і здаецца неактуальнай сёння, але глыбокая, густая, поўная дакладна... Болей »